Алень Святога Губерта будзе ўшанаваны
Барыс ПРАКОПЧЫК
СПАДЧЫНА Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета зацвердзiлi праграму «Спадчына» на 2006—2010 гады. Намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па накiрунках «Музейная справа», «Доследная дзейнасць», «Рэстаўрацыя», «Прапаганда мясцовых гiстарычных i культурных традыцый», «Адукацыя», «Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы».Сярод блiжэйшых задач — уключэнне фартоў Гродзенскай крэпасцi часоў Першай сусветнай вайны ў праграму экскурсiйна-турыстычнах маршрутаў, распрацоўка плана iнфармацыйна-турыстычнага афармлення гiстарычнага цэнтра горада, аб’ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны. У горадзе будуць устаноўлены помнiкi Максiму Багдановiчу, Антонiю Тызенгаўзу, памятныя знакi ў гонар археолага i нумiзмата Юзафа Ядкоўскага, гiсторыка i краязнаўца Яўстафiя Арлоўскага, кампазiтараў Аляксандра Шыдлоўскага, Юрыя Семянякi, заснавальнiкаў народнага ансамбля «Нёман» Ларысы Ляшэнка i Адама Чопчыца. Памятным знакам сёлета будзе ўшанаваны i сiмвал Гродна — алень Святога Губерта. Праграмай прадугледжана адраджэнне заснаванага ў другой палове ХVIII стагоддзя парка «Румлёва». Пачнуцца работы па рэканструкцыi i рэстаўрацыi Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы, комплексу будынкаў былога манастыра брыгiтак, будынкаў лютэранскай царквы, сiнагогi i iншых аб’ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета зацвердзiлi праграму «Спадчына» на 2006—2010 гады
|
|