21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 290

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб назначэннi членаў Урада Рэспублiкi Беларусь

У адпаведнасцi з пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь назначыць:

Сямашку Уладзiмiра Iльiча — Першым намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Бамбiзу Iвана Мiхайлавiча — Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Буру Вiктара Паўлавiча — Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Кабякова Андрэя Уладзiмiравiча — Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Косiнца Аляксандра Мiкалаевiча — Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Барыева Энвера Рызаевiча — Мiнiстрам па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь

Белахвостава Уладзiмiра Максiмавiча — Мiнiстрам жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь

Галаванава Вiктара Рыгоравiча — Мiнiстрам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь

Грыгарава Аляксандра Уладзiмiравiча — Мiнiстрам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь

Дзяйко Ганну Канстанцiнаўну — Мiнiстрам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь

Жарко Васiля Iванавiча — Мiнiстрам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь

Зайчанку Мiкалая Пятровiча — Мiнiстрам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь

Зiноўскага Уладзiмiра Iванавiча — Мiнiстрам статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь

Iванкова Аляксандра Iванавiча — Мiнiстрам гандлю Рэспублiкi Беларусь

Корбута Мiкалая Пятровiча — Мiнiстрам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь

Мальцава Леанiда Сямёнавiча — Мiнiстрам абароны Рэспублiкi Беларусь

Мартынава Сяргея Мiкалаевiча — Мiнiстрам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь

Мацвейчука Уладзiмiра Фёдаравiча — Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь

Навумава Уладзiмiра Уладзiмiравiча — Мiнiстрам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь

Азярца Аляксандра Уладзiмiравiча — Мiнiстрам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь

Панцялея Мiкалая Пятровiча — Мiнiстрам сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь

Патупчыка Уладзiмiра Мiкалаевiча — Мiнiстрам працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады памочнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўнага iнспектара па г. Мiнску

Радзькова Аляксандра Мiхайлавiча — Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Русака Леанiда Вячаслававiча — Мiнiстрам сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь

Русакевiча Уладзiмiра Васiльевiча — Мiнiстрам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь

Русецкага Анатоля Максiмавiча — Мiнiстрам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь

Селязнёва Аляксандра Iльiча — Мiнiстрам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь

Сямашку Пятра Мiхайлавiча — Мiнiстрам лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь

Сасноўскага Уладзiмiра Георгiевiча — Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь

Харужыка Лявонцiя Iванавiча — Мiнiстрам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь

Азаматава Мiкалая Iльясавiча — Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Рэспублiкi Беларусь

Карашкова Валерыя Мiкалаевiча — Старшынёй Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады Старшынi Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Кузняцова Георгiя Iванавiча — Старшынёй Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады Старшынi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Мацюшкова Уладзiмiра Ягоравiча — Старшынёй Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь

Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевiча — Старшынёй Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь

Сухарэнку Сцяпана Мiкалаевiча — Старшынёй Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь

Шпiлеўскага Аляксандра Францавiча — Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь

Прысвоiць:

Буру Вiктару Паўлавiчу — вышэйшы клас дзяржаўнага служачага;

Жарко Васiлю Iванавiчу i Азярцу Аляксандру Уладзiмiравiчу — першы клас дзяржаўнага служачага.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

5 мая 2006 г., г. Мiнск.


СЯМАШКА Уладзiмiр Iльiч

Нарадзiўся ў 1949 годзе ў г. Калiнкавiчы Гомельскай вобласцi. У 1972 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасцi iнжынера-канструктара ў КБ машынабудавання завода iмя Ф. Дзяржынскага ВА «Iнтэграл», у 1996 годзе заняў пасаду галоўнага iнжынера гэтага бюро. У 1996—2000 гадах — генеральны дырэктар Мiн- скага ВА «Гарызонт», з 2000 года — генеральны дырэктар вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Завод «Гарызонт». Са снежня 2001 года — мiнiстр энергетыкi Рэспублiкi Беларусь. З лiпеня 2003 года — выконваючы абавязкi намеснiка прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. Са снежня 2003 года — першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.


БАМБIЗА Iван Мiхайлавiч

Нарадзiўся ў 1952 годзе ў в. Ляскавiчы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi. У 1975 годзе скончыў Беларускi iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi, а ў 1989 годзе — Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў галоўным iнжынерам саўгаса «Брынёва», дырэктарам саўгаса «Галубiцкi» Петрыкаўскага раёна. З 1985 па 1987 год быў начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi Петрыкаўскага райвыканкама. З 1987 па 1991 год — старшыня Рэчыцкага райвыканкама. З 1991 года займаў пасады намеснiка старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, мiнiстра па справах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, з 1997 года — старшынi Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii.

З 2004 года — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступенi.


КОСIНЕЦ Аляксандр Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1959 годзе ў в. Роскi Сялец Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Вiцебскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. Доктар медыцынскiх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

У 1982—1994 гадах займаў розныя пасады на кафедры шпiтальнай хiрургii гэтай ВНУ. Затым на працягу двух гадоў кiраваў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтрам «Iнфекцыя i хiрургiя». З лютага 1997 года быў рэктарам Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага унiверсiтэта. У снежнi 2005 года назначаны намеснiкам прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць».


КАБЯКОЎ Андрэй Уладзiмiравiч

Нарадзiўся ў 1960 годзе ў г. Масква (Расiя). Скончыў Маскоўскi авiяцыйны iнстытут, Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi i Iнстытут палiталогii i сацыяльнага кiравання КПБ.

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на механiчным заводзе iмя С.I. Вавiлава ў Мiнску. У 1985—1988 гадах працаваў на заводзе «Дыяпраектар» у Рагачове, у 1988—1989 гадах — iнструктар Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991—1995 гадах — начальнiк планава-эканамiчнага аддзела, намеснiк дырэктара па эканомiцы завода «Дыяпраектар».

У 1995—1996 гадах — намеснiк начальнiка Службы кантролю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. У 1996—1998 гадах — намеснiк старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзiдэнт Беларускага канцэрна па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi. У 1998—2000 гадах — старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю.

З 2000 года — першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра, з 2001 года — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. З лiпеня 2002 года — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь — мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

Са снежня 2003 года — намеснiк прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


БУРА Віктар Паўлавіч

Нарадзiўся ў 1953 годзе ў г. Пястова Наўгародскай вобласцi (Расiя). У 1975 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут.

У 1975—1976 гадах — выканаўца работ в/ч 21455. У 1976—1977 гадах — начальнiк будаўнiчага спецыялiзаванага ўчастка в/ч 59214 (г. Пячора Комi АССР). У 1977—1980 гадах — вядучы iнжынер, загадчык групы, намеснiк загадчыка аддзела КТБ ПТА «Прамбудсiстэма». У 1980—1986 гадах — iнструктар, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Кастрычнiцкага райкама КПБ г. Мiнска. У 1986—1998 гадах — намеснiк генеральнага дырэктара завода iмя Ф.Э. Дзяржынскага. У 1998—2000 гадах — першы намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска. У 2000—2004 гадах — кiраўнiк адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска.

У 2004 годзе назначаны намеснiкам старшынi Мiнскага гарвыканкама.


БАРЫЕЎ Энвер Рызаевiч

Нарадзiўся ў 1964 годзе ў г. Алi-Байрамлы Азербайджанскай ССР. У 1991 годзе скончыў Вышэйшую iнжынерную пажарна-тэхнiчную школу МУС СССР, у 2000 годзе — Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Кандыдат эканамiчных навук, дацэнт. Генерал-маёр унутранай службы.

Ажыццяўляў працоўную дзейнасць i праходзiў ваенную службу ва Узброеных Сiлах, МУС, КДБ, пагранiчных войсках. З 1991 па 1996 год займаў розныя пасады ў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекi Галоўнага ўпраўлення ваенiзаванай пажарнай службы МУС Беларусi. З 1996 па 1999 год працаваў першым намеснiкам начальнiка Галоўнага ўпраўлення ваенiзаванай пажарнай службы МУС — начальнiкам штаба.

Да назначэння на пасаду мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях быў першым намеснiкам, выконваючым абавязкi кiраўнiка МНС. З 2005 года — мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзiме» III ступенi, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў.


ГРЫГАРАЎ Аляксандр Уладзiмiравiч

Нарадзiўся ў 1948 годзе ў г. Баранавiчы Брэсцкай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны iнстытут фiзiчнай культуры i Мiнскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат педагагiчных навук. Заслужаны трэнер БССР. Заслужаны работнiк фiзiчнай культуры i спорту Беларусi.

Пасля службы ў радах Савецкай Армii працаваў на розных пасадах у Добраахвотным сельскiм спартыўным таварыстве «Ураджай», затым быў начальнiкам упраўлення Рэспублiканскага дзiцячага фiзкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў, намеснiкам старшынi Рэспублiканскага савета ДФСТ прафсаюзаў. З 1987 па 1996 год узначальваў Рэспублiканскi фiзкультурна-спартыўны клуб «Спорт». У 1996—2003 гадах займаў пасаду намеснiка мiнiстра спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь. З 2003 года быў саветнiкам у Выканаўчым камiтэце СНД.

З лiпеня 2005 года — мiнiстр спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.


БЕЛАХВОСТАЎ Уладзiмiр Максiмавiч

Нарадзiўся ў 1949 годзе ў г.п. Бялынiчы Магiлёўскай вобласцi. У 1972 годзе скончыў Магiлёўскi машынабудаўнiчы iнстытут па спецыяльнасцi iнжынер-механiк.

У 1972—1983 гадах працаваў у структуры ПБМА «Прамтэхмантаж», затым — на розных пасадах у арганiзацыйных структурах Кампартыi Беларусi, старшынёй Першамайскага райсавета народных дэпутатаў г. Мiнска. З 1993 года — намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама, курыраваў пытаннi жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Са снежня 2003 года — мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

ГАЛАВАНАЎ Вiктар Рыгоравiч

Нарадзiўся ў 1952 годзе ў г. Барысаў Мiнскай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт i Мiнскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук.

У 1969—1971 гадах працаваў слесарам на Бабруйскiм доследна-механiчным заводзе. З 1979 года — член Магiлёўскай абласной калегii адвакатаў. Быў на партыйнай рабоце. У 1987—1988 гадах — начальнiк аддзела юстыцыi Магiлёўскага аблвыканкама. Быў намеснiкам начальнiка ўпраўлення Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi, у 1992—1995 гадах — намеснiк старшынi Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь пры Савеце Мiнiстраў, начальнiк аддзела кадраў АКБ «Беларусбанк». У 1995—1996 гадах — член Мiнскай гарадской калегii адвакатаў.

У 1996—1999 гадах — намеснiк мiнiстра юстыцыi, у 1999—2000 гадах — першы намеснiк мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. З 2000 года — начальнiк Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. З кастрычнiка 2001 года — мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi».


ДЗЯЙКО Ганна Канстанцiнаўна

Нарадзiлася ў 1954 годзе ў в. Шыкуцi Валожынскага раёна Мiнскай вобласцi. У 1983 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, у 1995 годзе — Акадэмiю кiравання пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Займала пасады намеснiка старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю, намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама, намеснiка мiнiстра па падатках i зборах. З 2004 года — мiнiстр па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугi».


ЖАРКО Васiль Iванавiч

Нарадзiўся ў 1956 годзе ў в. Леснiкi Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Скончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут у 1984 годзе. Выдатнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

У 1975—1977 гадах служыў у радах Савецкай Армii. З 1983 па 1991 год працаваў фельчарам здраўпункта ВА МКСМ пры палiклiнiцы № 29 г. Мiнска, урачом-iнтэрнам дзiцячай абласной бальнiцы г. Брэста, урачом-тэрапеўтам, раённым педыятрам, загадчыкам аддзялення Драгiчынскай раённай бальнiцы.

З 1991 па 2002 год — урач-iнспектар, намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

У 2002—2003 гадах — намеснiк галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзiцячай бальнiцы, дырэктар даччынага унiтарнага прадпрыемства «Санаторый «Крынiца». У 2003—2005 гадах — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».

З лiпеня 2005 года — выконваючы абавязкi генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Узнагароджаны юбiлейным медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў».


ЗАЙЧАНКА Мiкалай Пятровiч

Нарадзiўся ў 1948 годзе ў г.п. Градзекава Прыморскага края (Расiя). У 1971 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут. Кандыдат эканамiчных навук.

Працоўную дзейнасць пачаў у Iнстытуце праблем надзейнасцi i даўгавечнасцi машын АН БССР. У 1981—1994 годах — старшы навуковы супрацоўнiк, загадчык сектара, намеснiк дырэктара Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута Дзяржплана Рэспублiкi Беларусь. У 1994—1996 гадах — намеснiк дырэктара Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

У 1996—1997 гадах — намеснiк мiнiстра, у 1997—2003 гадах — першы намеснiк мiнiстра эканомiкi. Са снежня 2003 года — мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi».


ЗIНОЎСКІ Уладзiмiр Iванавiч

Нарадзiўся ў 1955 годзе ў г.п. Ялiзава Асiповiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi i Акадэмiю кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У 1981—1986 гадах — старшы iнжынер Галоўнага ўпраўлення вылiчальных работ Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, старшы, вядучы спецыялiст упраўлення статыстыкi прамысловасцi ЦСУ БССР, памочнiк начальнiка ЦСУ БССР. У 1986—1989 гадах — намеснiк начальнiка Мiнскага абласнога ўпраўлення статыстыкi.

З 1989 года — у Савеце Мiнiстраў: старшы рэферэнт, вядучы, галоўны спецыялiст упраўлення эканомiкi. У 1992—1998 гадах — першы намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы i аналiзу, першы намеснiк мiнiстра статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.

Са снежня 1998 года — мiнiстр статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


IВАНКОЎ Аляксандр Iванавiч

Нарадзiўся ў 1950 годзе ў г. Мiнску. Скончыў Маскоўскi кааператыўны iнстытут Цэнтрасаюза, Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

У 1972—1974 гадах працаваў намеснiкам старшынi праўлення Бярэзiнскага райспажыўсаюза (Мiнская вобласць). Затым служыў у радах Савецкай Армii. У 1975—1994 гадах займаў пасады намеснiка старшынi праўлення, старшынi праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза; iнструктара аддзела гандлю i бытавога абслугоўвання, iнструктара сацыяльна-эканамiчнага аддзела Мiнскага абкама КПБ; загадчыка аддзела рыначных тавараў, каардынацыi гандлю i бытавога абслугоўвання Мiнскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах.

З канца 1990-х гадоў быў галоўным спецыялiстам упраўлення кантролю за выкананнем рашэнняў урада Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, начальнiкам упраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю Апарату Савета Мiнiстраў.

З 2003 года — намеснiк мiнiстра гандлю Рэспублiкi Беларусь. У лютым 2004 года быў назначаны першым намеснiкам мiнiстра гандлю Рэспублiкi Беларусь.

У чэрвенi 2005 года назначаны мiнiстрам гандлю Рэспублiкi Беларусь.


КОРБУТ Мiкалай Пятровiч

Нарадзiўся ў 1948 годзе ў в. Гутнiца Слуцкага раёна Мiнскай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi iмя В.У. Куйбышава.

Працоўны шлях пачаў у якасцi эканамiста ў Любанскiм райфiнаддзеле. З 1980 года — у Мiнiстэрстве фiнансаў: начальнiк аддзела, намеснiк начальнiка ўпраўлення, начальнiк упраўлення, намеснiк мiнiстра. У 1992—1996 гадах — намеснiк старшынi Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь. У 1996—1997 гадах — першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

З 1997 года — мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


МАЛЬЦАЎ Леанiд Сямёнавiч

Нарадзiўся ў 1949 годзе ў в. Вяценеўка Слонiмскага раёна Гродзенскай вобласцi. У 1967 годзе скончыў Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча, у 1971 годзе — Кiеўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылiшча, у 1979 годзе — Ваенную акадэмiю iмя М.В. Фрунзе, у 1992 годзе — Ваенную акадэмiю Генеральнага штаба. Генерал-палкоўнiк. Кандыдат сацыялагiчных навук.

Праходзiў службу ў Групе савецкiх войскаў у Германii, у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. З 1992 года — у Беларусi, першы намеснiк камандуючага 28-й армiяй, камандзiр корпуса.

У 1994 годзе назначаны начальнiкам Галоўнага штаба Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь — першым намеснiкам мiнiстра абароны. З 1995 года — мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь. У сакавiку 1997 года назначаны першым намеснiкам начальнiка Штаба па каардынацыi ваеннага супрацоўнiцтва дзяржаў — удзельнiц СНД. З лiстапада 2000 года — намеснiк Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь.

З сакавiка 2001 года — мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнамi «За службу Радзiме» I, II, III ступеняў, 21 медалём.


МАРТЫНАЎ Сяргей Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1953 годзе ў г. Ленiнакан (Арменiя). У 1975 годзе скончыў Маскоўскi дзяржаўны iнстытут мiжнародных адносiнаў.

З 1975 года на дыпламатычнай службе — займаў пасады ад другога сакратара МЗС да першага намеснiка мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь. У 1993—1997 гадах — Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у ЗША, у 2001—2003 гадах — Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Бельгiя, Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры Еўрапейскiх супольнiцтвах i Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры Арганiзацыi Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальнiцтву.

З сакавiка 2003 года — мiнiстр замежных спраў Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


МАЦВЯЙЧУК Уладзiмiр Фёдаравiч

Нарадзiўся ў 1950 годзе ў г.п. Шумiлiна Вiцебскай вобласцi. У 1975 годзе скончыў Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут, у 1984 годзе — Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

У 1968—1969 гадах працаваў настаўнiкам у Баранькаўскай СШ, Сiроцiнскай васьмiгадовай школе ў Шумiлiнскiм раёне. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Армii. У 1975—1979 гадах — лектар Касцюковiцкага райкама КПБ, у 1979—1982 гадах — загадчык аддзела прапаганды i агiтацыi Хоцiмскага райкама КПБ. У 1984—1988 гадах — намеснiк старшынi Хоцiмскага райвыканкама. З 1988 года — дырэктар Полацкага ПТВ № 233 хiмiкаў.

З 1995 працаваў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахiм», да 2004 года — дырэктарам па кадрах i iдэалагiчнай рабоце. З 2004 года — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь.

Са снежня 2005 года — мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь.


НАВУМАЎ Уладзiмiр Уладзiмiравiч

Нарадзiўся ў 1956 годзе ў г. Смаленск (Расiя). У 1986 годзе скончыў Мiнскую вышэйшую школу МУС СССР. Генерал-лейтэнант мiлiцыi. У сiстэме МУС з 1976 года.

Службу праходзiў на пасадах мiлiцыянера, памочнiка камандзiра ўзвода, намеснiка камандзiра ўзвода, сакратара камiтэта камсамола палка мiлiцыi, намеснiка камандзiра роты, камандзiра роты мiлiцыi, начальнiка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзiра спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальнiка Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. З верасня 2000 года — мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «За асабiстую мужнасць», ордэнам «За службу Радзiме» III ступенi, медалямi.


АЗЯРЭЦ Аляксандр Уладзiмiравiч

Азярэц Аляксандр Уладзiмiравiч нарадзiўся ў 1953 годзе ў в. Гарбацэвiчы Бабруйскага раёна Магiлёўскай вобласцi. У 1976 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут.

У 1976—1987 гадах — iнжынер групы рэжымаў, начальнiк змены котлатурбiннага цэха, старшы iнжынер — кiраўнiк лабараторнага цэха Вiцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга». У 1987—1996 гадах — начальнiк службы цеплатэхнiчнага абсталявання РЭУ «Вiцебскэнерга», намеснiк галоўнага iнжынера па цеплатэхнiчнай частцы ВА «Вiцебскэнерга». У 1996—2000 гадах — намеснiк генеральнага дырэктара Вiцебскага вытворчага аб’яднання энергетыкi i электрыфiкацыi.

У 2000 годзе назначаны генеральным дырэктарам Вiцебскага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электраэнергетыкi «Вiцебскэнерга».


ПАНЦЯЛЕЙ Мiкалай Пятровiч

Нарадзiўся ў 1953 годзе ў в. Касцюкi Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi. У 1975 годзе скончыў Мiнскi радыётэхнiчны iнстытут.

У 1975—1984 гадах — iнжынер, iнжынер-канструктар, начальнiк канструктарскага бюро, начальнiк аддзела Мiнскага электрамеханiчнага завода. У 1984—1991 гадах — намеснiк сакратара, сакратар парткама з правамi райкама Мiнскага электрамеханiчнага завода. У 1991—1994 гадах — начальнiк аддзела, галоўны iнжынер Мiнскага электрамеханiчнага завода. У 1994—1997 гадах — дырэктар Мiнскага электрамеханiчнага завода. У 1997—2003 гадах — дырэктар ДП «Мiнскi электрамеханiчны завод». У 2003—2004 гадах — першы намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна г. Мiнска. У 2004—2005 гадах — кiраўнiк адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска.

У 2005 годзе назначаны першым намеснiкам старшынi Мiнскага гарвыканкама.


ПАТУПЧЫК Уладзiмiр Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1958 годзе ў г. Светлагорску Гомельскай вобласцi. У 1980 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут, у 2002 годзе — Расiйскую акадэмiю дзяржаўнай службы пры Прэзiдэнце Расiйскай Федэрацыi.

У 1980—1981 гадах — машынiст-абходчык турбiннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ Гомельскай вобласцi. У 1981—1983 гадах — машынiст турбiн, начальнiк змены Светлагорскай ЦЭЦ Гомельскай вобласцi. У 1983 годзе працаваў намеснiкам начальнiка цэнтральнай службы раённага энергетычнага ўпраўлення «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадах — начальнiк лабараторыi металаў Светлагорскай ЦЭЦ. У 1984—1990 гадах — iнструктар арганiзацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганiзацыйнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ. У 1990—1993 гадах — намеснiк старшынi Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1993—1997 гадах — намеснiк старшынi Светлагорскага гарвыканкама. У 1997—1998 гадах — першы намеснiк старшынi Светлагорскага гарвыканкама. У 1998—2001 гадах — старшыня камiтэта па эканомiцы i рыначных адносiнах Гомельскага аблвыканкама. У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама Гомельскай вобласцi. У 2001—2004 гадах — намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама.

У 2004 годзе назначаны памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўным iнспектарам па г. Мiнску.


РАДЗЬКОЎ Аляксандр Мiхайлавiч

Нарадзiўся ў 1951 годзе ў в. Вотня Быхаўскага раёна Магiлёўскай вобласцi. У 1973 годзе скончыў Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут, дзе з 1974 па 1997 год прайшоў шлях ад асiстэнта кафедры да першага прарэктара. Доктар педагагiчных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

У 1997 годзе назначаны першым прарэктарам Магiлёўскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.А. Куляшова, у 2001 годзе — яго рэктарам.

У жнiўнi 2003 года назначаны мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку».


РУСАК Леанiд Вячаслававiч

Нарадзiўся ў 1952 годзе ў в. Кухчыцы Клецкага раёна Мiнскай вобласцi. У 1980 годзе скончыў Вiцебскi ветэрынарны iнстытут.

Займаў пасады першага намеснiка старшынi Мiнскага абласнога аграпрамысловага камiтэта, першага намеснiка старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама, старшынi Мiнскага раённага выканаўчага камiтэта.

З 2004 года — мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь.


РУСАКЕВIЧ Уладзiмiр Васiльевiч

Нарадзiўся ў 1947 годзе ў в. Выганашчы Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1970 годзе скончыў Гродзенскi педагагiчны iнстытут, у 1983 годзе — Гродзенскi сельгасiнстытут.

Працаваў настаўнiкам Выганашчанскай сярэдняй школы, першым сакратаром Iвацэвiцкага райкама камсамола, загадчыкам аддзела Брэсцкага абкама камсамола, загадчыкам аргаддзела Брэсцкага райкама КПБ, iнструктарам Брэсцкага абкама КПБ, другiм сакратаром Ганцавiцкага райкама КПБ, старшынёй Ганцавiцкага райвыканкама, намеснiкам старшынi Брэсцкага аблвыканкама. У 1994 годзе выбраны намеснiкам старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь. Затым назначаны намеснiкам прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, першым намеснiкам кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. З лiпеня 2000 года — Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Кiтайскай Народнай Рэспублiцы.

У жнiўнi 2003 года назначаны мiнiстрам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.


РУСЕЦКІ Анатоль Максiмавiч

Нарадзiўся ў 1951 годзе ў г. Барысаў Мiнскай вобласцi. У 1973 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут. Доктар тэхнiчных навук, прафесар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь.

Працаваў вядучым канструктарам Цэнтральнага канструктарскага бюро з доследнай вытворчасцю АН БССР, вядучым канструктарам Мiнскага фiлiяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагiчнага бюро, вядучым iнжынерам, начальнiкам сектара Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання, галоўным iнжынерам, дырэктарам завода «Электронмаш» НВА «Планар», прэзiдэнтам Дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання «Планар-ТМ». З 1997 года — намеснiк, першы намеснiк мiнiстра прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь. З чэрвеня 2002 года — старшыня Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Са снежня 2003 года — мiнiстр прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi».


СЕЛЯЗНЁЎ Аляксандр Iльiч

Нарадзiўся ў 1956 годзе ў в. Тукалава Жаркоўскага раёна Калiнiнскай вобласцi (Расiя). У 1973—1974 гадах — транспарцiроўшчык, вучань сталяра, сталяр мэблевай фабрыкi. У 1974—1979 гадах — студэнт Наваполацкага полiтэхнiчнага iнстытута.

У 1979—1982 гадах — майстар будаўнiчага ўпраўлення № 53 будтрэста № 17 «Лаўсанбуд». У 1982—1986 гадах — начальнiк ВТА ўпраўлення механiзацыi № 81 будтрэста № 17 «Лаўсанбуд», старшы прараб, галоўны iнжынер будаўнiчага ўпраўлення № 53 будтрэста № 17 «Лаўсанбуд». У 1986—1989 гадах — iнструктар аддзела будаўнiцтва, загадчык сектара сельскага i дарожнага будаўнiцтва, iнспектар пры сакратарыяце Магiлёўскага абкама КПБ. У 1989—1994 гадах — намеснiк старшынi па вытворчасцi, намеснiк старшынi праўлення па эканамiчных пытаннях, першы намеснiк старшынi праўлення магiлёўскага «Аблсельбуда». У 1994—1998 гадах — галоўны iнжынер Магiлёўскага абласнога дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнiчага аб’яднання па сельскаму будаўнiцтву. У 1998—2001 гадах — намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама.

У 2001 годзе назначаны кiраўнiком Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


СЯМАШКА Пётр Мiхайлавiч

Нарадзiўся ў 1949 годзе ў в. Судобаўка Смалявiцкага раёна Мiнскай вобласцi. У 1972 годзе скончыў Беларускi тэхналагiчны iнстытут, у 1987 годзе — Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi.

З 1986 па 1995 год займаў розныя пасады ў «Мiнскзелянбудзе». З 1995 па 2002 год быў намеснiкам старшынi Мiнскага гарвыканкама, з 2002 года — кiраўнiком адмiнiстрацыi Партызанскага раёна г. Мiнска.

З 2004 года — мiнiстр лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь.

САСНОЎСКІ Уладзiмiр Георгiевiч

Нарадзiўся ў 1954 годзе ў г. Масква (Расiя). У 1976 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут.

У розныя гады займаў пасады начальнiка сектара пасажырскiх перавозак аддзела транспарту Мiнскага гарвыканкама, эканамiчнага саветнiка Беларускага камiтэта абароны мiру, працаваў на кiруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур. У 1995—2000 гадах быў намеснiкам начальнiка вытворчага ўпраўлення транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама, затым начальнiкам камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама». З 2003 года — выконваючы абавязкi генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар транспартнага камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Мiнсктранс».

У снежнi 2005 года назначаны мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь.

ХАРУЖЫК Лявонцiй Iванавiч

Нарадзiўся ў 1951 годзе ў в. Жыровiчы Слонiмскага раёна Гродзенскай вобласцi. Скончыў Беларускi iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе iмя Ю. Гагарына Зэльвенскага раёна iнжынерам па тэхнiцы бяспекi. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровiцкiм саўгасе-тэхнiкуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намеснiка дырэктара, потым у Рэспублiканскай iнспекцыi котланагляду Дзяржаграпрама БССР — iнспектар, галоўны iнжынер, намеснiк начальнiка. У 1993—1994 гадах — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспублiканскай асацыяцыi спецыялiстаў па ахове працы. У 1994—2001 гадах — першы намеснiк кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

З лютага 2001 года — мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi».

АЗАМАТАЎ Мiкалай Iльясавiч

Нарадзiўся ў 1938 годзе ў ауле Адамiй Краснагвардзейскага раёна Краснадарскага края. У 1967 годзе скончыў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт. Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь.

У 1967—1976 гадах працаваў начальнiкам тэхнiчнага бюро, вядучым iнжынерам, начальнiкам лабараторыi, намеснiкам начальнiка, начальнiкам аддзела на Мiнскiм электрамеханiчным заводзе. У 1976—1987 гадах — намеснiк начальнiка аддзялення, начальнiк комплекснага тэматычнага аддзялення, першы намеснiк дырэктара па навуковай рабоце — галоўны iнжынер Навукова-даследчага iнстытута сродкаў аўтаматызацыi (НДI СА). У 1987—1998 гадах — першы намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце — галоўны iнжынер НВА (з 1996 года ДНВА) «Агат» — першы намеснiк дырэктара па навуковай рабоце — галоўны iнжынер НДI СА (з 1996 года ДП «НДI СА»). У 1998—2003 гадах — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар ДП «НДI СА», генеральны канструктар па аўтаматызаваных сiстэмах кiравання i iнфармацыйных тэхналогiях Мiнiстэрства прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь — генеральны дырэктар ДНВА «Агат» — дырэктар УП «НДI СА».

У снежнi 2003 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Айчыны III ступенi, двума медалямi.


КАРАШКОЎ Валерый Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1953 годзе ў г. Iўе Гродзенскай вобласцi. Скончыў Мiнскае вышэйшае iнжынернае зенiтнае ракетнае вучылiшча ППА. Кандыдат тэхнiчных навук.

У 1975—1976 гадах служыў у армii. У 1977—1981 гадах — iнжынер, старшы iнжынер, начальнiк аддзела ЦКБ «Стандарт», у 1981—1991 гадах — намеснiк галоўнага iнжынера, намеснiк дырэктара ЦКБ «Спектр». У 1991—1992 гадах — намеснiк генеральнага дырэктара НВА «Спектр». У 1992-1994 гадах — старшыня Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У 1994—1997 гадах — старшыня Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Беларусi.

З верасня 1997 года — старшыня Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


КУЗНЯЦОЎ Георгiй Iванавiч

Нарадзiўся ў 1950 годзе ў в. Старына Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю.

Працаваў iнжынерам i старшым iнжынерам iнстытута «Белдзiпразем», iнжынерам глебава-экалагiчнай экспедыцыi ў Лiвii. У 1991—1995 гадах — намеснiк старшынi Камiтэта па зямельнай рэформе i землеўпарадкаванню пры Савеце Мiнiстраў. На працягу двух гадоў узначальваў Камiтэт па зямельных рэсурсах Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. З 1997 года — старшыня Дзяржаўнага камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Беларусь.

З верасня 2001 года — старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


МАЦЮШКОЎ Уладзiмiр Ягоравiч

Нарадзiўся ў 1946 годзе ў г. Вiцебск. Скончыў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт. Доктар тэхнiчных навук, прафесар, замежны член Акадэмii iнжынерных навук Расiйскай Федэрацыi. У 1986 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii СССР, у 2000 годзе — лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь.

У розныя гады працаваў начальнiкам навукова-тэхнiчнага комплексу оптыка-механiчнага i кантрольна-вымяральнага абсталявання Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБДЭМ), дырэктарам Дзяржаўнага навукова-вытворчага прадпрыемства «КБДЭМ-ОМА», вiцэ-прэзiдэнтам канцэрна «Планар». З 2003 года займаў пасаду генеральнага дырэктара канцэрна «Планар» па оптыка-механiчнаму абсталяванню — дырэктара Навукова-вытворчага РУП «КБДЭМ-ОМА».

У чэрвенi 2005 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь.


ПАЎЛОЎСКІ Аляксандр Аляксеевiч

Нарадзiўся ў 1950 годзе ў п. Галiцына Адзiнцоўскага раёна Маскоўскай вобласцi (Расiя). У 1971 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае вучылiшча, у 1978 годзе — Ваенную акадэмiю бранятанкавых войскаў, у 1996 годзе — Ваенную акадэмiю Генеральнага штаба. Генерал-лейтэнант.

Праходзiў службу на розных пасадах у танкавых войсках. Камандаваў узводам, батальёнам, палком, дывiзiяй, механiзаванай брыгадай.

Са студзеня 1997 года — старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь.


СУХАРЭНКА Сцяпан Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1957 годзе ў в. Здудзiчы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласцi. У 1980 годзе скончыў Беларускi тэхналагiчны iнстытут iмя С.М. Кiрава, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1996 годзе — Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь (завочна). Генерал-лейтэнант.

Працаваў майстрам, начальнiкам змены, намеснiкам начальнiка цэха Мiнскага керамiчнага завода ВА «Мiнскбудматэрыялы». У органах дзяржаўнай бяспекi з 1984 года: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, супрацоўнiк, старшы супрацоўнiк УКДБ БССР па Мiнскай вобласцi. У 1989 годзе назначаны намеснiкам, затым начальнiкам Барысаўскага гараддзела УКДБ БССР па Мiнскай вобласцi (з 1992 года — УКДБ Рэспублiкi Беларусь па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi). У 1993—1994 гадах — старшы супрацоўнiк, галоўны супрацоўнiк Iнспекцыi КДБ Рэспублiкi Беларусь. У лiстападзе 1994 года адкамандзiраваны ў апарат Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь. У 1997—1998 гадах — намеснiк старшынi КДБ Рэспублiкi Беларусь. Са жнiўня 1998 года — начальнiк УКДБ Рэспублiкi Беларусь па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi. У кастрычнiку 2000 года назначаны першым намеснiкам старшынi КДБ Рэспублiкi Беларусь.

Са снежня 2004 года выконваў абавязкi старшынi КДБ Рэспублiкi Беларусь, са студзеня 2005 года — старшыня КДБ Рэспублiкi Беларусь.

Узнагароджаны 7 медалямi.


ШПIЛЕЎСКІ Аляксандр Францавiч

Нарадзiўся ў 1953 годзе ў г. Бабруйск Магiлёўскай вобласцi. Скончыў Мiнскi архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Вышэйшую школу КДБ СССР. Палкоўнiк. Дзяржаўны саветнiк мытнай службы III рангу.

Служыў ва Узброеных Сiлах i на розных пасадах у КДБ. Працаваў начальнiкам аддзялення мiнскага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, начальнiкам упраўлення i начальнiкам iнспекцыi Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь па г. Мiнску. Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў, быў намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД. З мая 2001 года — памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўны iнспектар па г. Мiнску.

З верасня 2001 года — старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi членаў Урада Рэспублiкi Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика