21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога. Пры жаданнi... працаваць

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды

Канкурэнцыя тавараў, паслуг, тэхналогiй, працоўнай сiлы. Пераход Беларусi на рынкавую мадэль эканомiкi ў пачатку мiнулага дзесяцiгоддзя зрабiў рэалiяй такую з’яву як беспрацоўе. Так, сёння па яго ўзроўню наша краiна мае адзiн з лепшых паказчыкаў па СНД i Усходняй Еўропе. Тым не менш статыстыка сведчыць, што кожны год у службах занятасцi рэгiструюцца сотнi тысяч чалавек. А значыць, сама па сабе праблема застаецца па-ранейшаму актуальнай. Мiж тым, нялiшне ўзгадаць, што менавiта на гэтыя днi прыпадае дзве па-сапраўднаму значныя падзеi — 15-годдзе з часу заснавання дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва, а таксама зацвярджэнне Палатай прадстаўнiкоў i Саветам Рэспублiкi новага Закона «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Уласна кажучы, падобная акалiчнасць i стала нагодай для гутаркi з начальнiкам галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалаем КОХАНАВЫМ.

— Паводле апошнiх даных, узровень беспрацоўя ў Беларусi складае 1,6 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Чым можна патлумачыць такi невысокi, асаблiва адносна суседнiх краiн, паказчык?

— Першая i асноўная прычына — развiццё айчыннай эканомiкi. Менавiта гэта акалiчнасць прывяла да змяншэння маштабаў скарачэнняў, вымушанай няпоўнай занятасцi i адначасова — да павелiчэння колькасцi працоўных месцаў. У вынiку з 2004 года паказчык прыёму на работу пачаў перавышаць паказчык звальненняў. I, апроч таго, стала менш напружаным агульнае становiшча: калi яшчэ не так даўно на адну ўмоўную вакансiю ў нас прыпадала па чатыры, то зараз — па два беспрацоўныя.

Зрэшты, эканамiчны складальнiк — прычына не адзiная. Не менш важным фактарам стала актыўная палiтыка дзяржавы на рынку працы. Факт застаецца фактам: у цэлым за мiнулыя 15 гадоў у службах занятасцi было адзначана 3,9 млн зваротаў нашых грамадзян, прычым амаль 2,8 млн з iх атрымлiвалi статус беспрацоўнага. Аднак, нягледзячы на такiя значныя лiчбы, сiтуацыя не выйшла з-пад кантролю. Так, за гэты час з выкарыстаннем сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва ўдалося стварыць амаль 50 тыс. новых працоўных месцаў, 311 тыс. беспрацоўных былi накiраваны на прафесiйнае перанавучанне, падрыхтоўку цi павышэнне квалiфiкацыi, 1 млн 370 тыс. чалавек паўдзельнiчалi ў грамадскiх аплачваемых работах, а 2450 сем’яў (фактычна насельнiцтва невялiкага горада) пры нашай падтрымцы пераехала на новае месца работы i жыхарства. I, нарэшце, таксама адметны момант — амаль 16 тыс. чалавек атрымалi дапамогу i змаглi распачаць свой бiзнэс.

— Ганцавiчы, Паставы, Касцюковiчы, Рэчыца, Салiгорск. Усе гэтыя рэгiёны аб’ядноўвае адно — большы, у параўнаннi з «сярэднiм», узровень беспрацоўя. Як можна вырашыць гэту праблему?

— Варта заўважыць, што сумны «адрыў» праблемных рэгiёнаў ад сярэднiх паказчыкаў па краiне пачаў скарачацца. Але трэба пагадзiццца: пакуль лiквiдаваць дыферэнцыяцыю цалкам не ўдалося. Таму гэта прызнана цi не галоўнай задачай на будучыню. I тут ёсць два варыянты. Першы — прыцягненне iнвестыцый для развiцця мясцовай эканомiкi, аздараўленне ўжо iснуючых прадпрыемстваў i стварэнне цалкам новых вытворчасцяў. Другi ж не менш адметны шлях — падтрымка прадпрымальнiцкай iнiцыятывы «знiзу». Вельмi iстотныя моманты ў дадзеным выпадку — паступовае знiжэнне стаўкi рэфiнансавання Нацбанка i пашырэнне магчымасцяў мiкракрэдытавання. Аднак, на наш погляд, павiнна адыграць пэўную ролю i павелiчэнне памераў субсiдый на адкрыццё сваёй справы са сродкаў садзейнiчання занятасцi — прынамсi ўжо зараз такое павелiчэнне прадугледжваецца для раёнаў i канкрэтных населеных пунктаў, якiя з прычыны напружанага становiшча на рынку працы былi асобна ўключаны ў праграму занятасцi насельнiцтва.

— Таксама няпростая тэма — моладзь. Бо не сакрэт: кожны другi беспрацоўны ў краiне мае ўзрост ад 16 да 29 гадоў.

— На рынку працы моладзь — адна з традыцыйна найменш канкурэнтаздольных катэгорый. Прычым як з-за адсутнасцi запатрабаванага ў наймальнiкаў вопыту работы, так i з-за недастатковай прафесiйнай падрыхтоўкi. Таму мы свядома вызначылi прыярытэты i iмкнёмся накiроўваць маладых людзей, што рэгiструюцца ў службах занятасцi, не на неквалiфiкаваныя работы вартаўнiка, гардэробшчыка цi прыбiральшчыка, а найперш — на навучанне. Бо перакананы, што галоўнае — атрымаць спецыяльнасць. I што ў адваротным выпадку шанцы на ўладкаванне на больш-менш вартую вакансiю будуць фактычна роўныя нулю.

Далей. Каб маладыя людзi мелi патрэбны вопыт, мы пайшлi шляхам субсiдзiравання наймальнiкаў пры стварэннi вучнёўскiх месцаў. I яшчэ. Адным з поспехаў апошняга часу можна назваць аднаўленне сiстэмы прафарыентацыйнай работы. Хоць, нельга не прызнаць, што менавiта на «школьным» узроўнi зроблена далёка не ўсё. Да прыкладу, адной з адчувальных страт трэба лiчыць змяншэнне на працягу 1990-х гадоў колькасцi вучэбна-вытворчых камбiнатаў, якiя давалi прафесii i па сутнасцi забяспечвалi дадатковыя гарантыi пры працаўладкаваннi ў выпадку, калi выпускнiк 9-га цi 11-га класа не змог працягнуць навучанне.

— Чым вышэй узровень адукацыi — тым меншая верагоднасць патрапiць у беспрацоўныя. Наколькi «дакладным» з’яўляецца падобнае меркаванне?

— Высокi ўзровень адкуацыi — аргумент далёка не апошнi. Да прыкладу, сёння беспрацоўных эканамiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у нас удвая больш, чым з адукацыяй вышэйшай. Прычым аналагiчны малюнак атрымлiваецца i па не менш «праблемных» юрыстах.

Аднак сцвярджаць, што дыплом аб атрыманнi вышэйшай адукацыi дае стопрацэнтную гарантыю, усё ж не варта. На самай справе, у краiне няма вялiкiх праблем з працаўладкаваннем выпускнiкоў устаноў сельскагаспадарчага профiлю. Але гэтага нельга сказаць пра тых жа эканамiстаў, юрыстаў, настаўнiкаў. У параўнаннi з 1995 годам iх наборы ўзраслi ў некалькi разоў i ў тым лiку гэта стала прычынай вострага «дэфiцыту» вакансiй. Безумоўна, можна цалкам зразумець бацькоў, якiя iмкнуцца, каб iх дзецi паступалi менавiта ў ВНУ. Аднак пры гэтым нельга скiдваць з рахункаў кан’юнктуру рынку працы i не звяртаць увагу на высокую папулярнасць рабочых прафесiй. Бо ва ўсякiм разе лепш быць слесарам, чым беспрацоўным iнжынерам. Тым больш, што добры слесар будзе атрымлiваць нiяк не меншую зарплату.

— Захаваць рэгiстраванае беспрацоўе ў межах 1,5—2 працэнтаў, а ў будучым — выйсцi на 1-працэнтную адзнаку. На ваш погляд, цi рэальная гэта задача?

— Так. З аднаго боку, у вынiку дэмаграфiчных працэсаў ужо з наступнага года ў Беларусi павiнна распачацца паступовае скарачэнне колькасцi працоўных рэсурсаў. А з iншага, пры ўмове захавання прымальных цэн на iмпартныя палiўна-энергетычныя рэсурсы, мы станем сведкамi далейшага эканамiчнага росту i ажыўлення попыту на працоўную сiлу. Хоць трэба прызнаць, што павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi немагчыма без яе структурнай перабудовы. I ў дадзеным выпадку шмат чаго будзе залежаць ужо ад самiх людзей — ад iх здольнасцi пры неабходнасцi змянiць месца работы цi нават спецыяльнасць.

— Разгалiнаваная iнфраструктура, сучаснае абсталяванне, квалiфiкаваныя спецыялiсты — усё гэта служба занятасцi зараз. Што далей?

— Далей будзе зроблена стаўка на аўтаматызацыю, iнакш кажучы, на ўключэнне ўсiх рэгiянальных цэнтраў занятасцi насельнiцтва ў адзiную камп’ютарную сетку. Яна дазволiць прадастаўляць у электронным варыянце (i ў тым лiку — праз Iнтэрнэт) поўную i аператыўную iнфармацыю аб умовах рэгiстрацыi, правах i абавязках беспрацоўных, магчымасцях навучання i перанавучання, а таксама дасць магчымасць усiм жадаючым атрымлiваць звесткi аб наяўнасцi вакансiй у цэлым па краiне — з «раскладкай» па асобных раёнах i гарадах. Дарэчы, чакаецца, што ўжо сёлета да адзiнай сеткi павiнны падключацца дзве вобласцi — Брэсцкая i Гродзенская. А з 2008 года аўтаматызаваная сiстэма будзе працаваць па ўсёй Беларусi.

— Тэма, абмiнуць якую проста немагчыма. Лiтаральна ў маi абедзве палаты парламента адобрылi новы закон аб занятасцi насельнiцтва. У чым яго асаблiвасцi?

— Новы Закон «Аб занятасцi насельнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь» дае фармулёўку самога паняцця «беспрацоўны» згодна з падыходамi Мiжнароднай арганiзацыi працы, вызначае, што адносiцца да катэгорыi занятага насельнiцтва, удакладняе парадак рэгiстрацыi, пашырае правы грамадзян на атрыманне кансультацый, навучанне, працаўладкаванне за мяжой. Пры гэтым тут жа замацоўваецца шэраг новаўвядзенняў.

Да прыкладу, закон прадугледжвае, што па прапанове прафсаюзаў можа быць прыпынена на тэрмiн да 6 месяцаў масавае вызваленне работнiкаў цi «растэрмiноўка» такога вызвалення па часе з кампенсацыяй наймальнiку магчымых у падобнай сiтуацыi страт. Па-другое, перагледжаны ўмовы для датэрмiновага выхаду на пенсiю беспрацоўных — па рашэнню органаў па занятасцi такое права будзе прадастаўляцца толькi ў выпадку, калi чалавеку ў перадпенсiйным узросце на самай справе немагчыма прапанаваць вакансiю. Па-трэцяе, новы закон дае магчымасць арганiзацыi прафесiйнага навучання зняволеных ужо падчас адбывання пакарання ў спецустановах — гэта павiнна паспрыяць больш хуткай iнтэграцыi такiх асоб у грамадства. I, у чацвёртых, зменены парадак зняцця беспрацоўных з улiку i спынення выплаты iм дапамог. У прыватнасцi, будзе скасоўвацца рэгiстрацыя чалавека, якi двойчы адмовiўся ад перанавучання цi ад работы, якая адпавядае яго стану здароўя, квалiфiкацыi, ранейшай пасадзе, стажу, вопыту i на якую можна дабiрацца без «транспартных» перашкод. Прычым такая ж мера павiнна ўжывацца i да грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку больш чым 36 месяцаў. А логiка ў апошнiм выпадку простая. 3 гады — вельмi працяглы час. I на працягу яго чалавек можа вырашыць свой лёс, тым больш, што ў гэтым яму зноў-такi будзе прапанавана дзяржаўная падтрымка.

— Мiж тым, цi не падаецца вам, што некаторыя з новаўвядзенняў стануць занадта жорсткiмi?

— У нечым гэта сапраўды так. Разам з тым варта заўважыць, што шляхам увядзення больш жорсткiх умоў сацыяльнай падтрымкi беспрацоўных зараз iдзе большасць краiн свету — як паказвае практыка, такi падыход з’яўляецца лепшым стымулам для працаўладкавання. I, апроч таго, не будзем забываць на галоўнае — дзяржава можа i павiнна дапамагаць усiм, хто шукае сабе месца. Аднак, на нашу думку, агульнае «правiла» не павiнна распаўсюджвацца на асоб, якiя маюць на мэце знаходзiцца ў статусе беспрацоўнага ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў.

Гутарыў Сяргей ГРЫБ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канкурэнцыя тавараў, паслуг, тэхналогiй, працоўнай сiлы. Пераход Беларусi на рынкавую мадэль эканомiкi ў пачатку мiнулага дзесяцiгоддзя зрабiў рэалiяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика