Кантрабандныя цыгарэты — праз «зялёны канал»
Барыс ПРАКОПЧЫК
Замест вялiкага «навару» жыхар Бабруйска можа страцiць больш за 13 мiльёнаў рублёў: у такую суму ацэнены кантрабандны тавар i аўтамабiль, якi служыў сродкам для яго перамяшчэння. Ва ўласным аўтамабiлi «Пежо» наш зямляк дэманцiраваў пярэдняе пасажырскае сядзенне, зняў дэкаратыўнае i iзаляцыйнае пакрыццё падлогi, выразаў у iм адтулiну i вырабiў накрыўку. Атрымаўся тайнiк, дзе змясцiлася больш за 1000 пачкаў цыгарэт расiйскай вытворчасцi. З гэтым грузам бабруйчанiн i накiраваўся ў Польшчу праз пункт мытнага афармлення «Брузгi», выбраўшы «зялёны канал». Аднак нумар, як кажуць, не прайшоў: на аўтамабiль звярнулi ўвагу супрацоўнiкi мытнi.
Такiя ж непрыемнасцi чакалi i «турыста» з Гомельшчыны, якi схаваў 450 пачкаў цыгарэт у пустацелай прасторы памiж заднiм левым крылом аўтамабiля i яго дэкаратыўнай абшыўкай. Легкавiк «Форд-Вiндстар» таксама затрыманы як транспартны сродак са спецыяльна абсталяваным тайнiком. Рашэнне суда аб канфiскацыi кантрабандных цыгарэт i аўтамабiля азначае для жыхара г. Калiнкавiчы страту больш за 27 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замест вялiкага «навару» жыхар Бабруйска можа страцiць больш за 13 мiльёнаў рублёў: у такую суму ацэнены кантрабандны тавар i аўтамабiль, якi служыў с
|
|