Беларусь зацiкаўлена ў развiццi знешнепалiтычнага i ваеннага складальнiка АДКБ
Аб гэтым было заяўлена беларускай дэлегацыяй на першай сустрэчы кiраўнiкоў адмiнiстрацый прэзiдэнтаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС i АДКБ, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Дэлегацыю Беларусi ўзначалiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас.
Як паведамiлi БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, дэлегацыя нашай краiны звярнула ўвагу ўдзельнiкаў мерапрыемства на iнiцыятывы кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi па ўдасканаленню стратэгii i тактыкi развiцця ЕўрАзЭС. У першую чаргу гэта датычыцца завяршэння афармлення Мытнага саюза як важнейшага элемента Супольнiцтва, фармiравання Транспартнага саюза i агульнай энергетычнай прасторы. Кiраўнiкi адмiнiстрацый прэзiдэнтаў абмеркавалi шырокае кола пытанняў дзейнасцi ЕўрАзЭС i АДКБ. Асаблiвая ўвага была ўдзелена ўзгадненню пазiцый дзяржаў-удзельнiц напярэдаднi самiтаў ЕўрАзЭС i АДКБ, якiя адбудуцца 23 чэрвеня гэтага года ў Мiнску пад старшынствам Рэспублiкi Беларусь. У час вiзiту ў Санкт-Пецярбург Генадзь Нявыглас прыняў удзел у цырымонii адкрыцця дзесятага Пецярбургскага мiжнароднага эканамiчнага форуму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена беларускай дэлегацыяй на першай сустрэчы кiраўнiкоў адмiнiстрацый прэзiдэнтаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС i АДКБ, якая прайшла ў
|
|