Работа з грамадзянамi па прынцыпу «аднаго акна» павiнна ўдасканальвацца
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
У Беларусi створана сiстэма работы са зваротамi грамадзян на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно». Цяпер гэты механiзм трэба ўдасканальваць i мабiльна рэагаваць на ўсе пытаннi людзей. Аб гэтым заявiў 18 красавiка прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоўвалася работа рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання па прынцыпу «аднаго акна».
Як адзначыў кiраўнiк урада, работа дзяржорганаў з грамадзянамi рэспублiкi па прынцыпу «аднаго акна» не з’яўляецца скарацечнай кампанiяй. Гэта планавая работа, i яна датычыцца кожнага чыноўнiка. Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што цяпер цэнтр цяжару па наладжванню дакладнай сiстэмы работы з грамадзянамi перамяшчаецца на месцы, у рэгiёны. Менавiта там часцей за ўсё людзi звяртаюцца з пытаннямi да мясцовай улады. «Мы павiнны стварыць там спрыяльнае асяроддзе i для клiента, i для чыноўнiка. Чалавек, якi звярнуўся ў дзяржорган з пытаннем, павiнен атрымаць на яго дакладны адказ», — сказаў прэм’ер. Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера Уладзiмiра Сямашкi, якi выступiў з дакладам, «насцярожваюць бойкiя даклады чыноўнiкаў аб тым, што ўсё iдзе гладка». На месцах элементы бюракратыi ўсё яшчэ захоўваюцца. Не ўсюды знiклi чэргi для атрымання даведак, не вытрымлiваюцца тэрмiны выдачы дакументаў. На пасяджэннi адзначана таксама, што неабходна распрацаваць дакумент, у якiм будзе прапiсана, за якую прадастаўленую iнфармацыю грамадзянiн павiнен плацiць, i якi будзе кошт гэтай паслугi. Абмяркоўваючы названую тэму, прэм’ер-мiнiстр запатрабаваў дакладна вызначыць тыя дакументы, якiя неабходна будзе аплачваць. Калi выкананы аб’ём работ, напрыклад, абмер зямельнага ўчастка або кватэры, то гэта паслуга сапраўды патрабуе затрат, i за яе трэба плацiць. Але калi работа чыноўнiка заключаецца толькi ў «перакладваннi папер», то ў гэтым выпадку такi падыход недапушчальны. Грамадзянiн павiнен ведаць, за што ён плацiць грошы, падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Кiраўнiк урада таксама прапанаваў у сродках масавай iнфармацыi растлумачваць грамадзянам работу дзяржорганаў, даваць адказы на пытаннi, што цiкавяць людзей. Тады многiя праблемы будуць вырашацца хутчэй i прасцей, перакананы Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi створана сiстэма работы са зваротамi грамадзян на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно». Цяпер гэты механiзм трэба ўдасканальваць i мабiльна
|
|