21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Звонкi голас дзяцiнства

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Слухай сваё!

Вы нiколi не задумвалiся, як гучаць школы? Пра што i з якiм настроем увогуле спяваюць сучасныя школьнiкi?.. А вось прадзюсар Сяргей Ждановiч задумаўся. Сабраў дзяцей ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў, напiсаў для iх песнi, забяспечыў прафесiйную фотасесiю. Атрымаўся цэлы музычны зборнiк «Гукi школ», куды ўвайшлi 16 сольных кампазiцый юных выканаўцаў, а таксама песня «За школьнай партай», выкананая сумесна спявачкай Уладай i ўсiмi ўдзельнiкамi праекту.

Толькi не трэба думаць, што гэта «запiс па блату». Iдэя стварэння зборнiка лунала ў паветры даволi даўно. Але каб атрымаць магчымасць папрацаваць з прадзюсарскiм цэнтрам «NonStopRecords», год таму больш як 300 дзяцей прыйшлi на кастынг. У вынiку некалькiх праслухоўванняў былi адабраны толькi 10 дзяцей, у лiк якiх увайшоў i лаўрэат дзiцячага конкурсу «Славянскi базар-2005», фiналiст адборачнага туру дзiцячага «Еўрабачання-2005» Мiхаiл Лiла. Дарэчы, Мiша стаў адзiным прадстаўнiком Мазыра. Астатнiя дзецi i падлеткi — з Мiнска i Жодзiна. (Усё ж для Сяргея Ждановiча гэта не першы вопыт работы з дзецьмi, i менавiта ў Жодзiне пад яго кiраўнiцтвам некалькi гадоў таму працавала дзiцячая музычная студыя — тэатр эстраднай песнi.)

— Як толькi вызначылася дзесятка лепшых, мы адразу ж прыступiлi да працы над дыскам «Гукi школ», — расказвае прадзюсар праекта. — На працягу ўсяго года з дзецьмi займалася вакалам спявачка Мiлана, кожнаму былi напiсаны сольныя песнi i спецыяльна для зборнiка зроблена прафесiйная фотасесiя... Думаю, многiя са мной пагодзяцца, што на сёння ў беларускiм шоу-бiзнэсе нiша дзiцячай творчасцi не запоўнена. Хочацца спадзявацца, што наш праект зойме ў ёй належнае месца.

Першы «дзiцячы» зборнiк пад назвай «Фантазiя i свет» прадзюсарскi цэнтр Ждановiча выпусцiў яшчэ ў 1998 годзе. Дыск дагэтуль прадаецца ў Расii, Германii, Iзраiлi, ЗША. Другi зборнiк — альбом хрысцiянскiх дзiцячых песень «Дарога ў неба», запiсаны з нагоды 2000-годдзя хрысцiянства, — таксама атрымаўся даволi паспяховым i знайшоў свайго слухача. Новы зборнiк «Гукi школ», якi сам Сяргей называе «невялiкiмi старонкамi з жыцця дзяцей школьнага ўзросту», хоць i выпушчаны разам з кампанiяй «Глорыя Медыя» тыражом у 5000 экзэмпляраў, лiчыцца не камерцыйным, а чыста творчым праектам. «Школьныя перажываннi, вясёлыя i сумныя, першае дарослае пачуццё, выпускны баль, развiтанне — пра ўсё можна пачуць у нотках i словах гэтых песень», — сцвярджае Сяргей Ждановiч. Самыя галоўныя слухачы, да слова, ужо ацанiлi зборнiк: на першую прэзентацыю «Гукаў школ», якая адбылася 17 студзеня ў Жодзiне, сабралася паўнюткая зала...

Дэталёвае вывучэнне

З прысутнасцю ў зборнiку Мiшы Лiлы ўсё больш-менш зразумела — менавiта з песняй Сяргея Ждановiча хлопчык заняў 3-е месца на «Славянскiм базары», дый падрыхтоўкай юнага спевака на дзiцячае «Еўрабачанне» таксама займаўся Сяргей. А вось...

— Сяргей, шчыра прызнацца, доўга шукала i так i не знайшла на дыску песню ў выкананнi Палiны Ждановiч. Гэта было зроблена спецыяльна, каб не казалi, што тата «прасоўвае» дачку, цi Палiна сама не захацела далей спяваць?

— Многiя задаюць гэта пытанне, прыгадваючы «Еўрабачанне». Насамрэч, калi звяртацца да перадгiсторыi пытання, мы рыхтавалi на конкурс Мiшу Лiлу, Палiна павiнна была стаяць за клавiшамi, i яшчэ проста-такi прасiўся ў гэту кампанiю нейкi хлопчык — жывы, завадны, няхай нават ён не заўжды трапляе ў такт, але каб ствараў агульны настрой, увасабляў дзяцiнства... Я прыехаў да дачкi ў «Зубраня», гляджу — па калiдоры нясецца хлопчык, сiмпатычны бландзiн з бруднымi далонькамi i тыпова хлапечымi паводзiнамi. Вось, кажу, мне патрэбны гэты хлопчык. Аказалася — унук Васiля Раiнчыка. Таму, калi я рыхтаваў гэту кампанiю да «Еўрабачання», да Палiны былi асаблiвыя патрабаваннi, бо я цудоўна разумеў: як толькi даведаюцца, што гэта мая дачка, пачнуцца пэўныя намёкi. Уласна кажучы, гэта я потым i чытаў у газетах. I насуперак усiм домыслам выконваў працу прадзюсара — рабiў прыгожую карцiнку. На жаль, Мiша не перамог у адборы, але затое мне патэлефанавалi i папрасiлi ў групу падтрымкi да Ксюшы Сiтнiк «вось тую дзяўчынку i вось таго хлопчыка». Натуральна, у дзяцей былi слёзы, бо яны ўжо пасябравалi i спрацавалiся ў камандзе. Аднак усе бацькi зразумелi, што гэта ўжо не асабiстыя амбiцыi, а агульны iнтарэс краiны. Што атрымалася — вы бачылi самi. ...Чаму Палiна не трапiла ў зборнiк? Вельмi проста: яна не прайшла кастынг. Дакладней, я сказаў, што яна пакуль што не дацягвае да патрэбнага ўзроўню. Яна павiнна дарасцi, заслужыць, каб мне не было сорамна i як тату, i як прадзюсару.

Лагiчна, што ўсе цiкавяцца, чаму ж у такiм выпадку ў зборнiку «Гукi школ» не прадстаўлена Ксюша Сiтнiк. Тут сiтуацыя таксама зразумелая: пасля перамогi юнай спявачкi ў бельгiйскiм Хасельце яе бацькi атрымалi мноства прапаноў ад вялiкай колькасцi прадзюсараў, i ў вынiку ад супрацоўнiцтва з Сяргеем Ждановiчам адмовiлiся.

Затое не шкадуюць аб працы з iм дзве ўзыходзячыя зорачкi, чые песнi ўвайшлi ў зборнiк, — 15-гадовая Юля Беларусава i 17-гадовая Lena, якая спявае пераважна на англiйскай мове. У абедзвюх дзяўчат, якiя абяцаюць з часам ператварыцца ў «блiскучых бландзiнак эстрады», песнi ўжо круцяцца на радыёстанцыях, а Юля нават мае ў актыве клiп «Проста». Цяперашняй работай Юля таксама задаволена — нягледзячы на тое, што многа разоў працавала ў студыi да шалёнай стомы i слёз. «Было, што плакала, — прызнаецца яна, — але затое так радавалася, калi атрымлiвалася праспяваць, як хацелася, як было задумана!». Увогуле, зразумела, не ўсе ўдзельнiкi праекта спяваюць гэтак жа прафесiйна i бездакорна, як Мiша Лiла, аднак абсалютна ўсе, ад 7-гадовай Валюшы Апанасевiч з песняй «Вожык» да самай дарослай Len`ы з тэхнагеннай кампазiцыяй «Matrix», робяць гэта душэўна i шчыра.

Цудоўнае... недалёка

Калi ўсё будзе добра, праект не проста атрымае працяг у выглядзе зборнiкаў «Гукi школ-2,3,4,5», але i пашырыцца на тэлебачанне. Ужо вядуцца перамовы з тэлеканалам СТБ, каб стварыць аднайменную забаўляльную дзiцячую праграму-конкурс у лепшых традыцыях MTV — якасна i вiдовiшчна. Канцэпцыя праграмы прыцягнула таксама ўвагу «Першага музычнага». А зацiкаўленасць з боку патэнцыяльных удзельнiкаў i iх бацькоў без таго вiдавочная. Таксама гатовы падтрымлiваць праект многiя камерцыйныя фiрмы — напрыклад, вытворцы дзiцячага адзення. Засталося падумаць, як зрабiць наступныя выпускi i пашыраную версiю «Гукаў школ» такiмi ж прывабнымi, як першы зборнiк — нiбыта загорнутая ў маляўнiчую абгортку смачная цукерка, якую так i цягне з’есцi.

У любым выпадку, прадзюсарскi цэнтр як мiнiмум да вясны падзеi фарсiраваць не будзе, бо ў рабоце з дзецьмi галоўнае — якасць, а не хуткасць. 4 лютага ўсе ўдзельнiкi праекта «Гукi школ» далі сваю першую аўтограф-сесiю ў сталiчным магазiне «Вiдэа-Невiдэа». А блiжэй да веснавых канiкулаў плануецца канцэртны тур юных выканаўцаў — у Мiнску i iншых гарадах Беларусi. Бiлеты на ўсе канцэрты арганiзатары пастараюцца зрабiць максiмальна даступнымi для дзяцей. У планах таксама выпуск DVD «Гукi школ» i сумесныя канцэрты пачынаючых выканаўцаў з папулярнымi артыстамi беларускай эстрады — ад Сяргея Мiнскага да Iны Афанасьевай. «Наша задача, акрамя таго, — рыхтаваць дзяцей на «Славянскi базар», на дзiцячае «Еўрабачанне», на iншыя творчыя конкурсы. Мы не будзем аддзяляцца ад традыцыйных дзяржаўных праграм у галiне дзiцячай творчасцi», — абяцае Сяргей Ждановiч. А яшчэ ён гаворыць, што ўдзельнiкi праекта абавязкова i з вялiкiм задавальненнем будуць рабiць дабрачынныя канцэрты ў дзiцячых дамах цi бальнiцах. «Гэта нармальна i абсалютна неабходна для поспеху. Калi будуць запрашаць, мы будзем абгаворваць не памеры ганарараў, а толькi даты i ўмовы прыезду».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы нiколi не задумвалiся, як гучаць школы? Пра што i з якiм настроем увогуле спяваюць сучасныя школьнiкi?.. А вось прадзюсар Сяргей Ждановiч задумаўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика