21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А цi былi яны — бацькi?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЁСЦЬ ПЫТАННЕ

Цiшыню дома ў той вечар парушыў працяглы тэлефонны званок — мiжгорад. Голас на тым канцы провада быў незнаёмы. Знаёмае — прозвiшча. Ды i клопат: для льготнай чаргi на жыллё хлопцу патрэбны былi: а) пасведчанне аб смерцi мацi, б) рашэнне суда аб пазбаўленнi правоў бацькi i в) даведка аб тым, што вырас у школе-iнтэрнаце.

Тры дакументы, як тры прыступкi, якiя — з аднолькавым поспехам — маглi павесцi i ўнiз, i ўверх.

...Першае каханне яго матулi было падобным на птушку, якая нiколi не вяртаецца на тое дрэва, дзе дзёрзкая рука чалавека дакранулася да гнязда. Самае крыўднае, што ў яе выпадку рука была не чужая — свякроў, Бог ведае што пачуўшы i што падумаўшы, зрабiла ўсё, каб сямейнае жыццё ў сына, у яе не злажылася.

Iсцi насуперак — маладзенькая нявестка не ўмела i не магла: яна цiха адступiла.

Узнагародай за гэта — праз некалькi доўгiх гадоў — здалося новае каханне i нараджэнне сына. Але шчасце зноў пасвяцiла-пагрэла нядоўга: абранца яе больш цiкавiла выпiўка, чым дом i сям’я. Угаворвала, пераконвала, плакала, шкадавала, пагражала — усё дарэмна. Адступiла яшчэ раз. I яшчэ раз засталася адна. Дакладней — з малым дзiцем, з прыкаванай да ложка мацi, з iнвалiдам-сястрой. Да таго ж — з непамерна цяжкiм возам вясковых праблем. Трэба было перасыпаць хату, рамантаваць хлеў, касiць на зiму сена, ставiць платы, садзiць агарод, збiраць ураджай. Спраўлялася неяк. «Гора, — жартавала, — i не таму навучыць...»

Але ж калi да яе, ужо далёка не дзяўчынкi, пасватаўся стары халасцяк, доўга не раздумвала i замуж пайшла — цеплiлася надзея, што i ў яе будзе поўная сям’я, муж i мужчына ў доме, будзе — хай не родны, але ж бацька ў яе дзiцяцi...

З-за яго, напэўна, усё i пачалося. Сын хварэў, мацi — нi аб чым больш думаць не магла, а муж — стаў прыдзiрацца i крыўдзiцца, на кожным кроку падкрэслiваць сваю вучонасць, сваю прыналежнасць да кiруючага саставу i яе, чалавечую i жаночую нiкчэмнасць.

Цярпець, ды штодзень, падобныя папрокi i знявагi сiл не было — i... яна зноў вярнулася ў родную хату. На гэты раз — ужо з двума сынамi.

Сказаць, што ёй было цяжка, значыць, не сказаць нiчога. I ўсё ж, напэўна, каб не тая сустрэча...

На трэцi дзень Вялiкадня яна вяла ў садок меншага сына i непадалёк убачыла свайго былога... Не раздумваючы — свята ж — у маленькую дзiцячую ручку палажыла чырвонае яечка, сказала: « Ты нiколi не бачыў яго, але ж гэта — твой тата. Iдзi, павiншуй...».

Рэакцыя — нават для яе — была больш чым нечаканай. «Бацька» выхапiў з рук тую крашанку, адштурхнуў дзiця... У адрас мацi, як каменнi, паляцелi брыдкiя словы.

Яна б, вiдаць, iх не вытрымала, калi б не малы — падхапiла на рукi яго спалоханае дрыжачае цельца i, нябачачы дарогi, пайшла прэч...

А голас у вушах усё гучаў. Чуючы яго i праз дзень, i праз тыдзень, яна не магла падняць галавы. З вясёлай, заўжды аптымiстычна настроенай, добразычлiвай яна ператваралася ў хваравiта-зацятую, спалоханую, уразлiвую. З ёй ужо неяк не так трэба было размаўляць... Хоць бы нейкi перыяд...

Калi супрацоўнiкi, аднавяскоўцы зразумелi гэта, было ўжо позна. У перадсмяротнай запiсцы, адрасаванай старэйшаму сыну, яна папрасiла яго не кiдаць вучобу, меншага здаць у iнтэрнат. Свой жа ўчынак патлумачыла кароткiм «...Я больш так жыць не магу».

«Адмаўляцца ад жыцця пад уплывам нясцерпных унутраных калiзiй — на гэта здольныя толькi рэдкiя, выключна высакародныя людзi» — лiчыў Энштэйн. Да слоў яго можна аднесцiся па-рознаму. У тых выпадках, калi на дно, а потым да самагубства чалавека штурхае разбэшчанасць i наркотыкi — гэта, мо, i заканамерны вынiк, якi ў нейкай ступенi не выклiкае жалю. Калi ж суiцыд — гэта вынiк пакут i поўнага неразумення — сiтуацыя павiнна дэталёва аналiзавацца i праўдзiва ацэньвацца, вiнаватыя — несцi адказнасць...

Зрэшты, у гэтым выпадку пра яе гаварыць ужо позна. Прайшлi гады. Большы сын, як прасiла мацi, не кiнуў вучобу. У iнтэрнаце вырас малодшы. Абодва, хоць i сiроты — прыстойныя людзi, у абодвух, дарэчы, вельмi многа ад мацi — у тварах, характарах.

I нiчога, здаецца, ад бацькаў. Апроч прозвiшчаў.

Нiна БУРКО,

г. Беразiно.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiшыню дома ў той вечар парушыў працяглы тэлефонны званок — мiжгорад. Голас на тым канцы провада быў незнаёмы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика