Новыя вышынi «МТС» i VELCOM
Святлана БАРЫСЕНКА
На сувязi Буйнейшы сотавы аператар Беларусi па колькасцi абанентаў i iнфраструктуры сеткi — кампанiя «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» — абслугоўвае ўжо звыш 2 250 000 абанентаў.Паводле слоў генеральнага дырэктара СТАА «МТС» Уладзiмiра КАРПОВIЧА, новыя прынцыпы работы забяспечваюць клiентам больш зручнае i аператыўнае абслугоўванне. У блiжэйшы час «МТС» збiраецца рэалiзаваць яшчэ шэраг высокатэхналагiчных паслуг i маркетынгавых прапаноў. Увогуле ў 2006 годзе аператар не толькi аптымiзуе сетку i пашырыць зону пакрыцця, але i забяспечыць сувязь у сельскiх раёнах i аграгарадках згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi. «МТС» займае лiдзiруючае становiшча па абаненцкай базе з верасня 2004 года. У кастрычнiку 2004-га кампанiя першай дасягнула мяжы ў мiльён абанен-таў, а ў лiстападзе 2005-га — у два мiльёны абанентаў. Зараз сувязь «МТС» забяспечваюць сем камутатараў, звыш 1400 базавых станцый i звыш 12 000 прыёмаперадатчыкаў. VELCOM падключыў двухмiльённага абанента напрыканцы лютага. Паводле слоў генеральнага дырэктара кампанii Генадзя МЕЛЬНIКАВА, на дасягненне такой мяжы затрачана шмат сiл i сродкаў. Iнвеставана каля 300 мiльёнаў долараў, пабудавана высокатэхналагiчная сетка мабiльнай сувязi, якая ахоплiвае тэрыторыю, дзе пражываюць звыш 90 працэнтаў насельнiцтва краiны. Сёлета VELCOM збiраецца iнвеставаць больш як 100 мiльёнаў долараў у пашырэнне пакрыцця i iнфраструктуры сеткi, увядзенне новых паслуг, стварэнне збалансаваных тарыфных планаў, забеспячэнне самай высокай якасцi сувязi i абслугоўвання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйнейшы сотавы аператар Беларусi па колькасцi абанентаў i iнфраструктуры сеткi — кампанiя «Мабiльныя ТэлеСiстэмы» — абслугоўвае ўжо звыш 2 250 000 аб
|
|