Крыўдзiцеляў пенсiянераў знайшлi
Iгар ГРЫШЫН
Летась некалькi пенсiянераў з Давыд-Гарадка, што ў Столiнскiм раёне, пацярпелi ў вынiку разбойных «набегаў» невядомых бандытаў.
Спачатку iх ахвярай стаў 78-гадовы стары, у дом да якога злачынцы пранiклi ўзламаўшы дзверы. Пагражаючы дзеду пiсталетам i самаробнай бiтай, яны забралi 140 тысяч рублёў, 20 долараў ЗША i 10 еўра. Праз паўгадзiны крымiнальнiкi ўварвалiся ўжо ў дом да 69-гадовай пенсiянеркi. Няшчасную збiлi бiтай, патрабуючы грошы, аднак пакiнулi жыллё без здабычы. Пацярпеўшая, дарэчы, з чэрапна-мазгавой траўмай была змешчана ў бальнiцу. Яшчэ адной ахвярай злачынцаў стала 92-гадовая бабулька. У яе яны пад пагрозай нажа адабралi 400 долараў ЗША i 200 тысяч рублёў. Праваахоўнiкi ўстанавiлi асобы падазроных ва ўсiх гэтых злачынствах: у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў затрыманы iндывiдуальны прадпрымальнiк i непрацуючы з Давыд-Гарадка, а таксама рабочы СВК са Столiнскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась некалькi пенсiянераў з Давыд-Гарадка, што ў Столiнскiм раёне, пацярпелi ў вынiку разбойных «набегаў» невядомых бандытаў
|
|