21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блiцкрыг» беларускай прыгажунi

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Поспех без сакрэтаў

17-гадовая мiнчанка Каця Даманькова падарыла сваю перамогу роднай краiне

«Супермадэль свету-2006» Кацярына Даманькова вярнулася дадому ў Мiнск i дала сваю першую прэс-канферэнцыю ў новай якасцi беларускiм журналiстам. Падтрымлiвалi яе ў гэтай нязвыклай пакуль ролi дырэктар агенцтва «Студыя моды Сяргея Нагорнага», а таксама мацi Святлана Анатольеўна i бацька Уладзiмiр Валянцiнавiч.

Нагадаем, мiжнародны конкурс «Супермадэль свету» традыцыйна праводзiцца адным з самых вядомых мадэльных агенцтваў свету «Форд» (Ford Models). Як падкрэслiў Сяргей Нагорны, удзельнiчаюць у спаборнiцтве перш за ўсё пачынаючыя, перспектыўныя мадэлi-дэманстратары адзення — дзяўчаты 14—18 гадоў. Сёлета конкурс праходзiў у 25-ы раз i сабраў прадстаўнiц 38 краiн свету. Прадстаўнiцу Беларусi Кацю Даманькову арганiзатары заўважылi, можна сказаць, выпадкова — прыкмецiлi на паказах у Лондане i запрасiлi на тыдзень на стажыроўку ў Нью-Йорк. А паглядзеўшы на беларуску зблiзу, адразу прапанавалi паўдзельнiчаць у «Супермадэлi свету». Там журы, у склад якога ўваходзiлi цяперашнi кiраўнiк агенцтва «Форд» i яго заснавальнiкi, аднагалосна (!) прысудзiла першае месца i, адпаведна, магчымасць заключыць з агенцтвам «Форд» кантракт на суму 250 тысяч долараў.

Не апошнюю ролю, канешне, адыгралi практычна iдэальныя параметры Кацi — 89х60х90 пры росце 177 см. Але галоўнае, як лiчыць яе першы настаўнiк у свеце мадэльнага бiзнэсу Сяргей Нагорны, што славянская прыгажосць сёння запатрабавана ў свеце.

— Самае прыемнае, што я прынесла перамогу сваёй краiне i свайму народу, якi, спадзяюся, мной зараз ганарыцца, — шчыра адказала Каця на пытанне пра галоўнае ўражанне ад сваёй перамогi. Паводле слоў дзяўчыны, хоць i прынята лiчыць, што мадэлi падпiлоўваюць канкурэнткам абцасы i робяць iншыя непрыемнасцi перад выхадам на подыум, яна такога абсалютна не адчувала. «Магу сказаць адназначна, што ў маёй практыцы падобных выпадкаў нiколi не было, — пацвердзiла новая «Супермадэль свету». А ёй, нягледзячы на юны ўзрост, ёсць што прыгадаць: ад рэкламных кампанiй яшчэ ў Беларусi (напрыклад, рэклама сотавай сувязi, маркi адзення) да прэстыжных паказаў у Парыжы i Лондане.

У блiжэйшы час самае галоўнае для Кацi Даманьковай — паспяхова скончыць школу, дакладней, мiнскую полiтэхнiчную гiмназiю №6. Яна пачала ўжо, апраўдваючы званне выдатнiцы, даганяць аднакласнiкаў — займаецца ў экстрэнным рэжыме з настаўнiкамi па iндывiдуальным плане. А вось планы на паступленне, вiдавочна, будуць падкарэкцiраваны. Каця чакае адкрыцця працоўнай вiзы ў ЗША, каб можна было пачаць працаваць па заключаным з агенцтвам «Форд» кантракце. Блiжэйшыя тры гады супермадэль збiраецца працаваць у ЗША, не адмаўляючыся таксама ад паказаў у Еўропе. Верагодна, i вышэйшую адукацыю дзяўчыне давядзецца атрымаць за мяжой. Аднак у Беларусь яна ў любым выпадку збiраецца вярнуцца: «Я не разумею, як можна, нарадзiўшыся ў Беларусi, называцца французам цi амерыканцам. Я нарадзiлася ў Беларусi, вырасла тут, тут жывуць мае бацькi i сябры. Калi скончыцца мая мадэльная кар’ера, я вярнуся ў Беларусь — i думаю, што застануся тут жыць». Натуральна, крыху дзiўна чуць такое сцвярджэнне ад 17-гадовай дзяўчыны. Але разам з тым пераконваешся, што Каця — стратэг не меншы за Кутузава, i сваю будучыню разам з бацькамi яна плануе адказна i сур’ёзна.

На прастор, на шырокi прастор!

Упершыню ўзятае прадстаўнiцай Беларусi 1-е месца на такiм прэстыжным мiжнародным конкурсе многа значыць i для ўсёй краiны. Гаворка iдзе нават не пра скарацечны гонар за зямлячку, а пра шырокiя перспектывы, якiя адкрыла для нас Кацiна перамога. Так, «Студыя моды Сяргея Нагорнага» ўжо атрымала ад агенцтва «Форд» прапанову праводзiць у Беларусi рэгiянальныя адборачныя туры на чарговы конкурс «Супермадэль свету». I хоць гэта каштуе пэўных грашовых укладанняў i высокага ўзроўню арганiзацыi, але затое павышае прэстыж краiны. Раней нашы дзяўчаты ўдзельнiчалi ў адборах «Супермадэлi свету», але рабiлi гэта... у Расii. Адпаведна, калi хтосьцi з беларусак i прайшоў бы адбор, то прадстаўляў бы нашага ўсходняга суседа.

Праўда, абмяркоўваючы ўсе заманлiвыя перспектывы, трэба памятаць, што датычацца яны толькi конкурсаў мадэляў (дэманстратараў адзення), а не конкурсаў прыгажосцi. Апошнiмi займаюцца зусiм iншыя структуры, а ўдзел у iх бяруць зусiм iншыя дзяўчаты.

Прыемна, што перамога на мiжнародным конкурсе дасць штуршок i развiццю ўласна беларускага мадэльнага бiзнэсу. Ён у нас яшчэ вельмi малады — так, за 8 гадоў iснавання агенцтва «Студыя моды Сяргея Нагорнага» падрыхтавала 200 прафесiйных мадэляў, i працай забяспечана далёка не кожная з iх. Але ўжо ёсць зацiкаўленасць i з боку айчынных прадпрыемстваў, якiя запрашаюць у рэкламу менавiта беларусак, i з боку самiх дзяўчат. Летась у Беларусi нарэшце афiцыйна з’явiлася прафесiя «мадэль-дэманстратар адзення», а значыць, зараз для многiх прыгожых беларусак удзел у паказах будзе не проста часовым прыбытковым хобi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-гадовая мiнчанка Каця Даманькова падарыла сваю перамогу роднай краiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика