На чэмпiянат свету па хакею запасайцеся ў меру
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Да ведама Беларускiм заўзятарам хакея, якiя збiраюцца наведаць Рыгу, дзе з 5 па 21 мая адбудзецца чэмпiянат свету, варта азнаёмiцца з мытнымi правiламi суседняй дзяржавы.Як паведамiлi ў Дзяржаўным мытным камiтэце Беларусi, на ўвоз асобных тавараў у Латвiю ёсць пэўныя абмежаваннi. У прыватнасцi, адзiн чалавек можа без выплаты мытных пошлiн правезцi праз латвiйскую мяжу не больш за 200 цыгарэт, або 50 сiгар цi 250 грамаў тытуню. Моцных спiртных напояў — 22 градусы i вышэй, — можна ўвозiць не больш за 1 лiтр, вiна, шампанскага, сакэ i iншых слабаалкагольных вырабаў — да 2 лiтраў. Прычым неабходна памятаць, што размова iдзе не пра агульную колькасць спiртнога, а пра кожны яго «вiд» паасобку. Iнакш кажучы, можна захапiць з сабой у дарогу або 1 лiтр моцных спiртных напояў, або 2 лiтры слабаалкагольных вырабаў. Ёсць таксама абмежаваннi на ўвоз парфумы: максiмум 50 грамаў духоў i 0,25 лiтра туалетнай вады. Асобам, якiя праходзяць курс лячэння, неабходна, апроч запасу лекаў, захапiць з сабой у дарогу рэцэпт, яго копiю цi дублiкат або iншыя пацвярджальныя дакументы. Нашым суграмадзянам, якiя збiраюцца наведаць Латвiю на ўласным аўтамабiлi, раю не запасацца бензiнам цi саляркай. Хоць спакуса даволi вялiкая, паколькi ў гэтай прыбалтыйскай краiне цэны на гаруча-змазачныя матэрыялы значна большыя, чым у Беларусi. Таму мэтазгодна дзе-небудзь паблiзу мяжы заправiць поўны бак, а вось у канiстру можна залiць не больш за 10 лiтраў палiва. Што датычыцца ўвозу ў Латвiю iншых тавараў, якiя не прызначаны для асабiстага карыстання, то iх агульны кошт не павiнен перавышаць 175 еўра на аднаго чалавека. У адваротным выпадку давядзецца плацiць мытную пошлiну. I не спрабуйце гуляць з латвiйскiмi мытнiкамi ў хованкi. За кантрабанду ў гэтай краiне прадугледжана не толькi адмiнiстрацыйная, але i крымiнальная адказнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм заўзятарам хакея, якiя збiраюцца наведаць Рыгу, дзе з 5 па 21 мая адбудзецца чэмпiянат свету, варта азнаёмiцца з мытнымi правiламi суседняй
|
|