Беларускi сцяг над Антарктыдай
Iнга МIНДАЛЁВА
Экстрым Днямi ў Мiнск вярнулiся ўдзельнiкi Першай беларускай антарктычнай экспедыцыi, якая стартавала ў пачатку лютага гэтага года.Нашы суайчыннiкi — кандыдат бiялагiчных навук, ганаровы палярнiк Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Тышкевiч i дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Мiкалай Дубовiк — даследавалi самы халодны i аддалены кантынент сумесна з расiйскiмi спецыялiстамi на навукова-даследчым судне «Акадэмiк Фёдараў». Запланаваныя даследаваннi бiялагiчных рэсурсаў (марскiх млекакормячых i птушак) паўднёвых мораў, што мяжуюць з Антарктыдай, i работы па разгортванню найноўшага навуковага абсталявання айчыннай вытворчасцi было праведзена ў поўным аб`ёме. Акрамя таго, беларускiя палярнiкi падбiралi месца для верагоднага базiравання першай айчыннай антарктычнай станцыi. Было прагледжана 11 палярных аазiсаў, вызначаны некалькi найбольш зручных варыянтаў. Увогуле, распрацаваны дзве мадэлi «ўкаранення» беларусаў на Антарктыдзе: мы можам «размарозiць» i давесцi да парадку адну з iснуючых непрацуючых расiйскiх станцый або ўзвесцi сваю, што абыдзецца значна даражэй. Пакуль што асваенне беларусамi халоднага кантынента будзе працягвацца ў тандэме з Расiяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Мiнск вярнулiся ўдзельнiкi Першай беларускай антарктычнай экспедыцыi, якая стартавала ў пачатку лютага гэтага года
|
|