Рамашчанка дапамог «Дынама»Спорт-тайм Маскоўскае «Дынама» ўпершыню ў гэтым сезоне перамагло ў расiйскай прэм’ер-лiзе. Вiкторыю «бела-блакiтныя» атрымалi ў 7-ым туры, калi спаборнiчалi з аўтсайдарам першынства, навiчком вышэйшага дывiзiёна, уладзiвастоцкiм клубам «Луч-энэргiя» — 2:1. Вызначылiся паўабаронца нашай нацыянальнай зборнай Максiм Рамашчанка на 12-й хвiлiне гульнi i Дзмiтрый Булыкiн на 24-й.Кубак у Бялькевiча 33-гадовы паўабаронца нацыянальнай зборнай Валянцiн Бялькевiч стаў уладальнiкам Кубка Украiны ў саставе кiеўскага «Дынама». Гэты трафей «бела-блакiтныя» выйгралi ў восьмы раз. У фiнале «Дынама» перамагло запарожскi «Металург» — 1:0. Лiдзiруе чэмпiён У лiдары нацыянальнага першынства па футболу пасля 3-га тура вырваўся дзеючы чэмпiён салiгорскi «Шахцёр», якi ў гасцях абыграў бабруйскую «Белшыну» з лiкам 3:1. Гарнякi маюць у сваiм актыве 9 ачкоў. Зноў уступiлi мiнскiя дынамаўцы. На гэты раз «бела-блакiтных» засмуцiла ждановiцкая «Дарыда» — 2:1. «Гомель» i сталiчны «Лакаматыў» уступiлi адпаведна наваполацкаму «Нафтану» i магiлёўскаму «Дняпру» — 1:3. Брэсцкае «Дынама» ўсухую разышлося з мiнскiм «МТЗ-РIПА» — 0:2. З такiм жа вынiкам верх над гродзенскiм «Нёманам» узяў барысаўскi БАТЭ. Вiцебскi «Лакаматыў» згуляў унiчыю з жодзiнскiм «Тарпеда» — 2:2. Вялiкi поспех у малым тэнiсе Жаночая каманда па настольнаму тэнiсу паказала лепшы вынiк за ўсю гiсторыю свайго выступлення на чэмпiянаце свету. Беларускi хоць i ўступiлi ў паўфiнале кiтаянкам 0:3, але дагэтуль прадстаўнiцы нашай краiны нiколi не даходзiлi да гэтай стадыi спаборнiцтваў i не прымяралi «бронзу». Медальны «ўлоў» Тры ўзнагароды здабылi беларусы на чэмпiянаце Еўропы па вольнай, грэка-рымскай i жаночай барацьбе ў Маскве. «Срэбра» ў актыве Альберта Батырава (вага да 66 кг), Алега Мiхаловiча (да 74 кг). «Бронза» на рахунку Iрыны Цыркевiч (да 67 кг). У агульным камандным залiку наша зборная заняла дзесятае месца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маскоўскае «Дынама» ўпершыню ў гэтым сезоне перамагло ў расiйскай прэм’ер-лiзе
|
|