21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асуджаны папаўся на разбоi

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелi па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнуўся мясцовы жыхар, да якога ў дом уварвалiся трое невядомых. Пагражаючы гаспадару сякерай, злачынцы звязалi яго, збiлi, а з дому забралi 370 тысяч рублёў, сотавы тэлефон, дакументы i ключы ад аўтамашыны «Мазда». На машыне пацярпеўшага яны i знiклi з месца здарэння. Быў уведзены план «Перахват» — «Мазду» затрымалi. Усё выкрадзенае дабро было тут, а сярод злачынцаў аказаўся i асуджаны, якi адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Аляксей ЦIТОЎ.

Усё ўлiчылi i асудзiлi

У вераснi мiнулага года 16-гадовы падлетак патэлефанаваў у СШ № 3 г. Баранавiчы i сказаў, што школа замiнiравана. «Мiнёра» затрымалi, i Баранавiцкi гарсуд пазбавiў яго волi на два з паловай гады. На рашэнне суда паўплываў i той факт, што падлетак за паўтара года быў асуджаны ўжо чатыры разы.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

РАССЛАБIЎСЯ

Пенсiянер, якi жыве на вул. Вiльчкоўскага, што ў Баранавiчах, расслабiўся, калi ў яго хату вечарам прыйшла 35-гадовая жанчына. Пра што марыў 78-гадовы пенсiянер, нам невядома, але як убачыў, што знiклi грошы, то да ранiцы не стаў чакаць, а ноччу падаўся з заявай у мiлiцыю. Знаёмую старога затрымалi.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

А ТРУП СХАВАЛА Ў ШАФУ...

Размова iдзе пра 19-гадовую гамяльчанку, якая нагуляла дзiця i нарадзiла яго дома. Рашэнне жанчыны было жудаснае — забiць немаўля. Што i было зроблена ў той жа самы дзень. Трупiк — гэта была дзяўчынка — яна схавала на нейкi час у шафе, дзе яго, як паведамiлi ў прэс-цэнтры пракуратуры вобласцi, i знайшла следча-аператыўная група пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

ЗАБIЎ I МАЦI, I СЯСТРУ

За што — зараз устанаўлiвае следства. Вядома толькi, што 33-гадовы гамяльчанiн, якi раней лячыўся ў псiхiятрычнай бальнiцы, жыў з мацi ў адной кватэры. I пусцiў нож супраць яе. Пенсiянерка сканала на месцы. А ў гэты час у кватэру зайшла яе дачка, якая жыла асобна. I яна не ўратавалася, бо зламыснiк нанёс ёй некалькi ўдараў нажом у шыю.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнуўся мясцовы жыхар, да якога ў дом уварвалiся трое невядомых. Пагражаючы гаспадару сякерай, злачынцы звяза
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика