Iндыйскi рынак можа прыняць вялiзную колькасць беларускiх тавараў
Барыс ПРАКОПЧЫК
Кiраўнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва Iндыi ў нашай краiне Раджэндры Кумар Цьенга лiчыць, што гандлёва-эканамiчныя адносiны памiж нашымi краiнамi павiнны выйсцi на такi ж высокi ўзровень, як палiтычныя i культурныя. Ён пабываў у Гродне, каб наладзiць адпаведныя «масты».
На сённяшнi дзень экспартнымi пазiцыямi Гродзеншчыны з’яўляюцца матэрыялы кордныя, гiдразiн, полiамiды, шкло для гадзiннiкаў, а iмпартуе вобласць у асноўным лекавыя сродкi, антыбiётыкi, тытунёвую сыравiну i скураныя тавары. На думку пасла, тавараабарот памiж нашымi краiнамi, якi летась склаў 200 мiльёнаў долараў, ужо ў блiжэйшы час можа быць падвоены i патроены, i пры гэтым трэба абыходзiцца без пасрэднiкаў. З мэтай наладжвання прамых кантактаў ён запрасiў прадстаўнiкоў дзелавых колаў гродзенскага рэгiёна наведаць Iндыю i паабяцаў дапамагчы ў арганiзацыi праграмы вiзiту. На сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiрам Саўчанкам i мэрам абласнога цэнтра Аляксандрам Антоненкам пасол выказаў удзячнасць за высокi ўзровень адукацыi, якую атрымлiваюць iндыйскiя студэнты ў Гродзенскiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва Iндыi ў нашай краiне Раджэндры Кумар Цьенга лiчыць, што гандлёва-эканамiчныя адносiны памiж нашымi краiнамi пав
|
|