«Пракурыў» амаль 37 млн
Iгар ГРЫШЫН
У Расонскiм раёне праваахоўнiкi затрымалi буйную партыю кантрабандных цыгарэт.
Паблiзу вёскi Уклеенка супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю i АДАI спынiлi для праверкi «Форд», якiм кiраваў непрацуючы 37-гадовы жыхар Полацка. Як высветлiлася, апошнi перавозiў у аўтамабiлi 38,5 тысячы пачкаў цыгарэт iмпартнай вытворчасцi на 36,8 мiльёна рублёў без акцызных марак Беларусi. Кантрабандны груз быў канфiскаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расонскiм раёне праваахоўнiкi затрымалi буйную партыю кантрабандных цыгарэт
|
|