Ордэн для матулi
Iнга МIНДАЛЁВА
У абласным выканаўчым камiтэце прайшоў урачысты прыём шматдзетных мам, узнагароджаных сёлета ордэнам Мацi. Узнагароды, а таксама памятныя падарункi жанчыны атрымалi з рук губернатара Мiкалая Дамашкевiча.
Паводле ўказа кiраўнiка краiны, ордэнам адзначаюцца толькi лепшыя шматдзетныя мацi, якiя выхоўваюць 5 i больш дзяцей. У вобласцi такую высокую ўзнагароду маюць 938 жанчын, 16 з iх атрымалi яе ў гэтым годзе. Гэта i хатнiя гаспадынi, i работнiкi сацыяльнай сферы i сельскагаспадарчых арганiзацый. Трое з адзначаных сёлета ордэнам жанчын маюць шасцёра дзетак, а аператар машыннага даення з Мядзельскага раёна Кацярына Янцэвiч — васьмёра. З 2004 года сталiчны аблвыканкам выдзяляе матэрыяльную дапамогу ў памеры 10 базавых велiчынь шматдзетным мамам, узнагароджаным ордэнам Мацi. Яе атрымалi 102 жанчыны на суму больш як 23 мiльёны рублёў, у тым лiку ў 2005 годзе — 57 мам на суму 15 мiльёнаў рублёў. Паводле слоў Мiкалая Дамашкевiча, увогуле на падтрымку ўсiх шматдзетных сям’яў вобласцi ў мiнулым годзе было затрачана больш за 85 мiльярдаў рублёў, а з улiкам таго, што 2006-ы аб’яўлены Годам мацi, сума матэрыяльнай падтрымкi шматдзетным сем’ям узрасце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У абласным выканаўчым камiтэце прайшоў урачысты прыём шматдзетных мам, узнагароджаных сёлета ордэнам Мацi |
|