Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адукацыi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 мая 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 мая 2006 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Аб адукацыi» ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 10: частку адзiнаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «У дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка квалiфiкаваных рабочых (служачых) i спецыялiстаў на аснове дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы, iстотныя ўмовы i парадак заключэння якiх вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.»; частку дванаццатую пасля слова «якiя навучаюцца» дапоўнiць словамi «у дзённай форме атрымання адукацыi»; дапоўнiць артыкул часткамi трынаццатай—пятнаццатай наступнага зместу: «Выпускнiкi ўстаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i накiраваны на работу па размеркаванню, лiчацца маладымi рабочымi (служачымi), маладымi спецыялiстамi i абавязаны адпрацаваць па размеркаванню адзiн год — пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, два гады — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. Указаны тэрмiн работы вылiчваецца з дня заключэння працоўнага дагавора памiж маладым рабочым (служачым), маладым спецыялiстам i наймальнiкам. Малады рабочы (служачы), малады спецыялiст, якi не адпрацаваў тэрмiн работы па размеркаванню, прадугледжаны часткай трынаццатай гэтага артыкула, абавязаны кампенсаваць сродкi, затрачаныя на iх падрыхтоўку з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт. Парадак i ўмовы кампенсавання сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, а таксама падставы для вызвалення ад кампенсавання ўказаных сродкаў устанаўлiваюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.». 2. У артыкуле 46: з часткi першай слова «дзяржаўным» выключыць; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Кiраўнiцтва ўстановай адукацыi ажыццяўляе кiраўнiк, якi назначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.»; частку трэцюю выключыць. Артыкул 2. Пункт 2 артыкула 26 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года «Аб прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 76, 2/965) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «2. Кiраўнiцтва ўстановай, якая забяспечвае атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, ажыццяўляе кiраўнiк, якi назначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.». Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона: забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 12 чэрвеня 2006 года, г. Мiнск. № 123—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адукацыi
|
|