«Упачатку было Слова, i слова было ад Бога...»
Па iнiцыятыве ЮНЕСКО 21 лютага адзначаецца Мiжнародны Дзень роднай мовы, адзначаецца — з мэтай захавання i развiцця знiкаючых...
Нам, як быццам, у званы яшчэ бiць зарана, але... Госцi нашай краiны пастаянна пытаюць, чаму ў нас не гавораць па-беларуску? Тлумачу, расказваю шматпакутную гiсторыю сваёй роднай мовы. Пра сябе ж зазначаю, што ў большасцi — гаворым мы на «трасянцы». Трасянка — у прамым значэннi — стрэсенае сена з саломай, якое iдзе на корм жывёле, калi лепшага ўжо няма. У нас ёсць, але... У кiёску трэцяга дня хацеў купiць газету «Культура». Кiяскёрша тут жа папярэдзiла: «Она по-белоруски!». Як быццам па-беларуску — гэта не па-людску... Што сапраўды мо так, дык назвы — кшталту «Чаровнiца», «Бульбочка», «Полешук»... ...Так, на першай дзяржаўнай гавораць нямногiя. Мова ж без ужытку асуджаная — спачатку на заняпад, потым — на забыццё, а ў ёй жа, як занатавана ў Свяшчэнным пiсаннi, «жыццё i смерць народа». «Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi!» — перасцерагаў першы класiчны нацыянальны паэт Беларусi Францiшак Багушэвiч. Сваiх прарокаў мы слухаем рэдка. Але ж гэта — не той выпадак, каб не пачуць. Кастусь КАРНЯЛЮК, Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнiцыятыве ЮНЕСКО 21 лютага адзначаецца Мiжнародны Дзень роднай мовы, адзначаецца — з мэтай захавання i развiцця знiкаючых... |
|