Храм-дублёр ля Каложы?
Барыс ПРАКОПЧЫК
Жамчужыны Айчыны Не выключана, што побач са Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквой у Гродне будзе пабудаваны храм-дублёр. Iдэя ў тым, каб зменшыць нагрузку на славуты помнiк беларускага дойлiдста ХII стагоддзя, якi на сённяшнi дзень выконвае прыходскiя функцыi, але пры гэтым улiчыць i iнтарэсы прыхаджан.Прапанова навукоўцаў i рэстаўратараў наконт будаўнiцтва невялiкай царквы — дублёра Каложы (з улiкам прымянення новых тэхналогiй i матэрыялаў гэта каштавала б не надта ўжо i дорага) была падтрымана на нарадзе ў Гродзенскай праваслаўнай епархii. Гарадскiм уладам адрасавана просьба вярнуць гiстарычны ўчастак Барысаглебскага праваслаўнага мужчынскага манастыра для будаўнiцтва храма-дублёра. Тым часам на парадку дня — рэстаўрацыя Свята-Барысаглебскай царквы. Наперадзе вельмi адказная праца, прычым яе маштабы сёння нават цяжка спрагназаваць. Справа ў тым, што геарадарнымi даследаваннямi храма i прылеглай тэрыторыi выяўлены фундаменты нейкiх пабудоў, што прымыкаюць да царквы, а пад ёй i побач — таксама пакуль невядомыя захаваннi. Мяркуецца, што летам тут папрацуюць з рыдлёўкамi студэнты i выкладчыкi Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не выключана, што побач са Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквой у Гродне будзе пабудаваны храм-дублёр. Iдэя ў тым, каб зменшыць нагрузку на славут
|
|