21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гаворыць i паказвае...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Залатыя вушы» шукаюць гаспадароў!

21 сакавiка «Альфа Радыё» святкуе свой сёмы дзень нараджэння. Але да гэтага свята прымеркавана i яшчэ адна падзея — другi раз у Беларусi будуць уручаны радыёпрэмii «Залатое вуха». Iх уладальнiкамi стануць 20 беларускiх выканаўцаў, якiх слухачы назавуць найбольш любiмымi i папулярнымi. Галасаванне за кандыдатаў праходзiць на сайце www.alpha.by да 15 сакавiка ўключна.

У параўнаннi з 2005 годам iстотна пашырыўся спiс прэтэндэнтаў на ўзнагароду — сёлета iх больш за 110. Таксама, што не можа не радаваць, з’явiлася даволi многа новых iмёнаў: Гера, Натана, «Топлес», «Спасение»... Як лiчыць праграмны дырэктар «Альфа Радыё» Дзмiтрый Шунiн, «дзякуй» у гэтым выпадку беларускiя выканаўцы павiнны сказаць вядомаму «правiлу 75 працэнтаў», уведзенаму ў свой час Мiнiстэрствам iнфармацыi. Дарэчы, мiнiстэрства не выпускае з-пад увагi музычнае напаўненне эфiру i сёння, таму выступае сузаснавальнiкам прэмii. Генеральным партнёрам узнагароды стала кампанiя «LG Electonics Inc».

Новаўвядзенне «Залатога вуха» — асобная прэмiя «Прэс-Вуха», якая будзе ўручана камусьцi з беларускiх журналiстаў, хто пiша пра падзеi музыкi i шоу-бiзнэсу.

У астатнiм цырымонiя ўручэння прэмii застанецца нязменнай. «Вуха» зноў будзе левым, так што скласцi пару дадатковых вушак i стаць падобным да Чабурашкi нi ў кога з артыстаў, на жаль, не атрымаецца. Грашовага дадатку да статуэткi зноў не прадугледжваецца — выкананая з рэдкага каменя цiнгуаiта (знойдзены ў правiнцыi Паўднёвай Амерыкi) i бронзы кампазiцыя i сама па сабе рэч нятанная.

Дарэчы, толькi «Залатым вухам», паводле слоў генеральнага дырэктара «Альфа Радыё» Сяргея Ражкова, святкаванне дня нараджэння FM-станцыi не абмяжуецца. Сумесна з адным са сталiчных холадакамбiнатаў рыхтуецца выпуск спецыяльнага марожанага «Вялiкi пiнгвiн» (толькi не падумайце, што з кавалачкамi пiнгвiнаў!). Наколькi смачным будзе гэты прадукт, меркаваць пакуль рана. А змесцiва эфiру, абяцаюць «альфаўцы», застанецца, калi можна так сказаць, ласункам для вушэй. Побач з новымi праграмамi захаваюцца старыя любiмыя праекты, ад выступленняў «бабы Зiны» да казачак ад «Сашы i Сiрожы». I нават «Кукурузнiк-шоу» з Дзмiтрыем Шунiным, нягледзячы на прайграны летась суд, з эфiру не знiкае — больш таго, праграма ўваходзiць у лiк фiналiстаў маскоўскай прэмii iмя Папова.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Залатыя вушы» шукаюць гаспадароў!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика