21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi заляцiць да нас смяротны вiрус?

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На мiнулым тыднi з зiмоўкi ў Францыi да нас вярнулiся прыгожыя кнiгаўкi, а днямi на Брэстчыне ўбачылi першых буслоў-разведчыкаў. Зараз пачынаецца мiграцыя гусей-гуменнiкаў, шэрага гуся i белалобага гуся, якi рухаецца ў бок расiйскай тундры. У Тураў з Заходняй Еўропы прыляцеў кулiк-случок, а ў Гродна i Брэст завiтала з зiмоўкi белая плiска. Гэтымi днямi ў Мiнску з’явiлiся чайкi-рагатухi i чайкi-клыгуны. Самыя масавыя для Беларусi азёрныя чайкi да нашых вадаёмаў пакуль не даляцелi.

Як адзначыў на прэс-канферэнцыi ў Доме прэсы выканаўчы дырэктар грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вiнчэўскi, у сувязi з пагрозай птушынага грыпу сёлета ў нашай краiне для назiрання за птушкамi-мiгрантамi створана 6 арнiталагiчных станцый. Такiя спецыялiзаваныя цэнтры створаны ў Брэсце, Гродне, Тураве (дзейнiчае ўжо больш за 10 гадоў), Гомелi, Вiцебску i Стоўбцах.

Каб не дапусцiць распаўсюджвання на тэрыторыi Беларусi смяротнага вiрусу H5N1, у нашай краiне робiцца шмат, але не ўсе, лiчыць Аляксандр Вiнчэўскi. Яшчэ да гэтага часу цалкам не высветлены лёс веснавога палявання. Па нашаму заканадаўству веснавое паляванне павiнна было пачацца з 10 сакавiка, але гэтага не адбылося. Паляванне сёння не дазволiлi, але i не забаранiлi. Паводле слоў кiраўнiка АПБ, iнстытут заалогii i ўсе арнiтолагi выступаюць суцэльным фронтам супраць адкрыцця веснавога палявання.

Асаблiва гэта датычыцца вадаплаўных птушак, якiя больш за iншых схiльныя падчапiць гэты вiрус. Тое, што вадаплаўныя мiгранты, якiя рухаюцца ў бок Расii, будуць несцi на сваiх «крылах» небяспечны H5N1, навукоўцы ўжо не сумняваюцца. Навошта тады паляваць на качак i гусей, якiя ляцяць праз нашу тэрыторыю ў Расiю выключна транзiтам? Падстрэленую дзiчыну можна праварыць, але папярэдне птушку трэба апрацаваць. Сёння вядома, што максiмальна актыўны вiрус знаходзiцца ў памёце i слiне хворых птушак. Зараз навукоўцы ведаюць, што буйныя вадаплаўныя дзiкiя птушкi гiнуць ад хваробы не адразу, а з’яўляюцца даволi працяглы час носьбiтам хваробы. У паляўнiчага не будзе поўнай упэўненасцi, што забiтая iм птушка цалкам здаровая. Калi хворая дзiчына будзе занесена паляўнiчым дахаты, то iснуе верагоднасць, што невялiкiя часцiнкi памёту трапяць у рацыён харчавання хатнiх птушак i ў iх асяроддзi пачнецца эпiдэмiя. Калi паводзiць сябе вельмi асцярожна, то, магчыма, гэта i не адбудзецца, але...

Чаму арнiтолагаў так цiкавiць лёс вадаплаўных птушак? На самай справе вiрусам H5N1 могуць хварэць усе вiды птушак, але... Менавiта ў вадаплаўных птушак шлях працяглых мiграцый мае вывераны напрамак i спыняюцца крылатыя на адпачынак на адных i тых жа вадасховiшчах, дзе шмат корму, адсутнiчаюць драпежнiкi i людзi. На такiх азёрах, сажалках i балотах падчас мiграцый робяць непрацяглы прывал адначасова тысячы птушак. У гэтых выпадках памёт нават адной хворай птушкi, трапляючы ў ваду, можа «падкiнуць» вiрус усiм крылатым суседзям, якiя харчуюцца на вадзе.

Птушыны грып закрануў iнтарэсы не толькi паляўнiчых, але i рыбакоў. Аляксандр Вiнчэўскi не раiць лавiць рыбу гэтай вясной на тых вадасховiшчах, якiя знаходзяцца на шляху мiграцый вадаплаўных птушак. Нават летам у вадасховiшчах са стаячай вадой, дзе раней адпачывалi дзiкiя птушкi, лепш не купацца, рэкамендуе арнiтолаг.

Некалькi слушных парад ад дырэктара АПБ. Гэтай вясной i летам жыхарам гарадоў i вёсак лепей не кармiць птушак з рук. Нi ў якiм выпадку не трэба дакранацца да хворых i мёртвых птушак, нават калi гэта звычайны верабей цi гарадскi голуб. Курэй трэба абавязкова трымаць у закрытых памяшканнях або пад сеткамi, каб не дапусцiць кантактаў з дзiкiмi птушкамi. Гэта датычыцца i хатнiх гусей, i качак. У выпадку знаходжання вялiкай мёртвай вадаплаўнай птушкi або адразу некалькiх (пяць i больш) мёртвых дробных птушак, такiх, як вераб’i, ластаўкi, галубы i iншыя, трэба сiгналiзаваць спецыялiстам МНС цi мясцовым органам улады.

Сёння спецыяльныя, ветэрынарныя i медыцынскiя службы дадаткова падрыхтаваны, каб не дапусцiць масавага распаўсюджвання курынага грыпу на тэрыторыi нашай краiны. Выпадкаў захворвання на H5N1 у Беларусi сёння не зарэгiстравана.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi з зiмоўкi ў Францыi да нас вярнулiся прыгожыя кнiгаўкi, а днямi на Брэстчыне ўбачылi першых буслоў-разведчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика