Паслугi ў сферы агратурызму вяскоўцы змогуць аказваць па заяўнаму прынцыпу без дзяржрэгiстрацыi
Фiзiчныя асобы, якiя пастаянна жывуць у сельскай мясцовасцi, змогуць афiцыйна займацца аказаннем паслуг у сферы агратурызму па заяўнаму прынцыпу без дзяржаўнай рэгiстрацыi з выплатай разавага гадавога збору. Такая норма змяшчаецца ва ўказе № 372 «Аб мерах па развiццю аграэкатурызму ў Рэспублiцы Беларусь», падпiсаным 2 чэрвеня кiраўнiком дзяржавы.
Дакумент накiраваны на стварэнне спрыяльных умоў для развiцця аграэкатурызму, паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасцi i ўдасканаленне сельскай iнфраструктуры. Рэалiзацыя ўказа будзе садзейнiчаць павелiчэнню занятасцi насельнiцтва ў сельскай мясцовасцi, павышэнню даходаў грамадзян, а як вынiк, i жыццёвага ўзроўню вяскоўцаў. Грашовыя сродкi ў памеры адной базавай велiчынi ў год, якiя выплачваюцца ўласнiкамi сядзiб, дадуць магчымасць мясцовым Саветам больш актыўна ўкараняць сацыяльныя стандарты ў рэгiёнах. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзiчныя асобы, якiя пастаянна жывуць у сельскай мясцовасцi, змогуць афiцыйна займацца аказаннем паслуг у сферы агратурызму па заяўнаму прынцыпу без д
|
|