21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Артэрыяльная гiпертэнзiя — першы крок у бездань

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Як паведамлялася раней, акцыя пад дэвiзам «Нармальны цiск — норма жыцця» пройдзе ў беларускай сталiцы з 7 па 9 чэрвеня. У гэтыя днi ў 54 аптэках «БелФармацыя», на станцыях метро «Iнстытут культуры», «Парк Чэлюскiнцаў», «Каменная Горка», «Партызанская», а таксама ў буйных гандлёвых цэнтрах (ГУМ, ЦУМ, унiвермагах «Кiрмаш», «Беларусь», гандлёвы дом «На Нямiзе») любы жыхар цi госць сталiцы зможа памерыць свой артэрыяльны цiск.

На сёння хваробы сiстэмы кровазвароту займаюць верхнiя радкi сярод прычын смяротнасцi i iнвалiднасцi насельнiцтва Беларусi, а павышаны артэрыяльны цiск (артэрыяльная гiпертэнзiя) з’яўляецца адным з вядучых фактараў рызыкi развiцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Паводле афiцыйнай статыстыкi, летась захворваемасць дарослага насельнiцтва на артэрыяльную гiпертэнзiю склала 1487,9 выпадка на кожныя 10 тысяч дарослага насельнiцтва — гэта прыкладна 15—17 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Аднак, як сведчаць даныя сусветных эпiдэмiялагiчных назiранняў, рэальная распаўсюджанасць артэрыяльнай гiпертэнзii значна большая i дасягае 35—50 працэнтаў. Такая рознiца ў лiчбах тлумачыцца тымi абставiнамi, што прыкладна ў палове выпадкаў артэрыяльная гiпертэнзiя працякае абсалютна бессiмптомна. У чалавека не балiць нi сэрца, нi галава, аднак у яго арганiзме ўжо запушчаны «механiзм разбурэння». Сталiчныя медыкi якраз i паспрабуюць прыцягнуць увагу мiнчан да свайго артэрыяльнага цiску.

Усе, хто наведае з 7 па 9 чэрвеня iмправiзаваныя кансультацыйныя пункты, атрымаюць зялёныя цi ружовыя талоны ўдзельнiкаў акцыi. Зялёны талон — гэта так званы «талон здароўя». А вось ружовы талон сiгналiзуе аб тым, што артэрыяльны цiск патрабуе пастаяннага кантролю, у тым лiку i медыкаментознага. Калi ў ходзе праведзенага анкетавання высветлiцца, што ўдзельнiк акцыi ўпершыню даведаўся пра свой павышаны цiск, ён атрымае накiраванне ў гарадскi кардыядыспансэр. А тыя, у каго артэрыяльны цiск «скача» пастаянна, будуць праiнструктаваныя па пытаннях правiльнага харчавання, ладу жыцця, дзейнасцi «Школ для хворых артэрыяльнай гiпертэнзiяй», i змогуць па «зялёнаму калiдору» (без папярэдняга запiсу, мiнуючы талонную сiстэму) наведаць у палiклiнiках патрэбных спецыялiстаў.

Плануецца, што пазней акцыя «Нармальны цiск — норма жыцця» перамесцiцца са сталiцы ў iншыя рэгiёны Беларусi. Як паведамiла галоўны тэрапеўт Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Жылевiч, на прафiлактыку i ранняе выяўленне фактараў рызыкi развiцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў будзе накiравана таксама i ўсеагульная дыспансэрызацыя дарослага насельнiцтва, да якой сёння рыхтуюцца ў галоўным медыцынскiм ведамстве краiны. Падчас дыспансэрызацыi ва ўсiх будзе вымярацца ўзровень халестэрыну, якi дае магчымасць вызначыць ступень рызыкi развiцця захворванняў сiстэмы кровазвароту на блiжэйшыя 10 гадоў. Вопыт такiх краiн, як Фiнляндыя, ЗША, Японiя, Канада па знiжэнню смяротнасцi ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў пацвярджае высокую эфектыўнасць прафiлактычных праграм, асаблiва ў дачыненнi да артэрыяльнай гiпертэнзii. Так, у Злучаных Штатах Амерыкi ажыццяўленне 20-гадовай нацыянальнай праграмы па барацьбе з артэрыяльнай гiпертэнзiяй прывяло да знiжэння на 56 працэнтаў смяротнасцi насельнiцтва ад парушэнняў мазгавога кровазвароту i на 40 працэнтаў — ад iшэмiчнай хваробы сэрца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамлялася раней, акцыя пад дэвiзам «Нармальны цiск — норма жыцця» пройдзе ў беларускай сталiцы з 7 па 9 чэрвеня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика