21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэклама на тэлебачаннi стане цiшэй...

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Парламенцкi дзённiк

...пры гэтым лекi будуць рэкламавацца без вобраза ўрача

У Камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтву, гандлю i прыватызацыi Палаты прадстаўнiкоў знаходзiцца на разглядзе праект новай рэдакцыi Закона «Аб рэкламе». Мяркуецца, што ўжо на вясновай сесii гэты дакумент будзе разглядацца парламентарыямi ў Авальнай зале ў першым чытаннi. Сёння ж пра законапраект карэспандэнту «Звязды» распавядае намеснiк старшынi парламенцкай камiсii Ганна БУРАВА:

Дзiцячыя перадачы — без рэкламы

— Напэўна, усiх жыхароў абрадуе патрабаванне праекта новай рэдакцыi закона, згодна з якiм гук радыё- i тэлерэкламы не павiнен быць вышэй за гук ас-ноўнай перадачы. Прадугледжваюцца i некаторыя iншыя абмежаваннi па выкарыстанню рэк-ламных паўз. Мяркуецца, што нельга будзе перарываць рэкламай або сумяшчаць з рэкламай (гэта датычыцца i «бягучага радка») выступленнi прэзiдэнта краiны, прэм’ер-мiнiстра, старшынь Савета Рэспублiкi i Палаты прадстаўнiкоў. Нельга будзе перарываць трансляцыi сесiй парламента, дзяржаўных мерапрыемстваў, афiцыйных цырымонiй.

Таксама нельга будзе паказваць рэкламу падчас трансляцый радыёпастановак i мастацкiх фiльмаў без згоды праваўладальнiка. Плануецца, што будзе забаронена перарываць рэкламай дзiцячыя i рэлiгiйныя перадачы, а таксама iншыя перадачы, працягласць якiх менш чым 15 хвiлiн. Дзiцячыя мастацкiя фiльмы можна будзе перарываць не больш чым два разы (у пачатку i перад заканчэннем фiльма). Таксама не больш чым два разы можна будзе перарываць перадачы, працягласць якiх складае ад 30 да 60 хвiлiн.

Магчыма, канешне, што некаторыя з гэтых абмежаванняў у сённяшнiм выглядзе не знойдуць свайго адлюстравання ў законе. Бо сёння дэпутаты хочуць паменшыць працягласць рэкламных паўз, а тэлерадыёкампанii, натуральна, хочуць павялiчыць час рэкламы...

Адзначу таксама, што прыведзеныя абмежаваннi датычацца толькi беларускiх тэлеканалаў. На расiйскiя мы не можам паўплываць сваiм заканадаўствам (зараз у Беларусi на расiйскiх каналах падчас рэкламных паўз мы транслюем сваю рэкламу). У той жа час сёння i ў Расii iдзе праца над зменамi заканадаўства аб рэкламе. Змены датычацца ў тым лiку i працягласцi рэкламных паўз, аб’ёму рэкламы на тэлебачаннi. Спадзяюся, пасля прыняцця гэтых змен нашыя тэлегледачы будуць бачыць менш рэкламы.

У «звычайных» СМI — рэклама лекаў, якiя прадаюцца без рэцэпта

— Шмат змен датычыцца рэкламы лекаў. Тыя лекi, якiя прадаюцца па рэцэпту ўрача, можна будзе рэкламаваць толькi ў спецыялiзаваных медыцынскiх або фармацэптычных друкаваных выданнях, а таксама ў месцах правядзення медыцынскiх выстаў, семiнараў, канферэнцый. А вось тыя лекi, якiя прадаюцца без рэцэпта, могуць рэкламавацца ў «звычайных» сродках масавай iнфармацыi.

Плануецца забаранiць выкарыстанне ў рэкламе вобраза ўрача, бо гэты вобраз унушае давер i часам не вельмi добры прэпарат можа карыстацца папулярнасцю ў насельнiцтва. Таксама ўсё, што будзе гаварыцца пра лекi, павiнна быць у iнструкцыi да таго цi iншага прэпарата, гэта не павiнны быць прыдуманыя звесткi. Таксама ў рэкламе не павiнна гаварыцца, што нейкiя лекi гарантуюць вылечванне ад нейкай хваробы.

Рэклама пiва — без «вобраза поспеху»

— Праектам закона забараняецца размяшчаць i распаўсюджваць рэкламу пiва ў будынках i памяшканнях арганiзацый адукацыi, аховы здароўя. Таксама забараняецца размяшчаць такую рэкламу ў любых выданнях, якiя разлiчаны на грамадзян да 18 гадоў. Гэтыя патрабаваннi распаўсюджваюцца i на слабаалкагольныя напоi, якiя з’явiлiся ў продажы ў апошнiя гады (джын-тонiкi i г.д.).

Таксама нельга рабiць рэкламу з выкарыстаннем вобразаў i выказванняў, якiя пераконваюць, што спажыванне пiва або слабаалкагольных напояў садзейнiчае дасягненню поспеху або паляпшае фiзiчны цi псiхiчны стан чалавека. Акрамя таго рэклама не павiнна сцвярджаць, што пiва цi слабаалкагольныя напоi не нясуць шкоды для здароўя або з’яўляюцца карыснымi.

У той жа час я лiчу, што меры па абмежаванню рэкламы пiва — гэта запозненыя меры. Рэклама пiва апошнiх гадоў (у першую чаргу расiйская) нанесла вельмi шмат шкоды, стварыўшы станоўчы iмiдж маладога чалавека з бутэлькай пiва ў руках. I аб зменах у заканадаўстве трэба было падумаць намнога раней, калi толькi пачаў фармiравацца гэты вобраз.

Чыноўнiкi — толькi ў сацыяльнай рэкламе

— Мяркуецца таксама ўвесцi абмежаваннi на выкарыстанне ў рэкламе вобразаў, iмёнаў i выказванняў дзяржаўных служачых. Гэтыя вобразы i выказваннi можна будзе выкарыстоўваць толькi ў сацыяльнай рэкламе са згоды самiх служачых.

З’явiцца забарона на выкарыстанне ў рэкламных тэкстах iнфармацыi аб тым, што нейкi тавар «самы лепшы» цi «дапамагае ў 72 працэнтах выпадкаў» без спасылкi на канкрэтнае даследаванне. Без доказаў такiя словы ў рэкламе не павiнны гучаць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...пры гэтым лекi будуць рэкламавацца без вобраза ўрача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика