21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бетон не хоча тануць

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар ХУРСIК

Дырэктар ААТ «сбетон не хоча тануцьмаргоньсілікатабетон» М. М. Фядосаў: «мы паставілі на рынак унікальны будаўнічы матэрыял»

У свой час не верылася, што шматлiкiя айчынныя прадпрыемствы па вытворчасцi будаўнiчых матэрыялаў могуць развiвацца дынамiчна. Цяпер гэта факт. Беларусы спраўляюцца з забеспячэннем новабудоўляў якаснымi сучаснымi будматэрыяламi. Хоць на самiх прадпрыемствах галiны далёка не ўсё так бязвоблачна. Праблем хапае. Асаблiва з iнвестыцыямi ў асноўныя фонды. Без iх на-дзеi на будучыню былi б марнымi.

Пабудаванае ў 1961 годзе прадпрыемства «Смаргоньсiлiкатабетон» не з гiгантаў iндустрыi, але доўгi час яно спраўна вырабляла сiлiкатныя блокi. Праўда, паступова прадукцыя прадпрыемства пачала адставаць ад патрабаванняў часу, яе рэнтабельнасць знiзiлася. У гэты час i перадало Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва «Смаргоньсiлiкатабетон» з свайго балансу ў распараджэнне Мiнскага аблвыканкама. На гэты час у вобласцi ўжо расправiла крылы ААТ «Забудова», якое i ўзяло шэфства над смаргонскiмi вытворцамi. Гэта мела ў сваёй аснове не толькi камерцыйны iнтарэс, а i рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi падтрымкi слабых прадпрыемстваў. Ва ўсякiм разе так лiчыць сённяшнi дырэктар ААТ «Смаргоньсiлiкатабетон» Мiкалай Мiкалаевiч Фядосаў:

— У той час, калi на прадпрыемстве быў распрацаваны iнвестыцыйны праект па карэннай рэканструкцыi прадпрыемства, менавiта «Забудова» падставiла яму сваё плячо. З сямi мiльёнаў еўра, якiя належала атрымаць на закуп iмпартнага абсталявання па вытворчасцi сiлiкатабетонных блокаў па новай нямецкай ударнай тэхналогii, «Забудова» выступiла гарантам банку па двух мiльёнах. Распрацаваны на прадпрыемстве бiзнэсплан прадугледжваў мантаж лiнii па вытворчасцi сiлiкатабетонных блокаў на старых вытворчых плошчах (без спынення вытворчасцi). Паступова «Забудова» пачала ўплываць не толькi на збыт прадукцыi, але i на кадравую палiтыку, стаў адчувальным парадак, якога не хапала. У гэтым была вялiкая заслуга яе генеральнага дырэктара Мiхаiла Аляксеевiча Кудзелкi, за што я яму ўдзячны. Праўда, у бiзнэс-плане, пад якi браўся крэдыт, была дапушчана адна прыкрая памылка: згодна з iм на «Смаргоньсiлiкатабетоне» належала лiквiдаваць цэх па вырабу сiлiкатнай цэглы. Чаму такое рашэнне прыйшло — цяжка сказаць. Вытворчасць цэглы i сапраўды стратная. У мiнулым годзе мы не далiчылiся на ёй каля 600 мiльёнаў рублёў. У рэспублiцы ёсць прадпрыемствы, якiя налiчваюць мiльярдныя страты. I ўсё ж без яе будоўля — не будоўля. Асаблiва вясковая. Таму я стаю на тым, каб вытворчасць цэглы працягваць. Тым больш што закрыццё цэха пацягне звальненне каля трохсот чалавек. Для такога невялiкага горада, як Смаргонь, гэта катастрофа. Добра разумее гэта i Мiнскi аблвыканкам, якому мы падпарадкоўваемся, i Гродзенскi, на тэрыторыi якога размешчана прадпрыемства. Iх падтрымка нашаму прадпрыемству носiць канкрэтны характар. Мiж тым iснаванне цэха па вытворчасцi сiлiкатнай цэглы не дазваляе ў блiжэйшай перспектыве выканаць ранейшы графiк вяртання крэдыту i лiквiдаваць iншыя запазычанасцi, якiя ўтварылiся яшчэ да пуску новай замежнай лiнii. Што ж датычыцца самой лiнii, то мы пераканалiся ў тым, што яе закуп— крок правiльны, яна дазваляе вырабляць рэнтабельную прадукцыю. Пуск лiнii адбыўся ў пачатку мiнулага года, пробная партыя прадукцыi выраблена толькi ў маi 2005-га, але i гэтага было дастаткова, каб у канцы мiнулага года заключыць: рэнтабельнасць ячэiстага сiлiкатабетону склала ў сярэднiм 13 працэнтаў. Прычым на старой лiнii (якая дзейнiчае) гэта рэнтабельнасць склала толькi 8 працэнтаў, а на новай — усе 25. Хоць цалкам па прадпрыемству карцiна з рэнтабельнасцю заставалася ў мiнулым годзе складанай. Зразумела, што ў сённяшняй сiтуацыi звяртацца па дадатковыя iнвестыцыйныя крэдыты для мадэрнiзацыi вытворчасцi цэглы складана. Але павiнен зазначыць, што iснуюць шляхi i яе рэнтабельнасць вывесцi калi не да плюсавой адзнакi, то хоць бы звесцi да нуля. Для гэтага неабходна набыць абсталяванне на суму звыш мiльёна еўра. Калi гэтага не адбудзецца, то гаварыць пра далейшы лёс трох соцень працуючых на яе вытворчасцi будзе складана. Хоць мы будзем рабiць усё, каб вытворчасцю ячэiстага сiлiкатабетону пакрыць страты. Ён выпрацоўваецца ў тры змены. Гэта i добра, i дрэнна. Добра таму, што, зноў жа, людзi маюць рабочыя месцы. Дрэнна — што будаўнiчыя матэрыялы маюць сезонны збыт, зімой даводзiцца працаваць на склад. Падрывае збыт i тое, што пэўны час нашу прадукцыю прадавалi пад маркай ААТ «Забудова». На жаль, праектанты не хочуць лiчыцца з тым, што акрамя гэтага вытворцы ячэiстага сiлiкатабетону ў рэспублiцы ёсць i iншыя. Таму я ў першую чаргу звяртаюся да будаўнiкоў i тых, хто заказвае будаўнiцтва. Прыязджайце на «Смаргоньсiлiкатабетон», прадукцыi ў нас з лiшкам. Сваiм закупам вы будзеце садзейнiчаць фiнансаваму ўмацаванню прадпрыемства, веры работнiкаў у заўтрашнi дзень. Паверце, наш ячэiсты бетон i сапраўды лепшы.

Тут, у Залессi, мы здабываем пясок гiдранамывам. Утрыманне ў iм вокiсу крэмнiю (SiO2) даходзiць да 90 працэнтаў, у той час як iлiстыя i глiнiстыя ўтрыманнi не перавышаюць пяцi. У iншых вытворцаў гэты апошнi паказчык дасягае пятнаццацi працэнтаў. Трываласць i марозаўстойлiвасць нашых вырабаў носяць пастаянны характар, што пацверджана заключэннем Беларускага незалежнага цэнтра выпрабаванняў (УП НДIБМ). Да таго ж мы выкарыстоўваем ударную тэхналогiю, якой у той жа Расii пакуль няма.

Уявiце сабе звычайнае замешанае на дражджах цеста. Калi яно расце, то нават гукам можна перашкодзiць гэтаму працэсу. Вытворчасць ячэiстага бетону нечым падобна на вытворчасць пiрагоў. Пасля змяшання пяску, цэменту і вапны да сумесi дадаюць алюмiніевую пудру. Яна выклiкае газаўтварэнне, бетонны «пiрог» пачынае расцi. Калi цяпер яго крыху прыцiснуць (скалануць), то залiшнi газ выйдзе, «пiрог» асядзе, але пэўная колькасць газавай састаўляючай у iм застанецца, газаўтварэнне будзе працягвацца зноў.

У канчатковым вынiку мы атрымлiваем даволi лёгкi i трывалы матэрыял з мiнiмальным утрыманнем вiльгацi (чаго нельга дасягнуць пры атрыманнi ячэiстага бетону шляхам лiцця). У параўнаннi з аналагамi, якiя пераважаюць сёння на рынку, нашы блокi ячэiстага бетону маюць трываласць на дзесяць працэнтаў большую, што дасягнута за кошт знiжэння выкарыстання вады пры прыгатаваннi сумесi. Пры iншых роўных умовах марозаўстойлiвасць нашага вырабу вышэйшая, чым у вырабаў канкурэнтаў. Пры атрыманнi сiлiкатабетону метадам лiцця ўтрыманне вады ў паветраных пустках бетону павышанае. Гэта вада пры замярзаннi пераўтвараецца ў лёд, павялiчваецца ў аб’ёме i разбурае бетон. Аб гэтым добра ведаюць як праектанты, так i будаўнiкi. Але цi ведаюць аб гэтым заказчыкi? Цi, скажам, такi немалаважны факт, як транспартныя страты, якiя закладваюцца ў сабекошт любога будаўнiцтва. Кубаметр нашых вырабаў мае вагу не больш за 625 кг у той час, як звычайны сiлiкатабетон — 675 кг, дык што танней вазiць? Але я лiчу, што самая галоўная асаблiвасць ячэiстага бетону нашай вытворчасцi — гэта паказчык цеплаправоднасцi. Чым вышэй цеплаправоднасць, тым горш матэрыял трымае цеплыню (лепш прамярзае). Дык вось для параўнання: наш выраб трымае цеплыню ў паўтары разы лепш, чым iншыя аналагi. Цi ж гэта не аргумент для перагляду многiх будаўнiчых праектаў на карысць спажывання прадукцыi «Смаргоньсiлiкатабетона». Мяркую, што, прачытаўшы гэты матэрыял, заказчыкi будуць пытаць у праектантаў наконт выкарыстання нашай прадукцыi i па iншых прычынах. Нашы вырабы маюць адхiленнi па лiнейным размерам — не больш за два мiлiметры. Гэта дазваляе весцi мураваную кладку не на звычайным цэментавым растворы, а на клеi. Згадзiцеся, што гэта — рэвалюцыя ў будаўнiцтве, вынiкi якой даўно выкарыстоўваюць на захадзе. Кладка на клеi дазваляе звесцi страты цеплынi праз мiжшоўныя прасторы да мiнiмуму, павышае прадукцыйнасць працы будаўнiкоў, дазваляе зменшыць расход тынкоўкi на аддзелку будынкаў. Панiжанае ўтрыманне вiльгацi ў нашым бетоне дазваляе атрымаць сухую аддзелку сцен, у той час як iншыя аналагi такой магчымасцi не даюць. На шпалерах, наклееных на сцены з сiлiкатабетону, атрыманага з дапамогай лiцця, праяўляюцца солевыя плямы, у памяшканнях назiраецца павышаная вiльготнасць. Хацелася б спадзявацца, што айчынныя праектанты i асаблiва тыя, хто кантралюе правiльнасць абгрунтавання будаўнiчых каштарысаў, звернуць увагу на новую прадукцыю ААТ «Смаргоньсiлiкатабетон».

Зразумела, канкурэнтам не даспадобы, што мы ставiм на мэце заваяванне рэспублiканскага рынку, але са свайго шляху мы не звернем. Кіраванне якасцю працы ў нас адпавядае стандарту ISO 9001—2000. У самы блiжэйшы час мы плануем атэставаць сваю прадукцыю на еўрапейскiя стандарты, будзем працаваць на краiны СНД. Будзем працаваць i на Расiю. Мы не дазволiм, каб нашу прадукцыю перапрадавалi там пад маркай iншых вядомых фiрмаў. Хай спачатку гэтыя фiрмы дасягнуць нашага ўзроўню. Праўда, адзначу, што ў адносiнах да Расii трэба быць рэалiстамi. Там iнвестыцыйны бум. Замежны капiтал укладвае грошы ў самыя розныя вытворчасцi. Расiйскi ўрад стымулюе гэтыя працэсы, бо гэта дапамагае змагацца з беспрацоўем. Улiчваючы танную сыравiну i энерганосьбiты, цана на расiйскiя тавары будзе значна нiжэйшай за нашы. Нашы ж (нават пры iснуючых цэнах на газ) будуць там неканкурэнтаздольнымi i будуць паступова выцясняцца з расiйскага рынку, замяняцца сваiмi, не горшымi па якасцi. Ужо зараз, каб адправiць машыну ў Санкт-Пецярбург з сiлiкатнымi блокамi, я вымушаны аддаць за рэйс 700 долараў цi павялiчыць кошт аднаго кубаметра прадукцыi на 20 долараў. Пры прывозе iх на берагi Нявы мая прадукцыя ўжо неканкурэнтазольная па цане. I гэта пры тым, што яна вырабляецца на найноўшым заходнiм абсталяваннi з мiнiмальнымi затратамi. Зразумела, я не павязу будаўнiчыя блокi нi ў Кiтай, нi ў Iндыю, таму што гэта яшчэ далей.

Будаўнiчая галiна ў рэспублiцы выжывае за кошт дазволенага агульнага павышэння кошту будаўнiцтва. Але ж гэта не можа працягвацца бясконца. Айчынныя iнвестары не такiя i багатыя, а замежны капiтал ведае, дзе таннейшыя будаўнiкi i будматэрыялы. Рана цi позна такая палiтыка прывядзе да банкруцтва. Выйсце толькi ў пошуку еўрапейскiх рынкаў. I гэта добра, што нашы вытворцы шкла, цэменту, iншых будматэрыялаў гэтыя рынкi засвойваюць.

Намеснiк дырэктара па эканомiцы i фiнансам Алена Янаўна ЯРМАК:

Наша прадпрыемства не перажыло цяжкi перыяд сваёй гiсторыi. Хоць я ўпэўнена, што абраны шлях — правiльны. Толькi за кошт засваення новых тэхналогiй i вырабаў можна разлiчваць на прыбытак i на будучыню.

Прааналiзуем недалёкае мiнулае. У 2004 годзе наша ААТ дасягнула аб’ёмаў вытворчасцi i рэалiзацыi ячэiстых блокаў адпаведна 126 i 130 адсоткаў да ўзроўню 2003 года. Прадпрыемства выйшла на ўзровень вырабу 27 тысяч кубаметраў у месяц. Па вынiках работы за гэты год быў атрыманы прыбытак у суме 359 мiльёнаў рублёў. Можна было жыць, але цi доўга? Таму рэканструкцыя за кошт крэдыту «Белаграпрамбанка» была лагiчнай i своечасовай. У 2005 годзе рэканструкцыя вялася без спынення вытворчасцi. Сваiмi сiламi быў праведзены дэмантаж двух тэхналагiчных лiнiй, што непазбежна пацягнула вымушаныя прастоi. Аднак аналiз працы за мiнулы год паказвае, што калектыў працаваў напружана i добрасумленна. Да лiпеня было выраблена 38 адсоткаў прадукцыi гадавога плана, а на канец года — усе 80. Сёння на складзе шмат прадукцыi, якая будзе рэалiзавана з прыходам будаўнiчага сезону. Карыстаючыся магчымасцю, хацела б запрасiць будаўнiкоў правесцi яе закуп ужо сёння. Гэта дазволiла б зменшыць цiск старых даўгоў i стабiлiзаваць фiнансавую сiтуацыю на прадпрыемстве. Паколькi прадпрыемства мае ясную перспектыву выхаду на замежныя рынкi, было б зусiм натуральным чакаць падтрымкi i ад дзяржавы ў пытаннi рэструктурызацыi нашых запазычанасцяў.

Не магу не сказаць i аб наступным. Выраб сiлiкатнай цэглы ў мiнулым годзе дасягнуў 17,4 мiльёна штук i прынёс нашаму прадпрыемству значныя страты. Адсюль узнiкае пытанне: чаму вытворца цэглы, фiзiчная асоба, якая мае сям’ю i дзяцей, павiнна недаатрымлiваць свой заробак дзеля таго, каб ужо iншая фiзiчная асоба — будаўнiк (уласнага дома, катэджа i г.д.) за кошт эканомii на кiшэнi вытворцы магла зэканомiць свае ўласныя сродкi i правесцi будоўлю танна. Калi дзяржава дбае пра ўсiх грамадзян, то павiнна не забываць вытворцу. Парадокс яшчэ ў тым, што абмежаваннi на цану цэглы не дазволяць змянiць сiтуацыю нават пры закрыццi нашай вытворчасцi. Калi некалькi соцень працаўнiкоў апынуцца на вулiцы, гэта нiяк на цану цэглы не паўплывае. Таму ААТ «Смаргоньсiлiкатабетон» не iдзе гэтым шляхам i просiць у дзяржавы аднаго: дапамагчы набыць тое абсталяванне для вырабу цэглы, якое дазволiць захаваць калектыў. Для раённай Смаргонi гэта будзе канкрэтным укладам у справу вырашэння праблемы малых гарадоў.

Што ж датычыцца будучынi, то ўсе эканамiчныя разлiкi мы грунтуем на поўнай гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемства. Зразумела, зрабiць для гэтага яшчэ належыць шмат. Трэба арганiзаваць маркетынг, рэарганiзаваць службу збыту i г.д. Але я ўпэўнена, што смаргонцы здолеюць паказаць, што яны могуць працаваць не горш за iншых.

Намеснiк дырэктара па сацыяльных пытаннях i iнфармацыйнай рабоце Людмiла Уладзiмiраўна ГРАДЗIЦКАЯ:

На пасадзе я нядаўна. Да гэтага працавала загадчыцай прафiлакторыя ААТ «Смаргоньсiлiкатабетон» у Залессi. Прафiлакторый вёў аздараўленне дзяцей з забруджаных радыенуклiдамi раёнаў i, на жаль, спынiў сваё iснаванне. Цяпер у сучасных карпусах побач з родавай айчынай Агiнскiх пануе цiшыня. Не магу зразумець: Мiр аднаўляюць не менш за дваццаць гадоў, мяркуюць пабудаваць там гатэль, каб прыцягнуць турыстаў, хоць нiводнай значнай гiстарычнай асобы Мiр не праславiла, а ў нас жа адно iмя Клеафаса Агiнскага чаго вартае. Аднавiць бы сядзiбу, парк, i ехалi б сюды турысты. I будаваць нiчога не трэба, наш прафiлакторый побач.

Што ж датычыцца сацыяльнага развiцця калектыву (якi я добра ведаю i люблю), то галоўным на дадзеным этапе з’яўляецца клопат пра матэрыяльны дабрабыт працуючых. Заробкi ў нас пакуль невысокiя. У мiнулым годзе сярэднi склаў 393 тысячы рублёў. Гэта выклiкана тым, што часова прадпрыемства вымушана клапацiцца пра вяртанне пазык i даўгоў. Цi магчымы рост заробку. Безумоўна. Але пры ўмове, што прадпрыемства будзе працаваць не горш, чым зараз. Я маю на ўвазе перш за ўсё высокую адказнасць рабочых i дысцыплiну працы. Што датычыцца спецыялiстаў, то, на маю думку, яны ў стане разблытаць клубкi.

Нават у гэты складаны час кiраўнiцтва прадпрыемства адшукала сродкi на тое, каб знiзiць на палову кошт заводскiх абедаў, дапамагала ў набыццi пуцёвак на адпачынак, а таксама транспартам. На балансе прадпрыемства iнтэрнат на 280 месцаў (у якiм жывуць як маладыя сем’i, так i несямейныя) i тры сельскiя дамы ў Залессi. Iх даўно належала перадаць жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна, але яна знаходзiць розныя зачэпкi, каб гэтага не адбылося. Пытанне дробязнае, але з фiласофскiм падтэкстам. Прадпрыемства шукае шляхi, каб захаваць рабочыя месцы для жыхароў раёна, бярэ шматмiльённыя пазыкi, а асобныя чыноўнiкi да гэтага абыякавыя. I гэта пры тым, што ў мiнулым годзе на прадпрыемстве было працаўладкавана 24 чалавекi, а прадпрыемства вяло падрыхтоўку кадраў за свой кошт.

Рух калетыву ў сацыяльным развiццi будзе непарушна звязаны з ростам прыбытку прадпрыемства, бо ўсе сацыяльна значныя аб’екты i мерапрыемствы таксама патрабуюць грошай. Многае ў вызначэннi прыярытэтаў сацыяльнага развiцця будзе залежаць ад самога калектыву, яго патрабаванняў, запiсаных у калектыўны дагавор. Упэўнена, што неўзабаве вядомасць i пераможнае шэсце маркi «Смаргоньсiлiкатабетона» дазволяць значна пашырыць штодзённыя задавальненнi нашых працаўнiкоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар ААТ «сбетон не хоча тануцьмаргоньсілікатабетон» М. М. Фядосаў: «мы паставілі на рынак унікальны будаўнічы матэрыял»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика