21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Суд можа поўнасцю вызвалiць грамадзянiна ад выплаты судовых расходаў у даход дзяржавы

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпiсаў Указ № 359 «Аб парадку прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях у эканамiчнай сферы».

Гэтым нарматыўным актам кiраўнiка дзяржавы замацоўваецца магчымасць вызвалення ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь грамадзян, якiя не ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, ад выплаты дзяржаўнай пошлiны пры разглядзе грамадзянскiх спраў. Такiм чынам, суд або суддзя, зыходзячы з маёмаснага становiшча грамадзянiна, будзе мець права поўнасцю або часткова вызвалiць яго ад выплаты судовых расходаў у даход дзяржавы, а пракурор, якi мае права прынясення нагляднага пратэсту, — ад дзяржаўнай пошлiны пры падачы нагляднай скаргi.

Дакументам таксама вызначаны паўнамоцтвы дзяржаўных органаў па прыняццю некаторых рашэнняў у эканамiчнай сферы.

Так, з 1 чэрвеня стаўкi мытных пошлiн, за выключэннем зацверджаных прэзiдэнтам, будуць устанаўлiвацца (змяняцца) не кiраўнiком дзяржавы, а Саветам Мiнiстраў у мэтах выканання мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, у iншых выпадках — Саветам Мiнiстраў па ўзгадненню з прэзiдэнтам.

Перадача ўраду такiх паўнамоцтваў звязана з механiзмам унiфiкацыi тарыфнага рэгулявання ў рамках Саюзнай дзяржавы i Мытнага саюза i дасць магчымасць аператыўна змяняць мытны тарыф. За прэзiдэнтам захоўваецца права ўстанаўлiваць стаўкi мытных пошлiн у памеры 0 (нуль) працэнтаў.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПАВIНШАВАЎ НАРОДНУЮ АРТЫСТКУ БЕЛАРУСI ЛЮДМIЛУ БРЖАЗОЎСКУЮ З ЮБIЛЕЕМ

«Ваша творчасць з’яўляецца адным з найвышэйшых дасягненняў айчыннага балета. Выкананыя Вамi партыi ў спектаклях класiчнага i сучаснага рэпертуару ўвайшлi ў залаты фонд нацыянальнай культуры», — сказана ў вiншаваннi.

МIНIСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РАСII СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ УЗНАГАРОДЖАНЫ ОРДЭНАМ ДРУЖБЫ НАРОДАЎ

Мiнiстр замежных спраў Расiйскай Федэрацыi Сяргей Лаўроў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Гэтай узнагароды кiраўнiк расiйскага знешнепалiтычнага ведамства ўдастоены за значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносiнаў i супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй, а таксама ў будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы.

Адпаведны ўказ 2 чэрвеня падпiсаў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпiсаў Указ № 359 «Аб парадку прыняцця рашэнняў па асобных пытаннях у эканамiчнай сферы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика