21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi пазваночнiк просiць паратунку

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыялiсты лiчаць: чалавеку столькi гадоў, колькi гадоў яго пазваночнiку. Менавiта з iм цесна звязаны ўсе нашы органы i сiстэмы. Якiя хваробы сёння пагражаюць пазваночнiку, як захаваць яго здаровым? Аб гэтым мы гутарым з загадчыкам нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогii i нейрахiрургii, прафесарам Арнольдам СМЕЯНОВIЧАМ.

— Хваробай стагоддзя сёння з’яўляецца астэахандроз. Гэта фактычнае старэнне храшчавой тканкi пазваночнiка. I з узростам такiя працэсы развiваюцца ў кожнага чалавека. Акрамя таго, развiццю хваробы можа спрыяць спадчыннасць, прафесiя (калi доўгi час даводзiцца працаваць у нязручных позах цi мець справу з цяжкiмi грузамi). Аднак галоўная прычына ўсё ж — працэсы звычайнага старэння.

У некаторых людзей астэахандроз працякае вельмi хваравiта, выклiкаючы болi ў спiне, паяснiчным аддзеле. Менавiта нiжнiя аддзелы пазванкоў прымаюць на сябе найбольшую нагрузку. Аднак пры астэахандрозе боль не пастаянны, а праходзячы. I часта тут дапамагае кансерватыўнае лячэнне.

Горш, калi астэахандрозу спадарожнiчае выпадзенне цi грыжа мiжпазванковых дыскаў. Зараз яна назiраецца даволi часта. Напрыклад, у ЗША з прычыны грыжы дыскаў у год робiцца каля 200 тысяч аперацый. У нас у разы менш. I справа не ў тым, што такiх хворых менш цi методыкi аперацый недасканалыя. А ў менталiтэце самога нашага чалавека: ён будзе лепш цярпець, пацiху наблiжаючыся да iнвалiднасцi. Я б не раiў iсцi такiм шляхам. Бо што такое грыжа дыска? Гэта калi мiжпазванковы храшч выпадае са свайго звычайнага месца ў канал i прыцiскае карашковыя спiнна-мазгавыя нервы, што выклiкае балявы сiндром. Калi выпаўшы дыск мае значныя аб’ёмы, яго назад ужо не ўправiць. Выйсце адно — выдаленне.

— А як жа расказы аб цудадзейнай моцы мануальнай тэрапii? Многiя людзi з такой «балячкай» спадзяюцца менавiта на яе.

— Мануальная тэрапiя можа ў нейкай ступенi дапамагчы, калi маюцца падвывiхi пазванкоў, маленькiх суставаў. Але калi выпаў вялiкi дыск, нi адзiн граматны мануальны тэрапеўт не возьмецца за яго ўпраўленне. А часцяком бывае так: чалавек называе сябе мануальшчыкам, нават не маючы вышэйшай медыцынскай адукацыi. Вось i пачынае ён, нягледзячы нi на што, бiць свайго пацыента па пазванках. I мы ведаем нямала выпадкаў, калi пасля такога «лячэння» людзi атрымлiвалi паталагiчныя пераломы пазваночнiка.

— Якiя методыкi прымяняе сучасная медыцына для лячэння грыжы мiжпазванковых дыскаў?

— У нас зараз маюцца вельмi вялiкiя дыягнастычныя магчымасцi. Мы робiм камп’ютарную тамаграфiю, магнiтарэзанансную тамаграфiю пазваночнiка. Гэтыя даследаваннi дазваляюць вельмi дакладна вызначыць сiтуацыю з праблемнымi месцамi ў пазваночнiку i выбраць правiльную тактыку лячэння.

Першы час праводзiцца кансерватыўнае лячэнне: прымяняюцца разнастайныя разгрузкi на пазваночнiк, выцяжэннi, блакады i г.д. Але калi боль не праходзіць i даследаваннi паказваюць, што дыск выпаў амаль увесь, трэба рабiць аперацыю.

Сучасная мiкрахiрургiя дыска праводзiцца на вельмi высокiм узроўнi. Калi раней для таго, каб дастаць дыск, пры такiх аперацыях рабiўся разрэз у 10—15 см, то зараз мы накладваем адно маленькае шво ў 2 см. Вы- паўшыя дыскi выдаляюцца з дапамогай спецыяльных мiкрахiрургiчных iнструментаў, пад оптыкай.

Пасля аперацыi пацыент устае ўжо на наступны дзень, а некаторыя i ў канцы аперацыйнага дня. Раней жа людзi знаходзiлiся ў ложку 2—3 тыднi. Штодзень у нашай клiнiцы праводзiцца 2—3 такiя аперацыi.

— Якiя прафiлактычныя меры варта прымаць, каб не пакутаваць ад болю ў спiне? I наколькi эфектыўныя розныя прыстасаваннi, якiя зараз рэкламуюцца ад хвароб пазваночнiка (паясы, касмадыскi i г.д.)?

— Гэтыя прыстасаваннi з’яўляюцца своеасаблiвымi фiзiяпрацэдурамi. Яны ўздзейнiчаюць на нервовыя канчаткi, могуць зняць ацёк, боль. Аднак такi эфект магчымы толькi тады, калi ў наяўнасцi ёсць астэахандроз. Пры вялiкай грыжы мiжпазванковых дыскаў гэта не дапаможа.

А ўвогуле дзеля здароўя пазваночнiка вельмi важна паболей рухацца, рабiць гiмнастыку, карысныя практыкаваннi на турнiку, калi вы завiсаеце на iм ва ўвесь рост. Пазваночнiк «любiць» таксама практыкаваннi, звязаныя з выгiнаннем, прагiнаннем.

Лепшая прафiлактыка хвароб пазваночнiка — плаванне. Летам паменей ляжыце на пляжы, а паболей плавайце ў моры, рацэ, возеры. А ў iншы час наведвайце басейн. Калi ж ваша спiна нагадала аб сабе болем, якi не праходзiць на працягу тыдня, трэба звяртацца да ўрача. Толькi спецыялiст прызначыць курс лячэння, дапаможа распрацаваць iндывiдуальны гiмнастычны комплекс.

Гутарыла Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты лiчаць: чалавеку столькi гадоў, колькi гадоў яго пазваночнiку. Менавiта з iм цесна звязаны ўсе нашы органы i сiстэмы. Якiя хваробы сёння п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика