21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вопыт нашага земляка прафесара Я. Наркевiча-Ёдкi не згубiў актуальнасцi i сёння

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны, хто аднойчы дакрануўся да вывучэння роднага краю, калi-небудзь адкрые для сябе незвычайныя краявiды Над-Нёманшчыны. Менавiта тут жыў i працаваў знакамiты вучоны, прыродазнаўца, медык, вынаходца i прафесар Я. Наркевiч-Ёдка.

Сёння гэтае месца на плане значыцца як «руiны», але нават тое, што засталося, уражвае сваёй велiччу i размахам. Зусiм побач цiха плёскае Нёман; шамацiць лiсцем, нiбы шэпча казкi, даўняя лiпавая алея. Велiчна ўздымаецца ўвышыню старая карчакаватая лiстоўнiца, як старажытны абаронца адышоўшых стагоддзяў. Ёсць у прыродзе такая часiна, калi навакольнае хараство робiцца асаблiва прывабным, калi нават гэтыя «графскiя развалiны» прыцягваюць таямнiчасцю. У паветры — пах бэзу. I мiнулае прыцягвае былой прыгажосцю i дабрабытам. I быццам усё асяроддзе вядзе з табою размову аб тым, што ўсё мае свой сэнс, перадаецца нашчадкам i не знiкае ў вечнасцi.

«Для навукоўцаў ХIХ ст. «Над-Нёман» быў своеасаблiвай навуковай Меккай, — пiша ў адным са сваiх нарысаў даследчык i краязнаўца У. Кiсялёў. — Яго наведвалi выдатныя рускiя вучоныя А.В. Саветаў, А.I. Ваейкаў, з Францыi быццам бы сюды завiтваў сам Камiль Фламарыён; бывалi тут, па паданнях, У. Сыракомля i Я. Колас». У пачатку 70-х гг. толькi пачыналася справа па аднаўленню iмя знакамiтага вучонага, а сёння мы можам даведацца пра яго з розных энцыклапедычных даведнiкаў, у тым лiку са зборнiка «Славутыя iмёны бацькаўшчыны», якi быў выдадзены Беларускiм фондам культуры ў 2000 годзе. За гэты час краязнавец У. Кiсялёў аднавiў радавод Наркевiчаў-Ёдкаў, якi ўвабраў у агульнай складанасцi да 200 iмёнаў. Знойдзены i нашчадкi вучонага: А. Маркава — доктар тэхнiчных навук з Масквы, будаўнiк з Мiнска — С. Ёдка, К. Наркевiч-Лейн — архiтэктар, выкладчык каледжа ў Чыкага.

Выпадкова для сябе даведваешся аб тым, што Я. Наркевiч-Ёдка калiсьцi таксама любiў вандраваць. Напрыклад, пасля заканчэння Мiнскай гiмназii ў 1865 г. ён пачаў сваю працу з падарожжа па Заходняй Еўропе, дзе выконваў фартэпiянныя канцэрты. Яго цiкавiла i багатае мiнулае Нёманскага краю — ён раскопваў старажытныя курганныя пахаваннi ля вёскi Магiльнае. У пошуках новага ў навуцы працягваў медыцынскую адукацыю ў Парыжскай Сарбоне, удасканальваў свае веды ў Вене, Фларэнцыi. У 1896 г. у Парыжы была выдадзена бiяграфiя вучонага з апiсаннем яго найбольш цiкавых навуковых работ.

Шмат яшчэ чаго даведаецца зацiкаўлены следапыт, калi сутыкнецца з той лiтаратурай, якая была падрыхтавана да Мiжнароднай навуковай канферэнцыi, што прайшла ў 1997 г. з нагоды 150-й гадавiны з дня нараджэння Наркевiча-Ёдкi.

Вось толькi некаторыя вехi з яго жыцця:

— распрацаваў методыку лячэння нервовахворых электрычным токам (электратэрапiя);

— у маёнтку арганiзаваў санаторый «Над-Нёман», дзе выкарыстоўвалiся кумысалячэнне, святлолячэнне, гiмнастыка i мясцовыя мiнеральныя воды;

— зрабiў метэаралагiчную станцыю першага разраду — на той час адзiную на поўначы Мiншчыны;

— праз сiстэму маланкаадводаў вёў барацьбу з градам;

— узнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфiчнага таварыства.

Вучоныя таго часу пiсалi, што ён адзiн з вядучых прадстаўнiкоў магутнай школы эксперыментатараў, для якiх практыка была асновай навуковых тэорый. Цяпер, калi iдуць меркаваннi аб тым, як аб’яднаць навуку i вытворчасць, вопыт нашага земляка вельмi сучасны.

Сёння тэрыторыя сядзiбы «Над-Нёман» ужо не належыць Музею прыроды i экалогii; маладыя пладовыя дрэвы, што былi пасаджаны ў той час, ужо растуць на дачах мясцовых жыхароў... Маёнтак Я. Наркевiча-Ёдкi перададзены пад ахову Магiльнянскага сельсавета. Пад кiраўнiцтвам дырэктара В. Аўтушкова i галоўнага ляснiчага М. Крука супрацоўнiкi Уздзенскага лясгаса заклалi малады дэндрапарк. Усё тут запланавана так, каб сядзiба захавала свой сталы выгляд: групы сасны горнай, самшыта i туi, дуба чырвонага i чаромхi Маака; уздоўж новага саду — алея з рабiны чырванаплоднай; дзве альтанкi для аматараў вандровак. Работнiкi лясгаса некалькi гадоў таму значна папрацавалi: каб падрыхтаваць тэрыторыю да пасадак, трэба было спiлаваць больш за 400 м3 перастойных таполяў, вывезцi iх, падрыхтаваць глебу i г.д.

Каля маёнтка прытулiлiся чатыры старыя хаткi, адна з iх належала тутэйшаму жыхару Н. Пар-мону, якi ў прамым сэнсе да апошнiх дзён жыцця адстойваў iдэю захавання спадчыны беларускага вучонага. Дэндрапарк, зразумела, толькi пачатак... На жаль, аднавiць маёнтак ужо немагчыма, але захаваць тое, што засталося, не даць працэсу разбурэння да канца выканаць сваю справу — наш найпершы абавязак перад нашчадкамi. Каменны фундамент адной з пабудоў, арачныя вароты — усё ў такiм стане, быццам чакаюць свайго майстра... Можа, на старых камянях яшчэ прыгажэй будзе выглядаць самы просты драўляны домiк-музей, прысвечаны вучонаму?

...Клiн дзiкiх гусей, якi ляцiць дадому; клёкат бусла, умацаваўшага сваё гняздо на сценах старога палаца — вельмi добрыя знакi таго, што адраджэнне прыйдзе i ў гэтыя мясцiны. I можа, у недалёкай будучынi iх назавуць не руiнамi, а архiтэктурным комплексам ХIХ ст.

Мясцовы пiсьменнiк Д. Вiнаградаў прысвяцiў славутаму вучонаму свой мастацкi твор «Святло пагаслай зоркi». У гэтым годзе будзе выдадзена навуковая кнiга У. Кiсялёва «Парадоксы электрычнага чалавека». Спадзяёмся, што надышоў час, калi аб’яднаныя намаганнi мясцовай улады, Уздзенскага лясгаса i дзеячаў культуры, а таксама грамадскiя i ўласныя памкненнi людзей дапамогуць захаваць гiстарычную спадчыну для нашчадкаў.

Iзноў вясна ў нашым краi, у сакавiку Над-Нёман наведалi прадстаўнiкi музея iмя А.Л. Чыжэўскага з г. Калугi, якiя прывезлi ў Мiнск выставу яшчэ аднаго знакамiтага вучонага. Яны таксама пажадалi адраджэння гэтым мясцiнам i пакiнулi вось такi верш Чыжэўскага ўсiм нам:

Мы — дзецi Космаса,

I наш радзiмы дом

Так моцна, непарыўна згуртаваны,

Што адчуваем: мы — адно.

Што ў кожнай кропцы — свет,

Увесь свет сабраны.

Так, мы аб’яднаны нечым, што немагчыма абазначыць адным словам, той непарыўнай унутранай сувяззю, якая мацнее з часам. 22 сакавiка, у Мiжнародны дзень Зямлi, супрацоўнiкi беларускага фонду iмя М. Рэрыха разам з пасольствам Казахстана наведалi маёнтак у вёсцы Над-Нёман. Некалькi апошнiх дзён засталося ў пасла Газiза Камашэвiча Алдамжарова для развiтання з беларускай зямлёй перад ад’ездам на радзiму. I ён знайшоў час, каб дакрануцца да той спадчыны, што засталася нам ад продкаў — нашыя гiстарычныя мясцiны.

На сядзiбе вучонага Я. Наркевiча-Ёдкi ў гэты дзень разам з прадстаўнiкамi мясцовай улады i супрацоўнiкамi Уздзенскага лясгаса, аматары культуры з Мiнска i дэлегацыя з пасольства Казахстана, вучнi мясцовай школы — усе разам пасадзiлi больш за 100 дрэў. Створана алея лiстоўнiцы, дзе кожнаму дрэву ўдзельнiкi гэтай акцыi далi свае iмёны. I сёння, як калiсьцi, мы — разам, як гэтыя маладыя дрэўцы з новымi iмёнамi: Газiз i Мiхаiл, Маншук i Наташа, Алiмжан i Уладзiмiр, Мiнара i Марына, Ясьмiна i Алена. Самым маленькiм — Акерке i Святлане — па пяць гадоў.

I няхай растуць нашы дзеткi ў згодзе i прыгажосцi — казах i беларуска, як пасаджаныя дрэўцы, набiраюцца моцы, каб квiтнела i ззяла зямля!

А на развiтанне — каля вогнiшча — пiсьменнiк Д. Вiнаградаў яшчэ раз паведамiў пра славутага земляка; да новых вандровак, землякі...

Святлана ЯРАЦ, iнжынер РУП «Белдзяржлес».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны, хто аднойчы дакрануўся да вывучэння роднага краю, калi-небудзь адкрые для сябе незвычайныя краявiды Над-Нёманшчыны. Менавiта тут жыў i працаваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика