$200 тысяч на хабар?..
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю МУС, ГУУС, Ленiнскага РУУС i спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» затрымалi адказную асобу закрытага акцыянернага таварыства «Белфiнiнвест».
Паводле папярэдняй iнфармацыi, злавiлi за руку гэтага чалавека праваахоўнiкi не на дробязi: ён падазраецца ў тым, што падбухторваў непрацуючага да дачы хабару адказным асобам i атрымаў на падобныя мэты 200 тысяч долараў ЗША. З дапамогай гэтай нежартоўнай сумы, як мяркуецца, падазроны браўся дапамагчы ў вырашэннi пытання па прадастаўленню расiйскаму суб’екту гаспадарання права на будаўнiцтва падземнага гандлёвага цэнтра ў Магiлёве. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю МУС, ГУУС, Ленiнскага РУУС i спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам |
|