Зноў пачалося паляванне
Сяргей РАСОЛЬКА
З 15 мая ў краiне дазволена паляванне на дзiка на патравах сельскагаспадарчых культур, а таксама трафейная i селекцыйная здабыча самцоў еўрапейскай казулi.
Як удакладнiлi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi, паляванне можа быць дазволена ў тых гаспадарках, якiя маюць пэўную шчыльнасць дзiкiх капытных жывёл i лiмiты на здабычу. Дарэчы будзе нагадаць таксама, што пасля ўступлення ў сiлу пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 466 цяпер мiнiмальная гранiчная цана на паляўнiчую пуцёўку на адзiн дзень палявання для грамадзянiна нашай краiны складае 5 тысяч рублёў. Разавы дазвол на здабычу дзiка-сяголетка для беларуса будзе каштаваць мiнiмум 55 тысяч рублёў, маладняка да двух гадоў — 120 тысяч, дарослага i трафейнага самца — адпаведна 190 i 230 тысяч рублёў. Разавы дазвол на здабычу еўрапейскай казулi i, у прыватнасцi трафейнага самца аблегчыць кiшэню беларускага паляўнiчага мiнiмум на 50 i 130 тысяч рублёў адпаведна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 мая ў краiне дазволена паляванне на дзiка на патравах сельскагаспадарчых культур, а таксама трафейная i селекцыйная здабыча самцоў еўрапейскай ка
|
|