21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Дзеваў — прафесiйныя поспехi, а ў Вадалеяў — нечаканыя падарункi

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на тыдзень

АВЕН. Энергiю накiруйце на хатнiя справы, добраўпарадкаванне. Успамiны аб мiнулых крыўдах могуць вылiцца ў раздражнёнасць i спрэчкi з блiзкiмi. Маладыя Авены могуць палiчыць, што дарослыя iх празмерна апякаюць, не даюць свабоды. Мноства рабочых кантактаў дазволiць i канструктыўна ўзаемадзейнiчаць, i па-сяброўску зносiцца. Любоўная сувязь мiмалётная — на большае не разлiчвайце. Дапамога сяброў будзе дарэчы. Могуць разглядацца варыянты вучобы цi працы за мяжой.

ЦЯЛЕЦ. Праблемы на рабоце яшчэ даюць аб сабе знаць. Выхад з любой сiтуацыi — гэта ўпартасць i ўменне працаваць з iнфармацыяй. Напярэдаднi дня нараджэння выйдуць на паверхню страхi i фобii, якiя былi глыбока схаваныя. Будзеце нервавацца больш звычайнага, баяцца будучынi, перамен у жыццi. Ваш трывожны стан можа перадавацца дзецям i хатнiм жывёлам. Але гэта часовая з’ява. Добрыя навiны чакаюцца з-за мяжы.

БЛIЗНЯТЫ. Зноў i зноў будуць узнiкаць прынцыповыя непаразуменнi з навакольнымi. Старайцеся даходлiва тлумачыць сваю пазiцыю, выслухоўваючы i iншае меркаванне. Неабходнасць у псiхалагiчнай разрадцы ўвасобiцца ў жаданнi пабегаць па магазiнах, але ў такiм стане больш карысна займацца спортам, прыкладным мастацтвам. Не спяшайцеся з пакупкамi: потым можаце пашкадаваць, убачыўшы штосьцi лепшае i таннейшае. У партнёрскiх адносiнах патрэбна яснасць, але не чапляйцеся з пытаннямi накшталт «ты мяне кахаеш?». Мяркуйце па справах. Рознiца захапленняў — iстотная прычына разладу ў адносiнах.

РАК. Зможаце праявiць сябе ў самых розных галiнах жыцця, адкрываючы свае новыя здольнасцi. Перастанеце адчуваць цяжар залежнасцi ад мiнулых установак бацькоў, сяброў, а таксама дзiцячых страхаў. Ярка праяўляючы сваю iндывiдуальнасць, будзеце прафесiйна расцi, не баючыся перамен. Нават канфлiкты ў сям’i (хатняя гаспадарка, вольны час, асаблiвасцi характару другой палавіны) не змогуць сапсаваць настрой. Настае важны перыяд — вы зможаце дакрануцца да новых ведаў, сустрэцца з прыемнымi людзьмi.

ЛЕЎ. Настае больш спрыяльны перыяд, i праблемы, якiя хвалявалi, пачнуць рашацца. А пакуль не спiхвайце свой неспакой i дрэнны настрой на iншых, не панiкуйце, не перабольшвайце небяспеку. Час спрыяе даследаванню падзей дзяцiнства, ролi бацькоў, страхаў, знакаў лёсу. Пры заключэннi дамоўленасцяў — увага. Можна пазнаёмiцца па Iнтэрнэту, знайсцi аднадумцаў. Культурная праграма абяцае быць насычанай.

ДЗЕВА. Дзякуючы таварыскасцi будзеце валодаць патрэбнай i своечасовай iнфармацыяй. Людзi адчуюць у вас перамены, захочуць атрымаць параду цi проста шчыра пагаварыць. Прафесiйныя поспехi — асаблiва ў медыцынскiх работнiкаў, а таксама ў тых, хто заняты ў галiне абслугоўвання, нерухомасцi, харчавання, касметалогii. Велiзарная цiкавасць да антрапалогii i рэлiгii дапаможа разабрацца ў сабе. Надумлiвасць не знiкне, i, нягледзячы на больш сталую жыццёвую пазiцыю, могуць быць страхi наконт здароўя — свайго i блiзкiх. Зараз добры час рашаць гэтыя праблемы.

ШАЛI. Удала рэалiзуеце свае задумы, лёгка ажыццёвiце старыя планы i прыступiце да новых спраў. Магчымы цяжкасцi ў перадачы iнфармацыi, вашы словы могуць скажаць, укладваючы ў iх iншы сэнс. Хобi, дабрачыннасць, грамадскiя справы будуць у радасць. Магчымы збой у рабоце камп’ютара, таму ўсё важнае захоўвайце. Асаблiва значнымi стануць адносiны ў сям’i, i вы перагледзiце сваю пазiцыю. Калi аб кiмсьцi моцна хвалюецеся, то апроч дапамогi, якую аказваеце, малiцеся за яго.

СКАРПIЁН. Больш увагi ўдзяляйце здароўю i псiхалагiчнаму стану. Нi адно рашэнне не прымайце ў нервознасцi цi ў поўным раўнадушшы. Сачыце, каб з языка не сарвалася нi аднаго грубага цi зневажальнага слова, ды i сябе не абзывайце. Будуць прыемныя расходы на сям’ю, але ўсё ж такi вы будзеце не вельмi задаволеныя, што давядзецца сабе ў чымсьцi адмовiць. Зменiце адносiны да таго, што раней нiяк не ўкладвалася ў вашай свядомасцi.

СТРАЛЕЦ. Усе цяжкасцi застаюцца ззаду — пачынаецца новы, цiкавы i творчы этап у вашым жыццi. Тых, хто зараз закахаўся, чакаюць стабiльныя i насычаныя адносiны. Уважлiва працуйце з дакументамi, усё правiльна запаўняйце — непрыемнасцi могуць быць не толькi ў вас, але i ў фiрмы. Будзе iсцi праверка на трываласць сувязяў i кантактаў — непатрэбнае само адпадзе. Вучобе павышаную ўвагу — не прапускайце заняткаў! Не варта ў гэты час прадаваць i набываць маёмасць, а вось для паездкi добры час.

КАЗЯРОГ. Давядзецца процiстаяць жорсткiм патрабаванням, несправядлiвым абвiнавачванням. Асаблiва гэта датычыцца творчых рашэнняў i цiкавасцi да нетрадыцыйных вучэнняў. Можаце засумнявацца ў поспеху свайго прадпрыемства, у сваёй праваце цi праўдзiвасцi iншага чалавека. Тэма ўзаемаадносiнаў на першым плане — пачнiце рашуча «строiць» тых, хто ад рук адбiўся, паводзiць сябе неналежным чынам, штосьцi скрываць i г.д. Самапазнанне дазволiць i самiм быць узброеным, i iншых падтрымаць, чаму-небудзь навучыць.

ВАДАЛЕЙ. Добрыя адносiны з людзьмi станоўча ўплываюць на работу, самаадчуванне, настрой. Будуць нечаканыя падарункi, як матэрыяльныя, так i ў выглядзе прапаноў, адказаў на пытаннi, сустрэч. Узнiкне неабходнасць змянiць звыклае ў быце. Калi вы працуеце ў галiне мастацтва, з людзьмi, то веды па псiхалогii дапамогуць знайсцi правiльную танальнасць, адчуваць чалавека, не памылiцца з адказам. «Фанатызм» у каханнi можа прынесцi пакуты другому, калi ён не гатовы да такога, як у вас, буйства пачуццяў.

РЫБЫ. Прылiў энергii адаб’ецца на натхненнi — вам па плячу рашыць любыя задачы. Ужо зараз станеце прадумваць адпачынак, адкладаць грошы, набываць новыя ўборы. Да многiх з’яў жыцця будзе фiласофскi падыход, i вы станеце больш спакойнымi i разважлiвымi. З увагай аднясiцеся да сваiх i чужых рэчаў i не забывайце пра тое, каму i што вiнаватыя. Хтосьцi можа ўпасцi ў вашых вачах, але не спяшайцеся з высновамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика