Весткi з Алiмпа
22 ЛЮТАГА
канькабежны спорт, 1500 м, ж: 1. Сiндзi Класэн (Канада), 2. Крысцiна Груўс (Канада), 3. Iрэн Вюст (Нiдэрланды). гарналыжны спорт, слалам, ж: 1. Аня Персан (Швецыя), 2. Нiколь Хосп (Аўстрыя), 3. Марлiс Шальд (Аўстрыя). фрыстайл, акрабатыка, ж: 1. Эвелiн Ле (Швейцарыя), 2. Нiна Лi (Кiтай), 3. Алiса Кэмплiн (Аўстралiя). Беларускi Асоль Слiвец i Ала Цупер бяруць удзел у Алiмпiядзе адпаведна ў другi i трэцi раз. Аднак лепшы вынiк, якi яны паказалi на Гульнях, — пятае месца: у Цупер — у 1998 годзе, у Слiвец — сёлета. Цiкава, што Асоль наогул ледзь прабiлася ў фiнал, але там выступiла лепш за больш вопытную зямлячку: пасля першага скачка Слiвец iшла 6-й (Цупер — 12-й), пасля другога — 5-й (Цупер — 7-й). У вынiку Цупер 10-я, Слiвец — 5-я. шорт-трэк, эстафета, 3000 м, ж: 1. Карэя, 2. Канада. 3. Iталiя. 23 ЛЮТАГА бiятлон, эстафета 4x6 км, ж: 1. Расiя, 2. Германiя, 3. Францыя. Беларускi мелi ўсе шанцы стаць трэцiмi i ўпусцiлi гэту магчымасць. Прэтэнзii наўрад цi трэба прад’яўляць да ўсiх нашых спартсменак. Кацярына Iванова выйшла на трасу першай i iшла 8-й. Вольга Назарава вывела каманду на 4-е месца. Самай хуткай на лыжнi i дакладнай у стральбе была Людмiла Ананька, якая бегла перадапошняй з нашых бiятланiстак адразу за лiдарамi эстафеты, расiянкай i немкай. Калi яе замянiла Алена Зубрылава, Беларусь усё яшчэ была 3-й. Аднак францужанка знайшла ў сабе сiлы абысцi нашу страляючую лыжнiцу, з гонарам узяла ў рукi сцяг сваёй краiны i спакойна фiнiшавала. Наш квартэт заняў 4-е, самае крыўднае месца. сноўборд, паралельны гiганцкi слалам, ж: 1. Данiта Мелi (Швейцарыя), 2. Амелi Кабер (Германiя), 3. Розi Флетчар (ЗША). ЛЯДОВЫ КВАРТЭТ Сёння выявяцца нацыянальныя хакейныя зборныя, якiя будуць спаборнiчаць за медалi Турына. Першым паўфiналiстам стала каманда Швецыi (у чвэрцьфiнале засмуцiла Швейцарыю — 6:2), наступнымi — Расiя (выйграла ў Канады — 5:4) i Фiнляндыя (абыграла ЗША — 4:3), апошнiм — Чэхiя (разышлася са Славакiяй — 3:1). Спачатку ў 1/2 фiнала клюшкi скрыжуюць Расiя i Фiнляндыя, потым — Чэхiя i Швецыя. Фiнал адбудзецца 26 лютага. Краiна З С Б Усяго Германiя 9 10 5 24 Аўстрыя 8 6 5 19 Расiя 8 3 6 17 ЗША 7 7 5 19 Канада 5 8 5 18 Швейцарыя 5 3 4 12 Карэя 4 3 1 8 Швецыя 4 2 4 10 Iталiя 4 - 6 10 Францыя 3 2 4 9 Эстонiя 3 - - 3 Нарвегiя 2 8 8 18 Нiдэрланды 2 2 3 7 Кiтай 1 3 4 8 Харватыя 1 2 - 3 Аўстралія 1 - 1 2 Фiнляндыя - 3 3 6 Чэхiя - 2 - 2 Вялікабрытанія - 1 - 1 Балгарыя - 1 - 1 Cлавакія - 1 - 1 Украіна - - 2 2 Латвiя - - 1 1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi Асоль Слiвец i Ала Цупер бяруць удзел у Алiмпiядзе адпаведна ў другi i трэцi раз. Аднак лепшы вынiк, якi яны паказалi на Гульнях, — пятае ме
|
|