СПОРТ-ТАЙМ
Скокнулi з вышкi на п’едэстал
На Кубку еўрапейскiх чэмпiёнаў па скачках у ваду ў Стакгольме беларускiя спартсмены заваявалi тры медалi. Аляксандр Варламаў здабыў «золата» ў скачках з дзесяцiметровай вышкi, Сяргей Кучмасаў — «срэбра» на трохметровым трамплiне, а «бронзу» — Вадзiм Каптур i Цiмафей Гардзейчык у сiнхронных скачках з дзесяцiметровай вышкi. Першы ў пяцi вiдах Першае месца на Кубку свету па пяцiбор’ю заняў 26-гадовы Дзмiтрый Мелях. Беларус стаў мацнейшым сярод 32 спартсменаў у такiх вiдах спорту, як стральба, фехтаванне, верхавая язда, лёгкаатлетычны крос i плаванне. Марадона ўзначалiць зборную? Знакамiты ў мiнулым футбалiст Дыега Марадона выказаўся аб сваiх планах узначалiць нацыянальную зборную Аргенцiны. Аднак экс-нападаючы заўважыў, што гэта будзе толькi пасля чэмпiянату свету ў Германii, а пакуль ён гатовы працаваць у маладзёжнай камандзе цi стаць каардынатарам зборнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кубку еўрапейскiх чэмпiёнаў па скачках у ваду ў Стакгольме беларускiя спартсмены заваявалi тры медалi
|
|