21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Атрымаць спецыяльнасць — i застацца ў раёне

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ

143 беспрацоўныя на 117 вакансiй. На першы погляд, цяперашняе становiшча на рынку працы Чавускага раёна назваць занадта напружаным цяжка. Хоць i з пэўнымi агаворкамi — у рэгiёне амаль цалкам адсутнiчае ўласная буйная прамысловасць. I плюс да таго ўзнiкаюць цi не «звычайныя» для ўсёй краiны пытаннi з пошукамi месца для моладзi.

Аднак калi першы «недахоп» у нечым кампенсуе невялiкая адлегласць да абласнога цэнтра, то другая падаецца больш сур’ёзнай. Прынамсi, даводзiцца канстатаваць — зараз кожны другi беспрацоўны раёна знаходзiцца ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Прычым некаторыя з iх... не маюць нiякай спецыяльнасцi.

Гiсторыя Чавускага мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната пачала свой адлiк з 1979 года. Што да галоўнай мэты з’яўлення гэтай установы, то яна была даволi канкрэтнай — даць неабходных спецыялiстаў арганiзацыям раёна. Праўда, з цягам часу сам профiль крыху змянiўся. У прыватнасцi, тут спынiлася навучанне медсёстраў, клубных работнiкаў i пiянерважатых. Затое стварылi групы па больш «кан’юнктурных» на сёння прафесiях дызайнера, слесара па рамонту аўтамабiляў, сакратара-машынiсткi з правам работы на персанальным камп’ютары. А таксама захавалi падрыхтоўку традыцыйна папулярных вадзiцеляў катэгорыi «С», трактарыстаў, швачак-матарыстак.

— Як i па ўсёй краiне, значная частка школьнiкаў раёна выказвае намер паступаць у ВНУ цi тэхнiкумы i, як вынiк, выбiрае для сябе профiльныя класы з паглыбленым вывучэннем бiялогii, хiмii, матэматыкi, — распавядае дырэктар камбiната Уладзiмiр Шандаў. — Аднак зразумела, што такi шлях падыходзiць далёка не для ўсiх. I да таго ж «паглыбленыя» класы працуюць не ў кожнай школе. Адпаведна, адбываецца своеасаблiвы «падзел». Выпускнiкам, якiя па тых цi iншых прычынах застаюцца «па-за профiлем», пры жаданнi прапануецца атрымаць спецыяльнасць у нас. I, да слова, па некаторых з гэтых спецыяльнасцяў нават iснуе конкурс.

Зараз навучэнцаў Чавускага мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната — каля 360 чалавек. Прычым толькi прыкладна палова з iх пражывае непасрэдна ў райцэнтры. Астатнiя прыязджаюць з вясковых школ. I, як правiла, карыстаюцца грамадскiм транспартам — аўтобусам або дызелем. Хоць, напэўна, падобны «мiнус» — адзiны. Навучанне вядзецца бясплатна, выключэнне складаюць хiба што групы вадзiцеляў, дзе збiраюцца грошы на бензiн. Але галоўнае — праз два гады школьнiкам выдаецца пасведчанне з указаннем прафесii i пэўнага разраду. I з такiм дакументам можна распачынаць пошукi пастаяннага месца. Задача гэта няпростая. Але калi для юрыстаў, бухгалтараў цi таваразнаўцаў варыянтаў у раёне сапраўды няшмат, то заяўкi наймальнiкаў на тых жа трактарыстаў, вадзiцеляў цi аператараў ПЭВМ — не такая ўжо рэдкасць.

— Вядома, па прафесiях, якiя набываюцца ў камбiнаце, надалей працуе не кожны, — заўважае Уладзiмiр Шандаў. — I тым не менш факт застаецца фактам: палова вадзiцеляў раёна з’яўляюцца менавiта нашымi выпускнiкамi. Тое ж выпадае казаць аб трактарыстах. Зрэшты, нават калi спецыяльнасць не становiцца асноўнай, яе наяўнасць сама па сабе — вiдавочная перавага. Уменне кiраваць аўтамабiлем цi шыць у любым выпадку нiколi не будзе лiшнiм. Такiя веды — заўсёды важкi аргумент на рынку працы.

Аднак сцвярджаць, што ў мiжшкольнага камбiната няма нiякiх праблем, было б не зусiм правiльна. Некалькi прыкладаў. На аўтадроме, дзе займаюцца вадзiцелi аўтатранспарту, адсутнiчае ўласная эстакада. Навучанне сакратароў-машынiстак вядзецца на камп’ютарах, якiя рэальна састарэлi яшчэ гадоў 10 таму. Камбiнату не хапае памяшканняў — iх частку даводзiцца арандаваць у iншых установах. Нарэшце, тое ж «грашовае пытанне» не дазваляе паступова асвойваць новыя, запатрабаваныя прафесii. Некалi тут былi планы распачаць падрыхтоўку гандляроў прамысловых тавараў. Аднак ад задумы прыйшлося адмовiцца — узнiклi цяжкасцi з набыццём касавых апаратаў.

— Цi не найбольш складаным для вучэбна-вытворчага камбiната быў канец 1980—пачатак 1990 гадоў, — адзначае Уладзiмiр Шандаў. — У той час установу спрабавалi нават зачынiць. Выратавала толькi падтрымка райвыканкама. Такая падтрымка ёсць i дагэтуль. Бо па-iншаму нельга. Зараз, калi ствараюцца больш-менш нармальныя ўмовы жыцця ў гаспадарках, калi тут будуюцца аграгарадкi, купляецца тэхнiка, важна зрабiць усё, каб школьнiкi маглi атрымлiваць спецыяльнасць i заставацца ў раёне.

Дапамога з сертыфiкацыяй падрыхтоўкi вадзiцеляў, з запчасткамi, абяцанне выдзелiць больш сучасны трактар, намеры правесцi камп’ютарызацыю — гэта ёсць на справе. Горш iншае. Чавускi раён — сельскагаспадарчы. А таксама датацыйны. I нейкiя тлумачэннi наконт магчымасцяў фiнансавання з мясцовага бюджэту тут, вiдаць, будуць недарэчы. У той час як нейкай дадатковай крынiцы ў дадзеным выпадку проста не iснуе.

Мiж тым, мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат i вучэбны камбiнат аграсэрвiсу — па сутнасцi дзве «прафесiйныя» ўстановы раёна. Альтэрнатывай iм будзе хiба што навучанне ў Магiлёве. Аднак, заўважае Уладзiмiр Шандаў, туды паедзе далёка не кожны. I тым больш — так званыя «цяжкiя» падлеткi з вёскi.

Сяргей ГРЫБ,

Чавускi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
143 беспрацоўныя на 117 вакансiй. На першы погляд, цяперашняе становiшча на рынку працы Чавускага раёна назваць занадта напружаным цяжка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика