21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАБ ДУМАЛI

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абмяркуем?

Добра кухару — нешта прыгатаваў, на стол паставiў i, дасць Бог, хутка ўбачыш, смачна атрымалася цi не? Журналiсту цi паэту-пiсьменнiку горш: штосьцi напiсаў, надрукаваў альбо нават выдаў (паверце — няпростая справа!), а цi... варта было, цi «разабралася», цi прачыталася, цi спадабалася?

Класiкам — ведаць пра гэта, магчыма, i не трэба, бо на тое яны i класiкi, а вось «пачаткоўцам»...

У кнiзе, складзенай са звяздоўскай «Простае мовы», змешчаны зваротны адрас. На якi — хай няшмат, не адразу — але сталi прыходзiць пiсьмы. Асобныя з iх — проста грэх «пакiнуць на памяць», бо...

Зрэшты, мяркуйце самi.

«КАБ ДУМАЛI...»

Кнiгу «Праз каханне» першы раз чытала «запоем». Другi — ужо пакрысе, па адной-дзве старонкi, каб хапiла надаўжэй, i з алоўкам, бо ў тых кароткiх радках столькi прыказак, столькi мудрай павучальнасцi, столькi гумару... Смакую ледзь не кожнае слоўца. А некалькi карацелек наогул вывучыла на памяць i расказваю цяпер знаёмым.

Вельмi падабаецца стыль. Галоўнае ж — жменька слоў! Кшталту — «Вечар. Прыпынак. I холад сабачы...», а бачыцца — усё: вулiца, людзi, хлапчо ў танюсенькай куртцы... Альбо — «Вечар, сталiчны праспект. Парачка наперадзе». I я (а была ж у Мiнску пару разоў, ды i то праездам) ясна ўсё ўяўляю... Больш за тое, як бы сама ўжо тэпаю за той парай, чую, пра што гавораць...

А вось гэта — «Матчыну малiтву за дзяцей Бог, кажуць, чуе першай» — для мяне адкрыццё. Я даўно малюся, але зараз — ужо з упэўненасцю, што малiтвы i праўда дойдуць.

Чытаю далей — «На дачок матка батрачка пакуль рук не сашчэпiць» — i ўспамiнаю маму (светлая ёй памяць!). Калi мы з мужам сышлiся — двое дзяцей у яго (аўдавеў) i двое — у мяне (з першым даўно развялася) — яна разам з намi гэту лямку цягнула. Ды каб разам яшчэ! На сябе — куды болей брала! Адукаваная была, «парцейная», на кiруючых пасадах... А на пенсiю выйшла i ў магазiн, са швабрай. Зараз гэта з’ява звычайная, а тады, у сярэдзiне 70-х...

Сорамна было. Адгаворвалi — i сварылiся, i дабром прасiлi. Гарадок жа невялiкi, усе адзiн аднаго ведаюць. А мама — нiчога «не чула» i да 78 гадоў цягала нам сумкi — то з харчамi, а то i са «шмоткамi». Тады ж у дэфiцыце ўсё было, паспрабуй «дастань», калi ты з «вулiцы», а яна як-нiяк у гандлi...

Адзiнаццаць гадоў, як мамы няма, а прынесенае ёй дабро, мы i цяпер спажываем...

У кнiзе такая ж бабулька. «Убачыла» яе i так мне сорамна стала. Я ж, гэтак як яны, не працую. Чаму? Адказ, лiчы, побач: дзецi залатыя, мужык саламяны, а ўсё адно даражэй... Цi вось гэта: «Ты ж багатая! У цябе мужык ё». Вось i ў мяне — ёсць. Нават на градках «адарвацца» не дасць... Беражэ, кажа, што я жывая патрэбна — i яму, i дзецям.

Вось так — чытаеш пра другiх, а рахункi зводзiш са сваiм сумленнем. Галоўнае — у кнiзе праўда ўсё. Вось ён Мiнск (Еўропа!) — чысты, прыбраны, а засеяны ўчора газон дротам абнесены. Як ад звяроў. Значыць, не зусiм Еўропа?

Выпадак узгадваю. Сярэдзiна 70-х. Мы з дачкой у Вiльнюс прыехалi, да цёткi (хоць, найперш, канешне, боты купiць). Выходзiм з тралейбуса. Наперадзе — вайсковец iдзе, а за iм у двух кроках — бабуля. I нешта бухцiць. Што — я ўцямiць не магу, а дачка — дачулася. Бабуля ўвесь час паўтарала: «Вернитесь и поднимите!». Глядзiм, той i праўда вярнуўся, падняў з тратуара выкiнуты бiлецiк за праезд i даўся ў iншы бок. Бабуля спакойна пайшла далей.

Што ў нас з ёй было б? Ды i цi ёсць такiя бабулi?

Цi вось яшчэ. Год 1983-i. Турнэ па Чэхаславакii. Музей. I шыльды паўсюль «Руками не трогать!». Ну, само сабой жа, усё зразумела. Але нехта з нашых тут жа заўважыў, што шыльды — толькi на рускай мове, а побач — i немцы, i англiчане... Значыць, iм пра гэта пiсаць не трэба?!

— Во, гады, як прынiжаюць! — узрываецца адна з нашых цётак. — Ну дык я спецыяльна — трогала i трогаць буду!

Мы ледзь спынiлi яе (i не калгаснiцу ж, не рабочую...).

Наш чалавек, праўда? У кнiзе — шмат вось такiх.

...З тыдзень таму была на пошце. Убачыла яшчэ раз вокладку з надпiсам «Праз каханне», i не ўтрымалася — купiла. Ужо трэцюю. Думаю цяпер, каму падарыць? Трэба ж — людзям разумным, каб не толькi чыталi, а яшчэ i думалi, каб пачулi, адчулi ўсю прыгажосць нашай мовы, каб па-беларуску загаварылi...

Каб гэтак жа, як я, чакалi ад аўтара новых твораў.

Наталля БАРАНОВIЧ,

г. Жлобiн.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра кухару — нешта прыгатаваў, на стол паставiў i, дасць Бог, хутка ўбачыш, смачна атрымалася цi не? Журналiсту цi паэту-пiсьменнiку горш: штосьцi н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика