21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чук i Гек прывезлi ў Iвянец маленькую радасць

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Артысты — дзецям

Зусiм не абавязкова чакаць зручнай нагоды, каб прымеркаваць да яе добрую справу. Гэту старую iсціну пацвердзiў прадзюсарскi цэнтр «Вегас студио». Хлопцы з дуэта «Чук i Гек» падарылi спантаннае свята выхаванцам Iвянецкага дзiцячага дома-iнтэрната (Валожынскi раён), прыехаўшы да iх у госцi — з пачастункамi, плакатамi i, канешне, з песнямi.

— Насамрэч мы збiралiся наведаць Iвянецкi дом-iнтэрнат вельмi даўно, — расказвае Ксенiя, адмiнiстратар гурта i жонка Дзiмы Фамiча (Гека). — Я некалi працавала з гэтымi дзецьмi: вазiла iх за мяжу, прывязалася, пасябравала, i вырашыла, калi з’явiцца такая магчымасць, абавязкова прывезцi да iх артыстаў. Але ж, ты ведаеш, з творчымi асобамi складана прытрымлiвацца дакладных планаў: то клiпы, то гастролi... Карацей, наша сустрэча ў Iвянцы пераносiлася 5 разоў, i я баялася, што дзецi стомяцца чакаць i расчаруюцца.

Дадзенае абяцанне ўсё ж было выканана, няхай i са спазненнем. Цi не палова выхаванцаў дома-iнтэрната выйшла на прыпынак сустракаць Ксенiю, Чука з Гекам, трамбанiста «Лепрыконсаў» i прадзюсара з цэнтра «Вегас студио». Вялiкай дружнай кампанiяй правялi гасцей у дом, паказалi, як жывуць. Цукеркi, печыва, iншыя дробязi прынялi з радасцю, а за аўтографамi любiмых артыстаў на плакатах ледзьве не ў чаргу выстраiлiся.

— Аказалася, што ў адной дзяўчынкi якраз у той дзень, калi мы прыехалi, быў дзень нараджэння, — узгадвае Дзiма Фамiч—Гек. — Мы яе павiншавалi, сфатаграфавалiся разам, i тут астатнiя дзецi пачалi навыперадкi крычаць: «I ў мяне сёння дзень нараджэння! I ў мяне!».

Дарэчы, дзецi з Iвянца не толькi чужой творчасцю натхняюцца (многiя хiты «Чука i Гека» ведаюць на памяць), але i самi могуць пахвалiцца сваiмi творчымi дасягненнямi. Напрыклад, адна з дзяўчынак заняла першае месца на чэмпiянаце па танцах на iнвалiдных калясках, што праходзiў нядаўна ў Мiнску. I ўсё ж выхаванцам дома-iнтэрната не хапае — не, не ўхваленняў за поспехi i не цукерак, а цёплых чалавечых стасункаў. Некаторых iнтэрнатаўцаў забiраюць на лета бацькi, iншыя традыцыйна ездзяць на адпачынак i аздараўленне за мяжу; але ўсё адно сяброў, асаблiва ў дзяцей-iнвалiдаў i дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, нiколi не бывае многа. Таму сталiчныя «людзi з тэлевiзара» вырашылi адным вiзiтам у Iвянец не абмяжоўвацца.

— Уражаннi ад паездкi складаныя, — дзелiцца Павел Сыраежкiн—Чук. — Але галоўнае, што мы пабылi з гэтымi дзецьмi, паразмаўлялi з iмi, i не засталося цяжкага адчування няёмкасцi, прыгнечанасцi. Ёсць задавальненне ад зробленай добрай справы, i разуменне, што яе трэба працягваць. Таму мы пакiнулi дзецям свае тэлефоны, каб тэлефанавалi i дасылалi паведамленнi, запiсалi, у каго яшчэ калi днi нараджэння, i абяцалi зноў прыехаць. Магчыма, у чэрвенi. Вось дапiшам альбом — i будзе што прывезцi!

— I калi нехта яшчэ з артыстаў захоча да нас далучыцца, — дадае Дзiма Фамiч, — то мы толькi «за».

...Шырокамаштабная дапамога i падтрымка на дзяржаўным узроўнi дзiцячым дамам усiх тыпаў, школам-iнтэрнатам, дзiцячым бальнiцам i iншым падобным установам — гэта выдатна i гэта павiнна быць. Але павiнны быць i такiя не прызначаныя «зверху», нефармальныя паездкi — музыкантаў, спевакоў, акцёраў, пiсьменнiкаў, грамадскiх дзеячаў, прадпрымальнiкаў (чаму не?). ...Толькi, прашу вас, не называйце гэту справу шэфствам або дабрачыннасцю. Няхай лепш гэта будзе гiсторыя новага трывалага сяброўства.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусiм не абавязкова чакаць зручнай нагоды, каб прымеркаваць да яе добрую справу. Гэту старую iсціну пацвердзiў прадзюсарскi цэнтр «Вегас студио»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика