Па адных навучальных праграмах
Святлана МАКАРАВА
Супрацоўніцтва Адным з напрамкаў ваеннага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi з’яўляецца падрыхтоўка ваенных кадраў.Ужо не першы год паспяхова дзейнiчае праграма «Падрыхтоўка беларускiх ваеннаслужачых у ваенна-навучальных установах Мiнiстэрства абароны Расiйскай Федэрацыi». З верасня 1998 года ў расiйскiх ваенна-навучальных установах прайшлi навучанне 499 беларускiх ваеннаслужачых. Сярод iх 292 афiцэры атрымалi вышэйшую ваенную адукацыю (у тым лiку 55 чалавек закончылi Ваенную акадэмiю Генеральнага штаба Узброеных Сiл Расiйскай Федэрацыi) i 207 афiцэраў — вышэйшую ваенна-спецыяльную адукацыю. У 2005 годзе пачалi вучыцца 53 беларускiя ваеннаслужачыя. Сёння ў 30 ВНУ Мiнiстэрства абароны Расii навучаюцца 114 слухачоў i 229 курсантаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з напрамкаў ваеннага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi з’яўляецца падрыхтоўка ваенных кадраў
|
|