21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканальвання парадку выканання пакаранняў i iншых мераў крымiнальнай адказнасцi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 мая 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922, № 83, 2/974; 2005 г. № 121, 2/1137) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 49:

з часткi 1 словы «у свабодны ад асноўнай працы цi вучобы час» выключыць;

частку 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Грамадскiя работы ўстанаўлiваюцца на тэрмiн ад шасцiдзесяцi да дзвюхсот сарака гадзiн. Асуджанымi, якiя навучаюцца ва ўстановах адукацыi цi маюць пастаяннае месца працы, грамадскiя работы адбываюцца не больш за чатыры гадзiны ў дзень у свабодны ад вучобы цi асноўнай працы час. Асуджанымi, якiя не навучаюцца ва ўстановах адукацыi i не маюць пастаяннага месца працы, грамадскiя работы з iх згоды могуць адбывацца звыш чатырох, але не больш за восем гадзiн у дзень.».

2. У частцы 4 артыкула 51:

першы сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Пры назначэннi пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады цi займацца пэўнай дзейнасцю ў якасцi асноўнага пакарання, дадатковага пакарання да папраўчых работ, абмежаванню па ваеннай службе, пры адтэрмiноўцы выканання пакарання i ўмоўным непрымяненнi пакарання, калi выкананне дадатковага пакарання не адтэрмiнавана, тэрмiн выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады цi займацца пэўнай дзейнасцю вылiчваецца з дня ўступлення прыгавору ў законную сiлу»;

другi сказ пасля слоў «абмежаванню волi» дапоўнiць словамi «, накiраванню ў дысцыплiнарную вайсковую часць».

3. Частку 3 артыкула 52 дапоўнiць пунктам 8 наступнага зместу:

«8) хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-iнфiцыраваным, хворым на СНIД, якiя не маюць пастаяннага месца працы.».

4. Артыкул 55 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 55. Абмежаванне волi

1. Абмежаванне волi заключаецца ў накладаннi на асуджанага абавязкаў, якiя абмяжоўваюць яго волю, i знаходжаннi яго ва ўмовах ажыццяўлення за iм нагляду органамi i ўстановамi, якiя распараджаюцца выкананнем пакарання.

2. Абмежаванне волi ўстанаўлiваецца на тэрмiн ад шасцi месяцаў да пяцi гадоў.

3. Пакаранне ў выглядзе абмежавання волi назначаецца з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З улiкам асобы вiнаватага, характару i ступенi грамадскай бяспекi ўчыненага злачынства, наяўнасцi ў яго пастаяннага месца жыхарства суд можа прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

4. Абмежаванне волi не можа быць назначана:

1) ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы;

2) замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства, якiя не пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

5. Абмежаванне волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу не можа быць назначана:

1) асобам, якiя не дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору.

2) жанчынам ва ўзросце звыш пяцiдзесяцi пяцi гадоў i мужчынам ва ўзросце звыш шасцiдзесяцi гадоў;

3) цяжарным жанчынам;

4) жанчынам i адзiнокiм мужчынам, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да чатырнаццацi гадоў цi дзяцей-iнвалiдаў;

5) iнвалiдам;

6) асобам, якiм назначаны прымусовыя меры бяспекi i лячэння, хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-iнфiцыраваным, хворым на СНIД цi тым, хто не прайшоў поўнага курса лячэння венерычнага захворвання.

6. Асуджаныя да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, асуджаныя да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, за выключэннем асоб, якiя пералiчаны ў частцы 5 гэтага артыкула цi якiя навучаюцца ва ўстановах адукацыi на вочнай (дзённай) форме навучання, прыцягваюцца да працы ў абавязковым парадку органамi i ўстановамi, якiя распараджаюцца выкананнем пакарання.

7. У выпадку ўзнiкнення абставiнаў, прадугледжаных часткай 5 гэтага артыкула, у перыяд адбывання асуджанымi пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу суд па прадстаўленню ўстановы, на якую ўскладзена выкананне пакарання, прымае рашэнне аб пераводзе асуджанага для далейшага адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу цi вызваляе асуджанага ад далейшага адбывання пакарання.».

5. У артыкуле 57:

частку 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Паўналетнiм асобам адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi назначаецца ў папраўчых калонiях ва ўмовах пасялення, папраўчых калонiях ва ўмовах агульнага, узмоцненага, строгага цi асобага рэжымаў або ў турме.»;

у пункце 1 часткi 4 i пункце 1 часткi 5 словы «калонiях-пасяленнях для асоб, якiя ўчынiлi злачынствы па неасцярожнасцi» замянiць словамi «калонiях ва ўмовах пасялення»;

пункты 2—5 часткi 4, пункты 2 i 3 часткi 5, пункты 1 i 2 часткi 6 пасля слова «калонiях» дапоўнiць словамi «ва ўмовах».

6. У артыкуле 91:

частку 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Пры замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем яно назначаецца ў межах тэрмiнаў, устаноўленых законам для гэтага вiду пакарання, i не павiнна перавышаць неадбытага тэрмiну замяняльнага пакарання. Пры замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем аднаму дню замяняльнага пакарання адпавядае адзiн дзень больш мяккага пакарання, а пры назначэннi ў якасцi больш мяккага пакарання грамадскiх работ сямi дням замяняльнага пакарання адпавядае дванаццаць гадзiн грамадскiх работ.»;

у частцы 5 словы «зыходзячы з фактычна адбытага тэрмiну больш мяккага пакарання» замянiць словамi «зыходзячы з назначанага прыгаворам суда тэрмiну пакарання з улiкам яго скарачэння ў адпаведнасцi з актамi амнiстыi, памiлавання».

7. Пункт 51 артыкула 109 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«51) абмежаванне волi;».

8. У артыкуле 110:

словы «у вольны ад вучобы цi асноўнай працы час» выключыць;

дапоўнiць артыкул трэцiм сказам наступнага зместу: «Асуджанымi, якiя навучаюцца ва ўстановах адукацыi цi маюць пастаяннае месца працы, грамадскiя работы адбываюцца ў вольны ад вучобы цi асноўнай працы час.».

9. Артыкул 1141 выкласцi ў наступнай рэадкцыi:

«Артыкул 1141. Абмежаванне волi

Абмежаванне волi назначаецца асобе, якая ўчынiла злачынства ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, на тэрмiн ад шасцi месяцаў да трох гадоў. Асобе, якая не дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору, абмежаванне волi назначаецца без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а асобе, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту да дня вынясення прыгавору, — з накiраваннем цi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

10. Частку 4 артыкула 115 пасля слова «калонii» дапоўнiць словамi «ва ўмовах».

11. Частку 1 артыкула 119 пасля слова «арышту» дапоўнiць словамi «, абмежаванню волi».

12. У артыкуле 120:

частку 1 пасля слова «арышту» дапоўнiць словамi «, абмежаванню волi»;

дапоўнiць артыкул часткай 31 наступнага зместу:

«31. Пры замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем яно назначаецца ў межах тэрмiнаў, устаноўленых законам для гэтага вiду пакарання, i не павiнна перавышаць неадбытага тэрмiну замяняльнага пакарання. Пры замене неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем аднаму дню замяняльнага пакарання адпавядае адзiн дзень больш мяккага пакарання, а пры назначэннi ў якасцi больш мяккага пакарання грамадскiх работ сямi дням замяняльнага пакарання адпавядаюць шэсць гадзiн грамадскiх работ».;

частку 4 дапоўнiць словамi «, зыходзячы з назначанага прыгаворам суда тэрмiну пакарання з улiкам яго скарачэння ў адпаведнасцi з актамi амнiстыi, памiлавання».

Артыкул 2. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71, № 47, 2/152; 2003 г. № 8, 2/922) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Пункт 10 часткi 1 артыкула 352 пасля слоў «вiду i» дапоўнiць словамi «ва ўмовах якога».

2. У пункце 4 часткi 1 артыкула 361 словы «вiд i рэжым папраўчай установы, у якой павiнен адбываць пакаранне асуджаны да пазбаўлення волi» замянiць словамi «вiд папраўчай установы, у якой павiнен адбываць пакаранне асуджаны да пазбаўлення волi, i ўмовы рэжыму».

3. Частку 2 артыкула 402 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Вызваленне ад пакарання ў сувязi з хваробай, умоўна-датэрмiновае вызваленне ад пакарання, замена неадбытай часткi пакарання больш мяккiм пакараннем, перавод асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, перавод з адной папраўчай калонii цi выхаваўчай калонii ў iншую папраўчую калонiю iншага вiду, з папраўчай калонii ў турму i з турмы ў папраўчую калонiю дазваляюцца пастановай раённага (гарадскога) суда па месцы адбывання пакарання асуджаным незалежна ад таго, якiм судом быў вынесены прыгавор цi пастанова».

4. У частцы 3 артыкула 4022:

словы «аб накiраваннi для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi» замянiць словамi «аб пераводзе асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

слова «рэжыму» выключыць.

Артыкул 3. Унесцi ў Крымiнальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140; 2003 г., № 8, 2/922; 2004 г., № 72, 2/1022) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У частцы 2 артыкула 9 словы «цi працы» замянiць словамi «, працы цi вучобы».

2. У частцы 4 артыкула 13 словы, «якiя з’яўляюцца непрацоўнымi днямi» замянiць словамi «устаноўленых i аб’яўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi».

3. У артыкуле 14:

частку 1 пасля слова «работ» дапоўнiць словамi «i абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 3 пасля слова «жыхарства» дапоўнiць словамi «цi працы»;

частку 5 пасля слоў «абмежавання волi» дапоўнiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

4. У частцы 5 артыкула 16 словы «цi ВIЧ-iнфiцыраваных,» замянiць словамi «ВIЧ-iнфiцыраваных, хворых на СНIД».

5. У артыкуле 18:

частку 1 пасля слоў «абмежавання волi» дапоўнiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 2 пасля слоў «ваеннай службе,» дапоўнiць словамi «абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

частку 4 дапоўнiць пунктам 21 наступнага зместу:

«21) пераводу асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адб ывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;».

6. Частка 1 артыкула 24 пасля слова «унутранага» дапоўнiць словам «працоўнага».

7. У частцы 2 артыкула 25:

у першым сказе словы «на асноўнай працы цi вучобе» замянiць словамi «на вучобе цi асноўнай працы»;

пасля першага сказа дапоўнiць частку другiм сказам наступнага зместу: «Асуджанымi, якiя не навучаюцца ва ўстановых адукацыi i не маюць пастаяннага месца працы, грамадскiя работы з iх згоды могуць адбывацца звыш чатырох, але не больш за восем гадзiн у дзень».

8. У артыкуле 31:

з часткi 1 словы «, а таксама ў якасцi дадатковага пакарання да папраўчых работ» выключыць;

дапоўнiць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Выкананне гэтага пакарання, назначанага ў якасцi дадатковага да пакарання ў выглядзе папраўчых работ, ажыццяўляецца крымiнальна-выканаўчымi iнспекцыямi па месцы працы асуджанага.»;

у частцы 2 словы «установай, якая выконвае» замянiць словамi «органамi i ўстановамi, якiя выконваюць».

9. У частцы 1 артыкула 34 словы», не звязанаму з абмежаваннем цi пазбаўленнем волi» замянiць словамi «у выглядзе папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе».

10. У частцы 4 артыкула 37 словы «у двухтыднёвы тэрмiн» замянiць словамi « на працягу пятнаццацi дзён», словы «, калi яна адпавядае яго спецыяльнасцi» замянiць словамi «цi павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi».

11. У частцы 4 артыкула 38 слова «пераквалiфiкацыi» замянiць словамi «павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi».

12. У артыкуле 43:

у частцы 1:

пункт 1 пасля слоў «яму працы» дапоўнiць словамi «цi павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi»;

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3) прагул (у тым лiку адсутнасць на працы больш за тры гадзiны на працягу працоўнага дня) без уважлiвых прычын;»;

дапоўнiць частку пунктамi 4 i 5 наступнага зместу:

«4) з’яўленне на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага цi таксiчнага ап’янення, а таксама распiццё спiртных напояў, ужывання наркатычных цi таксiчных сродкаў на рабочым месцы i ў рабочы час;

5) спыненне працоўнага дагавора па ўзгадненню бакоў цi пра ўласнаму жаданню без дазволу крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi.»;

дапоўнiць артыкул часткай 31 наступнага зместу:

«31. Асуджаны лiчыцца не маючым спагнанняў, калi на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

13. У артыкуле 44:

часткi 1 i 2 пасля слова «волi» дапоўнiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

дапоўнiць артыкул часткай 21 наступнага зместу:

«21. Асуджаныя да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу адбываюць пакаранне па месцы пастаяннага жыхарства.».

14. Артыкул 45 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 45. Накiраванне асуджаных да абмежавання волi да месца адбывання пакарання i прыцягненне да адбывання пакарання.

1. Асуджаныя да абмежавання волi з накiраваннем цi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, асуджаныя, пераведзеныя з папраўчых устаноў адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама асуджаныя, якiм неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волi з накiраваннем цi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накiроўваюцца да месца адбывання пакарання самастойна за кошт дзяржавы. З улiкам асобы асуджанага да абмежавання волi з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, месца размяшчэння папраўчай установы адкрытага тыпу асуджаны можа быць дастаўлены ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу пад канвоем цi ў суправаджэннi. Асуджаныя, якiм неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волi, вызваляюцца з папраўчых устаноў у дзень паступлення з суда адпаведных дакументаў, а пры дастаўленнi пад канвоем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу вызваляюцца з-пад аховы з моманту прыбыцця ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

2. Крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя на падставе прыгавору суда ўручае прадпiсанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адмiнiстрацыя папраўчай установы на падставе пастановы суда ўручае прадпiсанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным, якiм абмежаванне волi з накiраваннем цi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу назначана ў парадку замены неадбытай часткi пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi больш мяккiм пакараннем. Адмiнiстрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу на падставе пастановы суда ўручае прадпiсанне аб выездзе да месца адбывання пакарання асуджаным, пераведзеным з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Асуджаны абавязаны выехаць да месца адбывання пакарання згодна з устаноўленым прадпiсаннем маршруту ў дзень атрымання прадпiсання папраўчай установы i не пазней трох сутак з дня атрымання прадпiсання крымiнальна-папраўчай iнспекцыi. Асуджаны абавязаны прыбыць да месца адбывання пакарання на працягу тэрмiну, указанага ў прадпiсаннi.

3. Асуджаныя да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прыцягваюцца да адбывання пакарання крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй не пазней дзесяцiдзённага тэрмiну з дня паступлення ў крымiнальна-выканаўчую iнспекцыю копii прыгавору i пiсьмовага распараджэння суда аб выкананнi прыгавору. Такiя асуджаныя абавязаны з’явiцца па выклiку крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi для пастаноўкi на ўлiк i атрымання пiсьмовага паведамлення аб парадку i ўмовах адбывання пакарання.

4. Пры ўхiленнi асуджанага ад атрымання прадпiсання аб выездзе да месца адбывання пакарання цi пры нявыездзе ва ўстаноўлены тэрмiн да месца адбывання пакарання асуджаны затрымлiваецца органам унутраных спраў з санкцыi пракурора на тэрмiн да пятнаццацi сутак для ўстанаўлення прычын нез’яўлення ў крымiнальна-выканаўчую iнспекцыю цi нявыезду да месца адбывання пакарання.

5. У выпадку ўхiлення асуджанага да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ад атрымання прадпiсання аб выездзе да месца адбывання пакарання цi нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлiвых прычын орган унутраных спраў можа накiраваць асуджанага да месца адбывання пакарання пад канвоем або ў суправаджэннi.

6. У выпадку нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлiвых прычын асуджанага, якому неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волi з накiраваннем або без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, або ў выпадку ўхiлення ад атрымання прадпiсання цi нявыезду да месца адбывання пакарання без уважлiвых прычын асуджанага, якi пераведзены з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, адмiнiстрацыя папраўчай установы накiроўвае ў суд матэрыялы для адмены замены неадбытай часткi пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi пакараннем у выглядзе абмежавання волi з накiраваннем або без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу цi пераводу з папраўчай установы адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

15. У артыкуле 46:

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Тэрмiн пакарання ў выглядзе абмежавання волi вылiчваецца з дня пастаноўкi:

1) асуджанага да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — на ўлiк у папраўчай установе адкрытага тыпу;

2) асуджанага да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — на ўлiк у крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi.»;

частку 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. У тэрмiн пакарання не залiчваецца час самавольнай адсутнасцi асуджанага на працы цi па месцы адбывання пакарання звыш адных сутак, а таксама час звыш дазволенага тэрмiну выезду, за выключэннем перыяду хваробы.»;

у частцы 4 словы «у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» замянiць словамi «да месца адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi.».

16. У артыкуле 47:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 47. Парадак выканання пакарання ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

абзац першы часткi 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Асуджаныя, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, знаходзяцца пад наглядам i абавязаны:»;

часткi 8 i 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«8. Асуджаным, якiя не парушаюць Правiлы ўнутранага распарадку папраўчай установы адкрытага тыпу i маюць сям’ю, па пастанове начальнiка папраўчай установы адкрытага тыпу можа быць дазволена пражыванне з сям’ёй у жылым памяшканнi, якое належыць iм на праве ўласнасцi цi якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання. Гэтыя асуджаныя абавязаны з’яўляцца ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для рэгiстрацыi. Перыядычнасць рэгiстрацыi ўстанаўлiваецца пастановай начальнiка папраўчай установы адкрытага тыпу. Асуджаныя, якiя пражываюць у жылым памяшканнi, якое належыць iм на праве ўласнасцi цi якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання, абавязаны ў вольны ад працы (вучобы) час пастаянна знаходзiцца ў сваiм жыллi цi на прысядзiбнай тэрыторыi, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, якая вызначана адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу, а з дзевятнаццацi да шасцi гадзiн — толькi ў сваiм жыллi. Калi рэжым працоўнага часу цi расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзiцца ва ўказаны час у сваiм жыллi, адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу ўстанаўлiваецца iншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваiм жыллi. Час выхаду асуджанага за межы адлегласцi ад жылля, якi вызначаны адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу, на працу (вучобу) устанаўлiваецца адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу на аснове рэжыму працоўнага часу цi раскладу заняткаў i часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласцi для наведвання арганiзацый аховы здароўя, сувязi, гандлю, бытавога абслугоўвання i iншых арганiзацый дапускаецца толькi ў межах населенага пункта да дзвюх гадзiн у дзень у час, устаноўлены адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу. Асуджаным забараняецца наведванне месцаў правядзення спартыўных i iншых вiдовiшчных мерапрыемстваў, iгральных устаноў, а таксама гандлёвых аб’ектаў, дзе ажыццяўляецца распiццё алкагольных напояў, жылля iншых асоб.

9. Асуджаным можа быць дазволена завочнае навучанне ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыi.».

17. У артыкуле 48:

назву артыкула дапоўнiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

у частцы 1 словы «у папраўчых установах адкрытага тыпу» замянiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

18. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 481 наступнага зместу:

«Артыкул 481. Парадак выканання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

1. Пры ажыццяўленнi кантролю за выкананнем асуджанымi да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку i ўмоў адбывання пакарання супрацоўнiкi крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi i ўпаўнаважаныя супрацоўнiкi iншых службаў органаў унутраных спраў маюць права:

1) патрабаваць звесткi аб працоўнай дзейнасцi асуджанага i аб выкананнi iм працоўнай дысцыплiны ад адмiнiстрацыi арганiзацыi, дзе працуе асуджаны, а таксама звесткi аб наведваннi заняткаў i паводзiнах асуджанага — ад адмiнiстрацыi ўстановы адукацыi, дзе навучаецца асуджаны;

2) выклiкаць асуджанага для правядзення гутарак, выхаваўчых мерапрыемстваў i патрабаваць ад яго пiсьмовыя тлумачэннi па пытаннях, звязаных з адбываннем пакарання;

3) уваходзiць у любы час сутак у жыллё асуджанага;

4) наведваць асуджанага па месцы яго працы (вучобы);

5) дастаўляць асуджанага ў арганiзацыi аховы здароўя для правядзення медыцынскага агляду для ўстанаўлення стану алкагольнага цi iншага ап’янення;

6) затрымлiваць асуджанага ў выпадку парушэння iм парадку i ўмоў адбывання пакарання ў адпаведнасцi з часткай 3 артыкула 57 гэтага Кодэкса;

7) выкарыстоўваць электронныя сродкi кантролю за месцам знаходжання асуджанага ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

2. Асуджаны да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу абавязаны:

1) з’явiцца па выклiку крымiнальна-папраўчай iнспекцыi для пастаноўкi на ўлiк цi прыбыць ва ўказаны ў прадпiсаннi тэрмiн да выбранага месца жыхарства i стаць на ўлiк у крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi;

2) з’яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгiстрацыi, перыядычнасць i час якой устанаўлiваюцца крымiнальна-папраўчай iнспекцыяй з улiкам магчымасцi асуджанага да перамяшчэння зыходзячы са стану яго здароўя i ўзросту. Перыядычнасць рэгiстрацыi не можа перавышаць чатырох разоў у месяц;

3) з’яўляцца па выклiку ў крымiнальна-выканаўчую iнспекцыю i iншыя службы органаў унутраных спраў ва ўказаны тэрмiн для правядзення гутарак, наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў, а таксама дачы пiсьмовых тлумачэнняў па пытаннях, звязаных з адбываннем пакарання;

4) праходзiць па патрабаванню крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi агляд для ўстанаўлення стану алкагольнага цi iншага ап’янення;

5) паведамляць крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi аб паступленнi на працу (вучобу) i аб змяненнi месца працы (вучобы);

6) не мяняць месца жыхарства без дазволу крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi;

7) не выязджаць за межы населенага пункта без дазволу крымiнальна-папраўчай iнспекцыi;

8) у вольны ад працы (вучобы) час пастаянна знаходзiцца ў сваiм жыллi цi на прысядзiбнай тэрыторыi, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, вызначаную крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй, а з дзевятнаццацi да шасцi гадзiн — толькi ў сваiм жыллi. Калi рэжым працоўнага часу цi расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзiцца ва ўказаны час у сваiм жыллi, крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй можа ўстанаўлiвацца iншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваiм жыллi;

9) прадастаўляць магчымасць бесперашкоднага ўваходу ў сваё жыллё супрацоўнiкам крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi i ўпаўнаважаным супрацоўнiкам iншых службаў органаў унутраных спраў з мэтай кантролю за выкананнем парадку i ўмоў адбывання пакарання;

10) мець пастаяннае месца працы, уключаючы надомную працу, цi займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, калi асуджаны падлягае абавязковаму прыцягненню да працы;

11) па пастанове начальнiка органа ўнутраных спраў пастаянна насiць электронны сродак кантролю свайго месца знаходжання, выконваць правiлы яго эксплуатацыi, з’яўляцца па выклiку крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi для тэхнiчнага абслугоўвання гэтага сродку;

12) ажыццяўляць тэлефонную сувязь з органам унутраных спраў у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Час выхаду асуджанага за межы адлегласцi ад жылля, вызначанай крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй, на працу (вучобу) устанаўлiваецца крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй на аснове рэжыму працоўнага часу цi раскладу заняткаў i часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласцi для наведвання арганiзацый аховы здароўя, сувязi, гандлю, бытавога абслугоўвання i iншых арганiзацый дапускаецца толькi ў межах населенага пункта да дзвюх гадзiн у дзень у час, устаноўлены крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй. Выбыццё за межы населенага пункту можа быць дазволена асуджанаму ў дзённы час для правядзення гаспадарчых i iншых работ. У неабходных выпадках крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя можа дазволiць асуджанаму кароткатэрмiновы выезд у iншы населены пункт, але ў межах тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

4. Асуджаны да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якi падлягае абавязковаму прыцягненню да працы i к моманту пачатку выканання пакарання не мае пастаяннага месца працы, абавязаны на працягу пятнаццацi дзён працаўладкавацца самастойна. Калi асуджаны не ўладкаваўся на працу пасля заканчэння ўказанага тэрмiну, ён накiроўваецца крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй у дзяржаўную службу занятасцi i працаўладкоўваецца ёю. У гэтым выпадку асуджаны не мае права адмаўляцца ад прапанаваных яму дзяржаўнай службай занятасцi працы цi павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi.

5. У перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi асуджанаму забараняецца спыняць працоўны дагавор па ўзгадненню бакоў цi па ўласнаму жаданню без дазволу крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi.

6. Звальненне з працы па падставах, прадугледжаных пунктамi 4, 5, 7 i 8 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, з’яўляецца парушэннем парадку адбывання пакарання.

7. Асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, забараняецца:

1) ужываць алкагольныя напоi, наркатычныя i таксiчныя сродкi;

2) наведваць месцы правядзення спартыўных i iншых вiдовiшчных мерапрыемстваў, iгральныя ўстановы, а таксама гандлёвыя аб’екты, дзе ажыццяўляецца распiццё алкагольных напояў, жылля iншых асоб. Крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй можа быць дазволена наведванне жылля блiзкiх сваякоў.».

19. У артыкуле 49:

частку 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Стацыянарнае i амбулаторнае аказанне медыцынскай дапамогi асуджаным да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ажыццяўляецца арганiзацыямi аховы здароўя па месцы знаходжання папраўчых устаноў адкрытага тыпу, а асуджаным да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — па месцы пастаяннага жыхарства цi працы асуджаных у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб ахове здароўя»;

у частцы 3 словы «па месцы адбывання асуджанымi пакарання» замянiць словамi «ў папраўчых установах адкрытага тыпу».

20. У артыкуле 50:

частку 1 дапоўнiць словамi «, а таксама ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў»;

у частцы 2 словы «агульны працоўны стаж» замянiць словамi «працоўны стаж у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь»;

частку 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Перавод асуджанага на iншую працу, у тым лiку ў iншую мясцовасць, можа ажыццяўляцца адмiнiстрацыяй арганiзацыi, дзе працуе асуджаны, i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у якога працуе асуджаны, па ўзгадненню:

1) з адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу — у адносiнах да асуджанага да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

2) з крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй — у адносiнах да асуджанага да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.»;

частку 4 пасля слова «Асуджаным» дапоўнiць словамi «да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

21. У артыкуле 51:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 51. Абавязкi органаў i ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волi»;

частку 1 пасля слоў «абмежаванню волi» дапоўнiць словамi «з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу»;

дапоўнiць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя вядзе ўлiк i асабiстыя справы асуджаных да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, уручае пiсьмовае паведамленне аб парадку i ўмовах адбывання пакарання, з удзелам упаўнаважаных супрацоўнiкаў iншых службаў органаў унутраных спраў кантралюе выкананне парадку i ўмоў адбывання пакарання асуджанымi, праводзiць з асуджанымi выхаваўчую работу, пры неабходнасцi накiроўвае iх у органы дзяржаўнай службы занятасцi для аказання садзейнiчання ў працаўладкаваннi, прымае рашэнне аб прымусовым прыводзе асуджаных, якiя не з’яўляюцца па яе выклiку, праводзiць першапачатковыя мерапрыемствы па вышуку асуджаных, рыхтуе i перадае ў адпаведную службу органа ўнутраных спраў матэрыялы аб асуджаных, месца знаходжання якiх невядома, прымяняе ўстаноўленыя законам меры заахвочвання i спагнання.».

22. У артыкуле 52:

назву артыкула дапоўнiць словамi «, i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у якiх працуюць асуджаныя да абмежавання волi»;

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Адмiнiстрацыя арганiзацыi, дзе працуюць асуджаныя да абмежавання волi, i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, у якiх працуюць асуджаныя да абмежавання волi, забяспечваюць прыцягненне iх да працы з улiкам стану здароўя i па магчымасцi спецыяльнасцi, арганiзоўваюць iх прафесiйную адукацыю цi прафесiйную падрыхтоўку, удзельнiчаюць у стварэннi неабходных жыллёва-бытавых умоў»;

у частцы 2:

абзац першы пасля слова «асуджаныя» дапоўнiць словамi «да абмежавання волi, i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у якiх працуюць асуджаныя да абмежавання волi»;

у пункце 2 словы «а таксама пераводу асуджанага для адбывання пакарання ў iншую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» замянiць словамi «да iншага iндывiдуальнага прадпрымальнiка»;

дапоўнiць частку пунктам 21 наступнага зместу:

«21) пераводу асуджанага да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў iншую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу цi для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;».

23. Частку 1 артыкула 53 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. З асуджанымi да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу i без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу праводзiцца выхаваўчая работа адпаведна адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу i крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй з удзелам адмiнiстрацыi арганiзацый, дзе працуюць асуджаныя, адмiнiстрацыi ўстаноў адукацыi, дзе вучацца асуджаныя, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у якiх працуюць асуджаныя. Выхаваўчая работа з асуджанымi да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу праводзiцца ў парадку, прадугледжаным артыкуламi 104—108 i 116 гэтага Кодэкса, з улiкам асаблiвасцяў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi».

(Заканчэнне ў наступным нумары.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика