21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi бусел пераблытаў акенца

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытанні чытачоў адказвалі Вольга Дзмiтрыева, намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, i Валянцiна Маглыш, псiхолаг цэнтра

(Працяг. Пачатак у нумары за 12 красавіка.)

Вам звонiць Вольга з Мiнска. Скажыце, цi адбiваецца форма ўладкавання дзiцяцi ў сям’ю (маю на ўвазе, усынаўленне гэта цi прыёмная сям’я), на псiхалагiчнай асаблiвасцi дзiцяцi?

— Асаблiвасцi самiх дзяцей аднолькавыя. Што ў прыёмнай сям’i, што ва ўсыноўленай, што ў звычайнай. Псiхалагiчныя асаблiвасцi дзяцей хутчэй залежаць ад узросту, чым ад таго, якi статус у сям’i, дзе яны выхоўваюцца, а таксама ад таго, у якiх умовах дзiця жыло дагэтуль, якi ў яго ўласны жыццёвы вопыт на гэты момант. Цi то яно было ў нешчаслiвай сям’i, цi то ў яго была добрая мама, але яна памерла. Цi было яно ў школе-iнтэрнаце або ў доме дзiцяцi. Ад гэтага шмат чаго залежыць. А што датычыцца формы, то яна больш важная для самога дзiцяцi ў падлеткавым узросце, калi яно пачынае ўсведамляць свае сувязi з бацькамi. У гэтым сэнсе ўсынаўленне — больш прымальная форма. Яна сведчыць пра тое, што мы настолькi адзiн аднаго любiм, што ўзаконiлi нашы адносiны, мы прынялi цябе ў якасцi свайго дзiцяцi. Для прыёмнай сям’i важна, якога ўзросту дзiця яны ўзялi. Калi маленькiм i ўсё яшчэ «не прынялi за свайго», могуць быць крыўды. Але калi, напрыклад, дзiця патрапiла ў прыёмную сям’ю ўжо ў дзесяцiгадовым узросце, то яно разумее, што менавiта на гэтую форму людзi iшлi. Тады пытанняў будзе менш. Нельга сказаць, каб была вiдавочная мяжа ў псiхалагiчным развiццi дзяцей, якiя ўсыноўлены, цi ўзятыя пад апеку, цi аформленыя ў прыёмную сям’ю. Хоць, часцей за ўсё, у падлеткавым узросце ў дзiцяцi з прыёмнай сям’i будзе большая праблема ўзаемаадносiнаў з бацькамi, чым у дзiцяцi, якога ўсынавiлi. Апякунства — у асноўным форма для адносiнаў памiж роднымi людзьмi, або бабулi-дзядулi, або старэйшыя браты i сёстры клапоцяцца пра непаўналетнiх дзяцей, якiя засталiся без бацькоў. Вельмi рэдка бывае, калi чужыя людзi афармляюць апякунства.

Мяне завуць Наталля, званю з Мiнскай вобласцi. Скажыце, калi ласка, колькi часу можа займаць сама працэдура ўсынаўлення? Ведаю, што для гэтага трэба сабраць шмат даведак, прайсцi праз нейкiя даследаваннi — ад псiхалагiчных да матэрыяльных. I колькi часу даецца людзям на тое, каб выбраць сабе дзiця?

— Па афармленню папер мы сёння максiмальна наблiзiлiся да прынцыпу «аднаго акна». Спачатку трэба прайсцi медыцынскi агляд i атрымаць медыцынскае заключэнне. Медыцынскае заключэнне ў нас устаноўленай формы. Яго чысты бланк можна ўзяць у аддзеле адукацыi цi ў нас, у цэнтры, мы нiкому не адмаўляем у дапамозе, у кансультацыях. Пасля медыцынскага агляду трэба ўзяць даведку аб заработнай плаце i займаемай пасадзе за папярэднi год. Яшчэ спатрэбяцца копiя асабовага рахунку з ЖЭСа цi тэхнiчны пашпарт, натарыяльна завераны, копiя пасведчання аб шлюбе, калi вы знаходзiцеся ў шлюбе. З усiмi гэтымi дакументамi звяртайцеся ў аддзел адукацыi. На працягу месяца з таго моманту, як вы падалi ў аддзел адукацыi заяву аб выдачы вам акта даследавання ўмоў жыцця, з вамi будзе праведзена тэсцiраванне, будуць даследаваны ўмовы жыцця i тады будзе вынесена заключэнне аб магчымасцi быць усынавiцелем. Усё, з гэтага моманту пачынаецца псiхалагiчнае навучанне i падбор дзiцяцi. А далей усё будзе залежаць ад наяўнасцi менавiта таго дзiцяцi, якое б вы захацелi ўзяць.

Ведаю, што пры ўсынаўленнi праводзiцца тэсцiраванне. У чым яно праяўляецца? Алена, Навагрудак.

— Кандыдатам ва ўсынавiцелi прапаноўваюцца два тэсты. Тэст Кетэла на асабовыя якасцi i тэст ПARI, якi выяўляе мадэлi тыпу выхавання, якi можна выкарыстоўваць бацькам у далейшым жыццi. Праводзiцца гутарка. У ходзе яе i па вынiках тэсцiравання выяўляюцца якасцi ўсынавiцеляў, вызначаюцца ўзаемаадносiны ў сям’i, матывацыя: навошта чалавек гэта робiць. Тэсцiраванне займае каля трох гадзiн, i калi ўсё добра, то даецца станоўчае заключэнне. 98 працэнтаў кандыдатаў праходзяць гэтыя тэсты паспяхова. Яны нескладаныя — калi нармальны iнтэлект, калi чалавек сацыялiзаваны, то ён лёгка гэта праходзiць.

— I яшчэ адно пытанне. Што значыць — падбор дзiцяцi? Гэта ж не цацку i не рэч нейкую выбiраеш... Здаецца, было б прасцей, каб цябе проста паставiлi перад фактам: вось, цяпер гэта будзе ваша дзiця...

— На Захадзе прыкладна так i робяць. Чалавек павiнен быць падрыхтаваны да таго, каб узяць любое дзiця i яго гадаваць. Дзiцяцi патрэбна любоў, сям’я — тое, што я магу яму даць. У нас, канешне, зусiм iншыя падыходы... У нас ёсць банк даных: кароткiя звесткi пра дзiця, яго бiялагiчную сям’ю i фатаграфiя. Людзi вырашаюць: вось гэтае дзiця нам падабаецца. Мы даём накiраванне, каб сям’я з’ездзiла, паглядзела малое. Дзень-два-тры даецца на тое, каб людзi прынялi рашэнне. Калi рашэнне станоўчае, iдуць дакументы ў суд. Калi сям’я не вызначылася, усё паўтараецца: вывучаюць банк даных, глядзяць дзiця... Бывае, усынавiцелi глядзяць некалькi дзяцей. У кожным выпадку мы высвятляем, чаму яны адмовiлiся. Могуць быць аб’ектыўныя прычыны: выявiлася паталогiя ў дзiцяцi, напрыклад. Але бывае, што ўсынавiцелi яшчэ не гатовыя i не ўпэўненыя ў сваiх сiлах, у той жа час прыглядаюцца. Пачынаецца перабор. Калi людзi адмаўляюцца ўжо ад пятага дзiцяцi, то зразумела, што справа не ў малым. Мы прапаноўваем на ўсынаўленне дзяцей, i калi позiрк усынавiцеля спынiўся на нейкiм малым, то ўдакладняем, якi ў дзiцяцi стан здароўя на сённяшнi дзень. Патэнцыяльныя бацькi заўсёды маюць магчымасць усынавiць здаровае дзiця. А калi ўсынавiцелi пяты раз нiкога не выбралi, то яны наўрад цi ўвогуле выберуць.

Бывае часта i так, што едуць глядзець адно дзiця, а бяруць iншае. Колькi такiх гiсторый, калi людзi гавораць: ён выйшаў, i мы зразумелi, што гэта наш. Усынавiцель павiнен узяць дзiця i быць упэўнены ў тым, што менавiта яго i шукаў. Тады ўжо не глядзяць, цi хворае яно, чым хварэла яго мацi, колькi ў яго братоў i сясцёр... I гэта важна. Дарэчы, чым больш падабаецца малое, тым прасцей iдзе адаптацыя дарослых да яго. Менш раздражнення, больш разумення.

— А якi, на вашу думку, самы аптымальны ўзрост дзiцяцi для ўсынаўлення?

— Ад года да двух. З грудным цяжка, асаблiва калi жанчына ўжо не такая маладая. Ужо цяжка ўставаць па начах, насiць яго на руках. Прасцей, калi яны ўжо на гаршчок пачынаюць прасiцца, самi ходзяць i пачынаюць спрабаваць гаварыць. Здаецца, гэта самы цiкавы ўзрост у дзяцей i прыёмныя бацькi могуць адчуць сапраўды радасць ад свайго новага стану.

«Прамую лiнiю» правялi Ларыса ЦIМОШЫК

i Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў адказвалі Вольга Дзмiтрыева, намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, i Валя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика