21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А час ляцiць...

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль ЗЭКАЎ, г. Мiнск

Усё некуды бяжым, спяшаемся. Няма калi спынiцца, азiрнуцца, над жыццём падумаць. Куды нясе? Па што? Няўжо самае цiкавае наперадзе? А ззаду?

Вунь, кажуць, тэатр на гастролi прыязджаў. Горад валам валiў. За апошнiм бiлецiкам стаялi аж на кальцавой дарозе. А мне i без лiшнiх клопатаў можна было схадзiць: адзiн званочак Iвану Iванавiчу — i бiлет у руках: хочаш — у партэр, хочаш — прама на сцэну. Думаеце, пазванiў? Не, усё неяк часу не дабраў.

А дзе яго браць, той час? У сутках жа i сёння, як сто, як тысячу год назад, — усяго 24 гадзiны. Хiба тут паспееш! Жонка вунь на выстаўку нейкую цягнула. I паабяцаў, а як схадзiць...

Што тут сказаць — на бацькоўскiм сходзе не быў. Сын у школу як пайшоў, дык ужо вунь другi... Цi гэта, пачакай, можа, i трэцi клас, заканчвае — а я яшчэ настаўнiцы ў вочы не бачыў.

Ды, зрэшты, чаго хвалявацца, вiдаць, нядрэнна вучыцца жэўжык — iначай бы ого-го-го што было. Сама б настаўнiчка як мiленькая прыляцела б на татачку глянуць.

А можа, i прылятала — хiба ж мяне дома заспееш!

А i насамрэч, у якiм гэта класе сын? У другiм цi ў трэцiм? Трэба будзе выбраць хвiлiнку, запытаць. А можа, i не сын, а дачка? Ой, пачакай, пачакай. А хто ж гэта з iх i сапраўды ў школу ходзiць, а хто — у садок? Калi дачка ў дзетсад, значыць, сын — у школу?

Ат, ладна, што дарэмна галаву тлумiць! Галоўнае, што дзяцей у мяне двое, а жонка адна. Цi наадварот? Трасца яе ведае! Паспрабуй разбярыся тут, калi час ляцiць як шалёны. Не спынiцца, не азiрнуцца.

...Больш трох гадзiн ужо, як Пятро Кузьмiч разважае пра гэта. Да адкрыцця вiнна-гарэлачнага магазiна застаецца яшчэ адна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё некуды бяжым, спяшаемся. Няма калi спынiцца, азiрнуцца, над жыццём падумаць. Куды нясе? Па што? Няўжо самае цiкавае наперадзе? А ззаду?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика