Асноўная прычына катастрофы А-320 — дрэннае надвор’е
Пасажырскi самалёт А-320, якi належаў кампанii «Армянскiя авiялiнii», пацярпеў катастрофу над Чорным морам у 5 кiламетрах ад аэрапорта прызначэння Адлер (Сочы). Усе 113 чалавек, якiя знаходзiлiся на борце, у тым лiку шасцёра дзяцей i восем членаў экiпажу, загiнулi.
Учора ў Адлер прыбыў самалёт МНС Расii са спецыялiстамi i спецтэхнiкай для ўдзелу ў пошукавай аперацыi. Паводле ўдакладненых звестак, самалёт знаходзiцца на глыбiнi 500—600 метраў. Яшчэ адзiн авiярэйс даставiў у раён аперацыi глыбакаводнае абсталяванне: батыскафы, глыбiнныя санары i робатаў — вадалазы на такой глыбiнi працаваць не могуць. Як паведамiў афiцыйны прадстаўнiк МНС Расii, у якасцi асноўнай прычыны катастрофы авiялайнера разглядаецца дрэннае надвор’е. Тэракт выключаны. Прэзiдэнты Расii i Арменii абвясцiлi 5 мая днём жалобы ў абедзвюх краiнах. ЕС СПЫНIЎ ПЕРАМОВЫ АБ УСТУПЛЕННI СЕРБII Прычынай для такога рашэння паслужыла няздольнасць Сербii затрымаць i перадаць Мiжнароднаму трыбуналу генерала Ратка Младзiча, якога вышукваюць за здзяйсненне ваенных злачынстваў у гады грамадзянскай вайны ў Югаславii. 60 ПРАЦЭНТАЎ АМЕРЫКАНЦАЎ НЕ ВЕДАЮЦЬ, ДЗЕ ЗНАХОДЗIЦЦА IРАК Як паказала найноўшае даследаванне, за тры гады вайны ў Iраку шэсць з дзесяцi маладых жыхароў ЗША не даведалiся, дзе ён знаходзiцца. Прынамсi, гэта не дзiўна — амаль палова апытаных амерыканцаў не змаглi знайсцi на карце штат Мiсiсiпi i трэць рэспандэнтаў — штат Луiзiяна, хоць пра ўраган «Катрына» круглыя суткi вяшчалi ўсе тэлеканалы краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажырскi самалёт А-320, якi належаў кампанii «Армянскiя авiялiнii», пацярпеў катастрофу над Чорным морам у 5 кiламетрах ад аэрапорта прызначэння Адл
|
|