Хто апошнi за вузамi Гiменея?
Традыцыйна летнiя месяцы карыстаюцца папулярнасцю ў сталiчных маладажонаў, i не заўсёды дамы рэгiстрацыi шлюбаў спраўляюцца з патокам жадаючых звязаць сябе вузамi Гiменея. Аднак ЗАГСу Першамайскага раёна вясельны ажыятаж не пагражае.
— У нас чэргаў не бывае, — адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам агенцтва «Мiнск—Навiны» загадчыца ЗАГСам Першамайскага раёна Станiслава Макарэвiч. — Звычайна месца ў летнiм раскладзе рэгiстрацыi шлюбаў хапае ўсiм. Але калi ўсё ж сёлета маладых будзе вельмi шмат, мы будзем рэгiстраваць iх не толькi ў самiм будынку ЗАГСа, а i ў актавай зале адмiнiстрацыi Першамайскага раёна. Такая дамоўленасць ужо ёсць. Да слова, за чатыры месяцы гэтага года марш Мендэльсона гучаў у раёне 381 раз. — Моладзь сёння стала прытрымлiвацца рэлiгiйных канонаў i народных традыцый, — дзелiцца сваiмi назiраннямi Станiслава Макарэвiч. — Так, у красавiку мы зарэгiстравалi толькi 94 пары. Прычым 45 з iх дачакалiся заканчэння Вялiкага посту i звязалi сябе вузамi Гiменея 28 i 29 красавiка. Не спяшаюцца мiнчане жанiцца i ў маi. Вiдаць, давяраюць народнай прымаўцы. I 13-е чысло выклiкае ў маладых апасеннi. Напрыклад, у нас распiсваюцца ўсяго тры пары. А вось чэрвеньскiя пятнiцы i суботы ўжо практычна ўсе «забiты». У першы летнi месяц «першамайцы» адгуляюць больш за 120 вяселляў. Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна летнiя месяцы карыстаюцца папулярнасцю ў сталiчных маладажонаў, i не заўсёды дамы рэгiстрацыi шлюбаў спраўляюцца з патокам жадаючых звязаць
|
|