Цэнтралiзаванае тэсцiраванне: трэба мiнiмiзаваць магчымыя памылкi
Барыс ПРАКОПЧЫК
Абiтурыент-2006 З гэтай мэтай у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы прайшоў рэспублiканскi семiнар па пытаннях арганiзацыi ўступных iспытаў у форме цэнтралiзаванага тэсцiравання ў 2006 годзе.У суботу, 10 чэрвеня, у краiне адбудуцца выпускныя вечары, а ў панядзелак, 12 чэрвеня, пачнецца цэнтралiзаванае тэсцiраванне. У гэты дзень, як паведамляла «Звязда», абiтурыенты пройдуць iспыты па беларускай мове, а назаўтра, 13 чэрвеня, — па рускай мове. Дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў прагназуе, што максiмальная колькасць удзельнiкаў тэсцiравання сёлета павялiчыцца i па асобных прадметах можа скласцi каля 100 тысяч чалавек. Гэта звязана, у прыватнасцi, з большай колькасцю прадметаў (не 11, а 14), увядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання для абiтурыентаў, якiя паступаюць на завочную i вячэрнюю формы навучання, а таксама з адсутнасцю платнага цэнтралiзаванага тэсцiравання. Ужо на стадыi рэгiстрацыi ўдзельнiкаў уступных iспытаў, падкрэслiў Мiкалай Фяськоў, трэба прадугледзець дадатковыя аўдыторныя месцы для абiтурыентаў. Каардынатарамi ў вырашэннi гэтых i iншых арганiзацыйных пытанняў павiнны стаць рэгiянальныя цэнтры тэсцiравання ў цесным супрацоўнiцтве з усiмi вышэйшымi i сярэдне-спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi рэгiёну. Што датычыцца абiтурыентаў, то iм трэба мець на ўвазе, што на рэгiстрацыю ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання адведзены тэрмiн з 1 мая па 1 чэрвеня. 2 чэрвеня, якая б уважлiвая прычына нi была, зарэгiстравацца будзе практычна немагчыма. Праўда, для тэсцiравання па аднаму з прадметаў прадугледжаны рэзервовы дзень, 12 лiпеня (рэгiстрацыя — з 4 па 8 лiпеня), аднак скарыстацца гэтым шанцам можна будзе толькi пры вельмi сур’ёзнай матывацыi. Паводле слоў Мiкалая Фяськова, будуць адсочвацца тыя з абiтурыентаў, хто паспрабуе прайсцi цэнтралiзаванае тэсцiраванне больш чым па трох прадметах. I, канешне, кандыдатам у студэнты трэба быць вельмi ўважлiвымi пры рэгiстрацыi i запаўненнi бланкаў адказаў. Здаралася, памылкова ўказвалi нават ... сваё iмя па бацьку. З-за такой «дробязi» можа ўзнiкнуць сур’ёзная праблема з сертыфiкатам аб праходжаннi цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтай мэтай у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы прайшоў рэспублiканскi семiнар па пытаннях арганiзацыi ўступных iспытаў у форме цэ
|
|