Прэзiдэнт прыняў удзел у святкаваннi Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Беларусi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт па традыцыi ўсклаў вянок да манумента Перамогi ў Мiнску. У час урачыстай цырымонii беларускага лiдара суправаджалi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi, мiнiстр абароны Леанiд Мальцаў, старшыня Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Новiкаў, губернатар Мiнскай вобласцi Мiкалай Дамашкевiч, мэр Мiнска Мiхаiл Паўлаў i iншыя афiцыйныя асобы. Да манумента Перамогi таксама ў гэты дзень ускладзены вянкi ад Савета Мiнiстраў, Нацыянальнага сходу, ветэранаў, МУС, Мiнiстэрства абароны, МНС, Мiнгарвыканкама, Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, прафсаюзаў, Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, акрэдытаванага ў рэспублiцы дыпламатычнага корпуса, Еўрасаюза, праваслаўнай i каталiцкай цэркваў. Аляксандр Лукашэнка ўшанаваў памяць абаронцаў Айчыны мiнутай маўчання. Пасля выканання Дзяржаўнага гiмна ўрачыстым маршам па плошчы прайшлi зводная рота ганаровай варты i аркестр галоўнай ваеннай камендатуры. Прэзiдэнт паразмаўляў з прадстаўнiкамi дыпкорпуса i жыхарамi сталiцы. Выступаючы ў гэты ж дзень на традыцыйным святочным прыёме, прэзiдэнт Беларусi асаблiва адзначыў самаадданасць i бяспрыкладны гераiзм суайчыннiкаў ваеннага пакалення, якiя далi нам магчымасць жыць i працаваць у свабоднай i незалежнай краiне. Кiраўнiк дзяржавы з задавальненнем канстатаваў, што «слаўныя ваенныя традыцыi нашай краiны перадаюцца з пакалення ў пакаленне». Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што выкананне воiнскага абавязку непарыўна звязана з асаблiвай адказнасцю за лёс Айчыны, гатоўнасцю да самаахвяравання ў iмя яе незалежнасцi i працвiтання. «Мы жывём у свеце, дзе ваенная сiла прадаўжае адыгрываць адну з галоўных роляў. Пачатак ХХI стагоддзя выразна даў зразумець, што ўладныя людзi, якiя маюць неабмежаваныя ваенныя магчымасцi, абапiраюцца i будуць абапiрацца на iх пры вырашэннi многiх мiжнародных пытанняў. I таму ў нас сёння няма iншага шляху, акрамя ўсямернага ўдасканалення, умацавання i развiцця Узброеных Сiл», — адзначыў беларускi лiдар. У Беларусi ў вынiку карэнных пераўтварэнняў у сферы ваеннага будаўнiцтва створана новая эфектыўная сiстэма кiравання, сучасная арганiзацыйна-штатная структура Узброеных Сiл, добра тэхнiчна i матэрыяльна аснашчаная, заявiў прэзiдэнт. Разам з тым, кiраўнiк дзяржавы засяродзiў увагу на тым, што «як i 15 гадоў таму, нашы «свядомыя» зноў узялiся за шальмаванне армii i органаў улады». У некаторых перадвыбарных праграмах i прамовах зноў выказваецца тэзiс аб непатрэбнасцi ў Беларусi армii, мiлiцыi, органаў дзяржаўнай бяспекi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Гэта мы ўжо праходзiлi i ведаем, да якiх трагiчных вынiкаў можа прывесцi аслабленне дзяржаўных структур: да панавання крымiналу, беззаконня, анархii, упадку i страты незалежнасцi. Але даўно вядома, што той народ, якi не хоча ўтрымлiваць сваю армiю, вымушаны будзе ўтрымлiваць чужую, кармiць чужога салдата». Патрабаваннi да стану баявой i мабiлiзацыйнай гатоўнасцi войскаў, прафесiяналiзму ваенных кадраў будуць пастаянна павышацца, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Думаю, усё гэта вы адчулi ў мiнулым годзе, калi былi правераны злучэннi сухапутных войскаў i часцi, якiя нясуць баявое дзяжурства па процiпаветранай абароне Беларусi, — канстатаваў прэзiдэнт. — Недахопы i недапрацоўкi ёсць. Над iх устараненнем трэба будзе працаваць усiм без выключэння — ад мiнiстра абароны i начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiл да салдата. Многае трэба будзе зрабiць ураду i iншым органам дзяржаўнага кiравання, якiя адказваюць за бяспеку краiны. Абарона Айчыны — наша агульная справа». Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў ролю ў вырашэннi гэтых задач афiцэрскага складу Узброеных Сiл, пагранiчных i ўнутраных войскаў, праваахоўных органаў. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што афiцэры былi i будуць важнейшай часткай iнтэлектуальнага i iдэйна-палiтычнага патэнцыялу нашай дзяржавы. Прэзiдэнт Беларусi на прыёме ўручыў генеральскiя пагоны шэрагу афiцэраў. У прыватнасцi, званне генерал-маёра прысвоена палкоўнiку Анатолю Бранько, палкоўнiку мiлiцыi Валерыю Яромкiну, палкоўнiку Аляксандру Мяжуеву. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў iх з прысваеннем вышэйшых афiцэрскiх званняў. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Мае адносiны да генеральскага корпуса вы ведаеце. Атрыманне звання генерала ў нашай краiне выпадковасцю не бывае. Гэта сапраўды «белая косць» нашай армii, i я ганаруся тым, што мы змаглi сфармiраваць такi генеральскi корпус...». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл Рэспублiкi Бела
|
|