Пабудуем Храм разам!
Дарагiя i паважаныя суайчыннiкi!
Дазвольце мне духоўна дакрануцца да вашага нацыянальнага гонару i да патрыятычных i рэлiгiйных пачуццяў дзеля таго, каб падняць з руiн Свята-Траецкую царкву ў вёсцы Вялiкая Сваротва Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi, якая была разбурана падчас Вялiкай Айчыннай вайны. У 1747 годзе яе пабудаваў «скарбавы» пiсар Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалай Аўсяны. Тады царква была драўлянай i ўваходзiла ў склад прыходу з цэнтрам у мястэчку Пачапава. Пры матэрыяльнай падтрымцы новых уладальнiкаў маёнтка Вялiкая Сваротва Незабытоўскiх у канцы ХVIII стагоддзя пачалося, а ў 1823 годзе было закончана ўзвядзенне на гэтым жа месцы новага храма з бутавага каменя, якi цалкам паўтарыў архiтэктурныя асаблiвасцi папярэдняга драўлянага. Па сваёй пабудове ў плане яна мае выгляд трохкутнiка. Як кажуць вучоныя знаўцы, гэта адзiная царква такой формы не толькi ў Еўропе, але i ў свеце. Паважаныя суайчыннiкi, высокамаральна цэнiм вашы супера-жываннi аб гiбелi нашых праваслаўных святыняў i ветлiва просiм падзялiцца сваiм здабыткам на адбудову царквы i гэтым у нейкай ступенi выканаем свой доўг перад продкамi i нашчадкамi. За вашы шчырыя i шчодрыя ахвяры хай успаможа вам Бог моцным здароўем, сiлаю духа i цела, багатым дабрабытам у шмат разоў. З павагай протаiерэй Георгiй Сапун. Р/с 3015003890006 ф-л 802 АСБ «Беларусбанк» г. Барановичи, код 245 УНП 200018340 Приход храма Святителя Николая Чудотворца На восстановление Свято-Троицкого Храма
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя i паважаныя суайчыннiкi! Дазвольце мне духоўна дакрануцца да вашага нацыянальнага гонару i да патрыятычных i рэлiгiйных пачуццяў дзеля таго,
|
|