21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь нiколi не адмовiцца ад свайго суверэнiтэту

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расiя заўсёды была i будзе самай надзейнай, брацкай дзяржавай, з якой Беларусь будзе будаваць саюзныя адносiны. Аб гэтым заявiў сёння кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Паўночна-Заходняй федэральнай акругi Расiйскай Федэрацыi.

Адзначыўшы, што сёння шмат iдзе размоў наконт тармажэння двухбаковых адносiнаў, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Дзесьцi ёсць тармажэнне, дзесьцi мы паскараемся». Пры гэтым ён падкрэслiў, што за 10 гадоў беларуска-расiйскi тавараабарот вырас у тры разы. «Назавiце ў свеце прыклад такога супрацоўнiцтва», — заўважыў у сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка. Цэны на газ або нафту не паўплываюць на беларуска-расiйскiя адносiны. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

«Нiякiя газавыя праблемы не змогуць перашкодзiць дружбе Беларусi i Расii», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

«Як бы нi складвалiся нашы адносiны, ведайце, што ў Беларусi ў вас самыя надзейныя сябры», — запэўнiў Аляксандр Лукашэнка расiйскiх гасцей, дадаўшы пры гэтым, што ўбiць клiн у супрацоўнiцтва Беларусi i Расii нiкому не ўдасца.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць беспадстаўным сцвярджэнне аб тым, што Беларусь хоча «за дружбу» купiць расiйскi газ або расiйскую нафту. «Гэта не так. Мы можам супрацоўнiчаць з Расiйскай Федэрацыяй, таму што наша эканомiка па ўсiх напрамках зладжана функцыянуе», — заявiў беларускi лiдар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, беларуская эканомiка забяспечвае работай больш як 5 млн. чалавек у Расii. «Мы вырабляем фiнiшную прадукцыю, для якой патрэбны камплектуючыя запчасткi, а iх вырабляюць у Расii. Таму, узнiмаючы свае МАЗы i БЕЛАЗы, мы ўзнiмаем i вашы прадпрыемствы», — сказаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што беларускiм таваравытворцам даводзiцца нялёгка ва ўмовах канкурэнцыi, у тым лiку ў рамках Саюза Беларусi i Расii.

Адзначыўшы пазiтыўную тэндэнцыю росту ВУП, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Але мы не сталi такiмi багатымi, як Расiя. Прадпрыемствы шмат працуюць, але прыбытак атрымлiваюць невялiкi, паколькi нас «душаць» цэны на энерганосьбiты. Толькi прыродны газ мы атрымлiваем па цэнах нiжэйшых за рыначныя, i то гэтыя цэны ў два разы вышэйшыя, чым у Расii. Таму Беларусi даводзiцца ў складанай сiтуацыi канкурыраваць з расiйскiмi таварамi. А нафту i электраэнергiю мы набываем па сусветных цэнах». «Але беларусы нiколi не плакалiся, мы прывыклi зарабляць на хлеб самi», — заявiў прэзiдэнт. Беларусь нiколi не адмовiцца ад свайго суверэнiтэту, заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. «Заўсёды трэба зыходзiць з таго, што Беларусь — гэта дзяржава», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Закранаючы пытанне больш хуткага ўвядзення адзiнай валюты, Аляксандр Лукашэнка зноў выказаў цвёрдую перакананасць у тым, што «дом неабходна пачынаць будаваць з фундамента, не вырываючы асобныя пытаннi з агульнага кантэксту».

Паводле паведамленяў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя заўсёды была i будзе самай надзейнай, брацкай дзяржавай, з якой Беларусь будзе будаваць саюзныя адносiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика