Заступнiкi папугаяў
Сяргей КУРКАЧ
Разам з птушкамi Любоў iндыйца Арпана Мiтры да птушак не абмяжоўваецца калекцыянаваннем фiгурак i малюнкаў з выявамi крылатых.У сябе дома ў Калькуце ён прытулiў 53 прыгожых какаду. Какаду — гэта вялiкi белы папугай з прывабным жоўтым чубком. Менавiта за сваю прыгажосць, а таксама за схiльнасць iмiтаваць чалавечую гаворку чубатым папугаям пагражае знiкненне з дзiкай прыроды. Ва ўсiм Бенгале Арпан Мiтра — адзiны афiцыйна прызнаны заступнiк i абаронца папугаяў. Iндыец нават мае адпаведны дакумент — лiцэнзiю ад мясцовай арганiзацыi аховы дзiкай прыроды. Як паведамiў «Звяздзе» выканаўчы дырэктар грамадзянскай арганiзацыi «Ахова Бацькаўшчыны» Аляксандр Вiнчэўскi, у Беларусi таксама ёсць некалькi заступнiкаў папугаяў. Так, у Мiнску жыве вельмi актыўны былы прафесiйны арнiтолаг, у якога маецца больш за 10 буйных папугаяў. Галоўным чынам гэта кубiнскiя амазоны, якiя жывуць ад 30 да 70 гадоў. Сёння былы арнiтотолаг — даволi буйны па беларускiх мерках бiзнэсмен i трацiць на птушак немалыя грошы. Так, адзiн вялікі папугай каштуе не менш як 1—2 тысячы долараў. У свой час такіх папугаяў прывезлi на кантынент савецкiя ваенныя лётчыкi. На тэрыторыi былога Саюза кубiнскiх амазонаў засталося няшмат. А ў нашых умовах развесцi гэтых птушак вельмi складана, бо па афарбоўцы i памерах самец ад самкi зусiм не адрознiваецца, i ў няволi ад самоты i суму адзiн самец можа заляцацца да другога. Вядома, што нiякiх лiцэнзiй айчынныя заступнiкi папугаяў у грамадскiх арганiзацыях не атрымлiваюць. Сур’ёзныя «калекцыянеры» жывых iстот сваё захапленне птушкамi амаль не афiшыруюць. Буйныя «партыi» кубiнскiх амазонаў могуць каштаваць сапраўды вялiкiх грошай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў iндыйца Арпана Мiтры да птушак не абмяжоўваецца калекцыянаваннем фiгурак i малюнкаў з выявамi крылатых |
|