21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самую гуманную арганiзацыю папоўняць журналiсты?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Беларускаму Чырвонаму Крыжу — грамадскай недзяржаўнай арганiзацыi, крынiцай фiнансавання якой з’яўляюцца добраахвотныя ахвяраваннi, — 85 гадоў. З гэтай нагоды ад iмя мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра Русакевiча першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч уручыла старшынi Беларускага Чырвонага Крыжа Людмiле Пастаялка вiншавальнае прывiтанне.

Зараз членамi самай аўтарытэтнай арганiзацыi ў галiне аховы здароўя з’яўляецца прыкладна 1 мiльён беларусаў, але ў блiжэйшай будучынi людзей з актыўнай дабрачыннай пазiцыяй павiнна стаць больш. Калi «пярвiчкi» Чырвонага Крыжа ёсць у навучальных установах, на прадпрыемствах розных формаў уласнасцi, то чаму б iм не з’явiцца, напрыклад, у Савеце Мiнiстраў, Адмiнiстрацыi прэзiдэнта, Акадэмii навук, iншых значных дзяржаўных структурах i арганiзацыях, а таксама ў сродках масавай iнфармацыi? Такую думку агучыла Людмiла Пастаялка i падтрымала ў дачыненнi да СМI Лiлiя Ананiч.

Паводле слоў старшынi Беларускага Чырвонага Крыжа Людмiлы Пастаялка, «гуманiтарныя прынцыпы павiнны ўвайсцi ў нашы сэрца i душу». Разлiчваць толькi на мiжнароднае спонсарства сёння немагчыма, паколькi скiравана яно пераважна на падрыхтоўку спецыялiстаў у гуманiтарнай галiне. Мяркуецца, што далей канкрэтнай краiне застаецца самастойна выпрацаваць стратэгiю дзеянняў i адшукаць магчымасцi фiнансавання.

Зараз Беларускi Чырвоны Крыж рэалiзуе, напрыклад, Чарнобыльскую праграму гуманiтарнай дапамогi i рэабiлiтацыi. У забруджаных раёнах аказваецца медыцынская i псiхалагiчная падтрымка, з дапамогай перасоўных дыягнастычных лабараторый наладжана абследаванне насельнiцтва, а дзецi, хворыя на рак шчытападобнай залозы, атрымлiваюць неабходныя медыкаменты. Дарэчы, iрландскi ўрад вылучыў 500 тысяч еўра для працягу падобнай работы ў блiжэйшыя тры гады.

Чырвоны Крыж — гэта i медыка-сацыяльная дапамога адзiнокiм састарэлым грамадзянам на даму, i фармiраванне прадуктовых, гiгiенiчных набораў для шматдзетных, маламаёмных сем’яў, i дапамога пацярпелым падчас стыхiйных бедстваў, бежанцам, ахвярам гандлю людзьмi i iншае.

У Беларусi толькi звыш 30 тысяч чалавек маюць патрэбу проста ў штодзённым доглядзе. На думку Людмiлы Пастаялка, Дамоў мiласэрнасцi павiнна быць больш, паколькi ў дадзеным выпадку гаворка iдзе аб пастаянным, дасканалым доглядзе, што нерэальна забяспечыць у межах звычайных сацыяльных службаў. Бездапаможныя перад старасцю, адзiнотай, беднасцю, хваробамi людзi маюць патрэбу ў падтрымцы i спачуваннi больш моцнай часткi грамадства. На гэта патрэбны вялiкiя сiлы i грошы. Менавiта таму Беларускi Чырвоны Крыж з’яўляецца адной з самых масавых гуманных арганiзацый, шэрагi якой няспынна растуць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускаму Чырвонаму Крыжу — грамадскай недзяржаўнай арганiзацыi, крынiцай фiнансавання якой з’яўляюцца добраахвотныя ахвяраваннi, — 85 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика